Гуринович Анатолий Емельянович
Гурыновіч Анатоль Емельянавіч
Дата нараджэння 9 верасня 1924г.
Месца нараджэння – в.Вінаградаўка Чэрвеньскага р-на ( да 1966г. наз. В.Слатвін)
Дата смерці 1999г.
Род дзейнасці – з верасня 1961г. намеснік міністра, з мая 1966г. міністр замежных спраў БССР.
Нарадзіўся 9 верасня 1924г.у в.Вінаградаўка Чэрвеньскага р-на.(да 1966г. наз. В.Слатвін). У 1949г. скончыў Беларускі ін-т народнай гаспадаркі імя Куйбышава, у 1951-Вышэйшую дыпламатычную школу МЗС СССР. У час Вялікай Айчыннай вайны з 1941г. сувязны Мінскага падпольнага гаркома КП(б), з 1943 партызан атрада “Радзіма”Мінскай вобласці.
У 1944-1945гг. быў на савецкай і гаспадарчай рабоце, з 1951г.—У Міністэрстве замежных спраў БССР У 1957—1961гг. на рабоце ў Прадстаўніцтвах СССР і БССР пры ААН, загадчык аддзела Міжнародных эканамічных арганізацый МЗС БССР; з верасня 1961г. намеснік міністра, з мая 1966г. міністр замежных спраў БССР. Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга. Памёр у 1999г.
Бібліяграфія:
Гурыновіч А.Е. //Беларуская энцыклапедыя.-Мн., 1997.-Т.5.-С.539.
Гурыновіч А.Е. //Памяць: Гістор.-дакум. хроніка Чэрвеньскага р-на.—Мн.:БЕЛТА, 2000.—С.524
Чвэрць стагоддзя ён быў нязменным міністрам замежных спраў:(А.Е.Гурыновіч нар.у.в.Вінаградаўка Чэрвен. Р-на) //Раённы веснік.-1999.-11вер.
Фатаграфія: Памяць: Гіст.-дакум.хроніка Чэрв. р-на.-Мн., 2000.-С.523.
Федоров Григорий Константинович
Фёдараў Рыгор Канстанцінавіч
Дата нараджэння 24 чэрвеня 1952г.
Месца нараджэння – г.Чэрвень
Дата смерці жывы
Род дзейнасці – З 1995г. старшыня Джяржкамітэта па авіацыі Рэспублікі Беларусь, з 2000г. Прэзідэнт федэрацыі футбола, цяпер невядома.
Нарадзіўся 24.6 1952г. у Чэрвені. Закончыў Сасаўскае лётнае вучылішча, Акадэмію грамадзянскай авіяцыі. У 1975—1988гг. на розных пасадах у Беларускім упраўленні грамадзянскай авіяцыі. З 1988—1993гг. намеснік начальніка, начальнік Беларускага ўпраўлення грамадзэнскай авіяцыі. З 1995г. старшыня Дзяржкамітэта па авіяцыі Рэспублікі Беларусь.
Бібліяграфія:
Фёдараў Р.К. // Памяць:Гістор.-дакум. хроніка Чэрвеньскага р-на.—Мн.:БЕЛТА, 2000.—С.524.
Фатаграфія: няма.
Памёр у 1999г.
Шатило Болеслав Иосифович
Шаціла Балеслаў Іосіфавіч
Дата нараджэння 4лютага 1919г.
Месца нараджэння – в.Горкі Чэрвеньскага р-на.
Дата смерці невядома
Род дзейнасці – З 1965 міністр фінансаў БССР
Нарадзіўся 4 лютага 1919г. у в. Горкі Чэрвеньскага р-на. Закончыў Усесаюзны завочны фінансавы ін-т (1954). З 1943г. загадчык Навабеліцкага райфінаддзела г. Гомель. У 1947—1948гг. узначаліў аддзел Міністэрства фінансаў БССР. З 1965 міністр фінансаў БССР. Узнагароджаны ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі, ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі.
Бібліяграфія:
Шаціла Б.І. //Беларуская Савецкая Энцыклапедыя у 12т.Т.11.Дадатак.—Мн.,1974.-С.311.
Шаціла Б.І. //Памяць:Гістор.-дакум хроніка Чэрвеньскага р-на.—Мн.:БЕЛТА,2000.—С.524.
Фатаграфія: Памяць:Гістор.-дакум хроніка Чэрвеньскага р-на.—Мн.:БЕЛТА,2000.—С.524
Комментарии
Отправить комментарий