_______________________________________________________
Иван Шидловский
Іван Шыдлоўскі – кулямётчык 1223 сралковага палка 369 стралковай Чырвонасцяжнай дывізіі
Дата нараджэння: 1910г.
Месца нараджэння – в. Карзуны, Чэрвеньскага р-на
Дата смерці: 5 кастрычніка 1944 г.
Узнагароджаны ордэнам Славы ІІІ ступені.
Бібліяграфія:
Каралькевіч Н. Шлях ордэна Славы: (Н. Каралькевіч) /Н. Каралькевіч //Раённы веснік.-2022.-24 верасня.
_______________________________________________________
Михиевич Лев Николаевич
Міхіевіч Леў Мікалаевіч
Міхіевіч Леў Мікалаевіч
Дата нараджэння 15.06.1920
Месца нараджэння – в. Рэчкі Чэрвеньскага раёна.
Дата смерці невядома
Род дзейнасці – пасля вайны
працаваў на Ленінградскім электрамеханічным заводзе.
Адзіны ў Чэрвеньскім раёне кавалер ордэна Славы трох ступеней.
Нарадзіўся ў в. Рэчкі Чэрвеньскага раёна. Семнаццацігадовым юнаком паехаў на
новабудоўлі Поўначы. У 1940г. прызваны ў Чырвоную Армію, стаў салдатам сапёрнага
батальёна. Яго накіравалі на вучобу ў кулямётна-мінамётнае вучылішча.
Вучоба працягвалася нядоўга. Пачалася вайна. Да верасня 1941г. у складзе 170-га
армейскага інжынернага батальёна старшы сержант Міхіевіч ваяваў на Мурманскім
напрамку. Асабіста абясшкодзіў 48 авіябомбаў замаруджанага дзеяння, а яшчэ
больш падарваў. Тэрмінова набыў спецыяльнасць танкіста. Удзельнічаў у абароне Ленінграда. Вясной 1944г. перад палком была пастаўлена
задача ліквідаваць варожы гарнізон, які замацаваўся на цяжкадаступнай мясцовасці паміж двух азёр.
Міхіевіч адным з першых уварваўся ў траншэю, быў цяжка паранены. Праз два дні
зноў быў у страі. За гэты бой яго прадставілі да ўзнагароды ордэнам Славы
ІІІ ступені. Неўзабаве саперам
узвода Льва Міхіевіча была пастаўлена задача замініраваць дарогі, якія выходзілі да
занятага батальёнам раёна, і падрыхтаваць да ўзрыву мост. За паспяховае выкананне баявой задачы наш зямляк быў узнагароджаны
ордэнам Славы ІІ ступені. Пасля баю за
Пілау на грудзях Л.М. Міхіевіча заззяў ордэн Славы І ступені.
Старшына Л.М.Міхіевіч служыў у арміі да 1956г. Доўгі час ветэран вайны
працаваў на Ленінградскім электрамеханічным заводзе.
Бібліяграфія:
Міхіевіч Л.М // Память: Гіст.-дакум. хроніка Чэрвен. р-на.-Мн.,
2000.-С. 309.
Мыслицкий В. Дороги солдатской славы: ( Л.Н.Михиевич)
/В.Мыслицкий //Раённы веснік.-2000.-21чэрвеня.
Фотаграфія: Память: Гіст.-дакум. хроніка Чэрвен. р-на.-Мн., 2000.-С. 309.
_______________________________________________________
Крук Аляксандр Сямёнавіч
Дата нараджэння: 1921 г.
Месца нараджэння – в. Згурск, Чэрвеньскага р-на.
Дата смерці: невядома
Род дзейнасці – працаваў у саўгасе “Светач”
Узнагароджаны ордэнам Славы ІІІ і ІІ ступеняў.
_______________________________________________________
Івашкевіч Франц Ануфрыевіч
Дата нараджэння: 1917г.
Месца нараджэння – в. Перуноў Мост, Чэрвеньскага р-на. / Грабянецкі с/с, в. Сталярня
Дата смерці: невядома
Пошукавая спасылка на інтэрнэт-крыніцу http://podvig-naroda.ru/?#id=23001914&tab=navDetailManAward
Узнагароджаны ордэнам Славы ІІІ ступені.
Комментарии
Отправить комментарий