Зданович Александр
Здановіч Аляксандр
Саслоўе – дваровая шляхта
Дата нараджэння 26 лютага 1805
Месца нараджэння – сядзіба Белькавічы былога Ігуменьскага павета
Дата смерці 26 мая 1868г, пахаваны на Бернардзірскіх могілках ў Вільні.
Род дзейнасці – філосаф, гісторык, педагог.
(1805-1868) Нарадзіўся 26 лютага 1805 года ў сядзібе Белькавічы былога Ігуменьскага павета ў сям’і дваровай шляхты. Філосаф. Гісторык. Прафесар. Педагог. Пачатковую адукацыю атрымаў у парафільяльнай школцы, якая знаходзілася ў Дудзічах. З 14 гадоў вучыўся ў Ігуменьскай павятовай базыльянскай школе, якая знаходзілася ў Лядах. У 1825г. ён яе скончыў. У 1827г. Аляксандр паступіў у Віленскі універсітэт, у 1831г. скончыў яго і атрымаў ступень кандыдата філасофіі. 15 гадоў выкладаў лацінскую мову і літаратуру ў 4 вышэйшых класах шляхецкага ін-та, створанага на базе былога Віленскага універсітэта. У 1840-1850-я гады ён актыўна працаваў у якасці выкладчыка, чытае лекцыі па гісторыі ў арыстакратычных жаночых пансіёнах Пяткевічаў і Броцкіх. На працягу жыцця А.Здановіч выдаў 16 кніг, якія вытрымалі 49 выданняў. Памёр 26 мая 1868г. Пахаваны на Бернардзінскіх могілках у Вільні.
Фатаграфія: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Чэрвен. р-на.-Мн.,2000.-С.104.
Бібліяграфія:
Серада С.У. Здановіч Аляксандр /С.Серада //Памяць: Гісторыка-дакум. хроніка Чэрвеньскага р-на.-Мн., 2000.-С.105-108.
Комментарии
Отправить комментарий