Научные деятели

Аношко Валерий Станиславович
Аношка Валерый Станіслававіч.

Дата нараджэння  9 жніўня 1938г.
Месца нараджэння – в.Гайдукова Слабада Чэрвеньскага
Дата смерці    17 студзеня 2015 
Род дзейнасці –  Доктар геаграфічных навук (1990), прафессар (1991), прэзідэнт Беларускага геаграфічнага таварыства.

Нарадзіўся 9 жніўня 1938г. у в.Гайдукова Слабада Чэрвеньскага р-на.Беларускі вучоны-географ.Доктар геаграфічных навук (1990), прафессар (1991), прэзідэнт Беларускага геаграфічнага таварыства. У 1963г. закончыў геаграфічны факультэт БДУ.
З 1965 г. пачынаецца навуковая і педагагічная дзейнасць А.С.Аношкі на геаграфічным факультэце БДУ, дзе ён прайшоў шлях ад аспіранта да прафесара, загадчыка кафедры глебазнаўства і геалогіі. У 1970 абараніў кандыдацкую, у 1990г.—доктарскую дысертацыю на тэму: “Меліяраяцыйна-геаграфічны аналіз буйнога рэгіёна (на прыкладзе тэрыторыі Беларусі)”. Асноўнымі накірункамі яго навуковай дзейнасці з”яўляюцца даследаванні,звязаныя з праблемамі рацыянальнага выкарыстання тэрыторыі Беларусі.У апошнія гады В.С.Аношка паспяхова развівае два навуковыя кірункі: геаграфічнае прагназіраванне і інжынерна-геаграфічныя даследаванні.З’яўляецца членам-карэспандэнтам Міжнароднай акадэміі экалогіі.

Бібліяграфія:
Аношка В.С. // Памяць:Гіст.-дакум. Хроніка Чэрвеньскага р-на.—Мн.:БЕЛТА,2000.—С.—515-516.
Мыслицкий В.Б. Доктор географіческіх наук, профессорВ.С.Аношко  /Мысліцкий В.Б. // Раённы веснік.—1999.—10 сакавіка.
Прафесару В.С.Аношку (1938.Чэрвень)—60 год:[Аб жыцці і навук. дзейнасці вучонага ў галіне
фізічнай геаграфіі] //Геаграфія:праблемы выкладання.—1998.--№3.—С.111—116.
Фатаграфія: Памяць:Гіст.-дакум. Хроніка Чэрвеньскага р-на.—Мн.:БЕЛТА,2000.—С.—515


Бирала Альберт  Афанасьевич
Бірала  Альберт Апанасавіч

Дата нараджэння  16 ліпеня 1932г
Месца нараджэння – г.Чэрвень
Дата смерці   22 лістапада 1974г
Род дзейнасці – Канд. філасофскіх навук, дацэнт кафедры філасофіі і логікі БДУ

Нарадзіўся (16 ліпеня 1932г. у Чэрвені.Беларускі філосаф. Канд. філ. навук (1959).Скончыў БДУ імя Леніна (1955).З 1961 дацэнт кафедры філасофіі і логікі БДУ. Даследаваў погляды утапічных камуністаў Францыі  18 ст., гісторыю філас.   і  грамадска-палітычнай думкі Беларусі.Адзін з першых на Беларусі звярнуўся да вывучэння грамадскай псіхалогіі.Вызначыў светапогляд выдатных вучоных эпохі Асветы і даў яскравую карціну развіцця навукі канца 18- пач.19 ст. на Беларусі і ў Літве.
Памёр 22 лістапада 1974г.

Бібліяграфія:
Бірала А.А. //Энцыклапедыя гісторыі Беларусі :у6 т.Т.2.—М.: Бел.Эн.,1994.—С.43.
Падокшын С. Філосаф ласкаю Божай: (Пра жыццё і дзейнасць вучонага, даследчыка гісторыі філасофскай і грамадска-палітычнай думкі  Беларусі Альберта Апанасавіча Біралы (1932, Чэрвень – 1974)) /С.Падокшын //Лім.-2002.-19ліп.(№28).-С.13
Фатаграфія: Падокшын С. Філосаф ласкаю Божай: (Пра жыццё і дзейнасць вучонага, даследчыка А.А.Біралы)) /С.Падокшын //Лім.-2002.-19ліп.(№28).-С.13


Блиадухо Николай Фёдорович
Бліадуха Мікалай Федаравіч

Дата нараджэння  10 снежня 1878г.
Месца нараджэння – г.Ігумен Мінскай губерніі
Дата смерці    13 студзеня 1925г.
Род дзейнасці – Беларускі геолаг.Арганізатар геалагічнай службы на Беларусі

Беларускі геолаг.Арганізатар геалагічнай службы на Беларусі. Нарадзіўся 10 снежня 1878г. у г.Ігумен Мінскай губерніі.Загадчык кафедры геалогііБДУ (1923). Прафесар БДУ (1926),акадэмік АН БССР (1928),дырэктар Інстытута геалогіі і гідрагеалогіі АН Беларусі  (1929-1935).Удзельнічаў у геалагічных экспедыцыях на Далёкім Усходзе і ў Сібіры. Адкрыў там радовішчы мармуру, даламіту,пірыту, бурагу вугалю, каляровых металаў.Памёр 13 студзеня 1925г.

Бібліяграфія:
Бліадуха М.Ф. //  Беларуская Энцыклапедыя .-Мн., 1996.-Т.3.-С.190-191.
Бліядуха М.Ф. //Памяць:Гіст.-дакум. хроніка Чэрвеньскага р-на.—Мн.:БЕЛТА,2000.—С.186-187.
Ермоленко В.А. Горные инженеры Белорусии—питомцы Санкт-Петербургского Горного института:(ХІХ—ХХвв.):Отд. Глава посвящена Николаю Федоровичу Блиодухо (1878, Мин. Губ.—1935) /БТУ,Петровская Акад. Наук и искусств.—Мн.,1998.—52с.:фот.
Зінава Р Ён стаяў ля вытокаў:[Да 120г. з дня нараджэння Мікалая Фёдаравіча Бліадуха, першага
акадэміка геалогіі ў Беларусі, ураджэнца  Чэрвеня  /Зінава Р  //Веды.—1999.—4 студзеня.
Фатаграфія: Памяць:Гіст.-дакум. хроніка Чэрвеньскага р-на.—Мн.:БЕЛТА,2000.—С. 187.


Голуб Давид Мовлошевич (Моисеевич)
Голуб Давід Моўшавіч

Псеўданім –  невядома
Дата нараджэння 23 жніўня 1901г
Месца нараджэння – г.Чэрвень
Дата смерці    12 кастрычніка 2001г
Род дзейнасці – Вучоны ў галіне нармальнай анатоміі і марфалогіі.Акадэмік АН Беларусі(1960), доктар медыцынскіх  навук(1936), прафесар(1935), заслужаны дзеяч навукі Беларусі (1971

Вучоны ў галіне нармальнай анатоміі і марфалогіі.Акадэмік АН Беларусі(1960), доктар медыцынскіх  навук(1936), прафесар(1935), заслужаны дзеяч навукі Беларусі (1971).Нарадзіўся 23 жніўня 1901г. у Чэрвені.Закончыў медыцынскі факультэт БДУ (1926).Працаваў у Мінскім медыцынскім інстытуце,Інстытуце фізіялогіі АН Беларусі.Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1973), аўтар звыш 300 навуковых  даследаванняў, член Міжнароднага таварыства па вывучэнню мозгу.Памёр 12 кастрычніка 2001г.

Бібліяграфія:
Голуб Д.М. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 т.—Т.5.—С.325.
Голуб Д.М. //Памяць:Гіст.-дакум. хроніка  Чэрвеньскага р-на.—Мн.:БЕЛТА,2000.—С.516.
Акадэмік АН БССР, Лаурэат Джяржаўнай прэміі СССР Д.М.Голуб //Уперад.—1981.—22жніўня.
Иоффе Э “Секреты” академика Голуба  /Иоффе Э  //Беларуская думка.—2001.--№2.—С.165-168.
Лаўрэат прэміі Сораса Беларускі акадэмік нейраэмбрыёлаг Давыд Голуб //Раённы веснік.—1994.—21 верасня.
Ламсадзе Л Імклівы век акадэміка Голуба /Ламсадзе Л  //Культура.—2001.—15-21 верасня.
Памяти Давида Мовлошевича Голуба //Советская Белоруссия.—2001.—16 октября.
Рецепт творческого и жизненного долголетия академика Давида Голуба //Народная газета.—1997.—27 жніўня.
“Чым мне цяжэй, тым больш мне хочацца працаваць”:[Акадэмік Д.Голуб, беларускі нейрамарфолаг] //Звязда.—2000.—15 чэрвеня.—С.4.
Эйсмонт М Откровения Давида Голуба / Мария Эйсмонт  //Народная воля.—2000.—24 чэрвеня.—С.2.


Голуб  Файбыш Мовшевич (Фадей Моисеевич)
Голуб Файбыш Моўшавіч 

Дата нараджэння  1903
Месца нараджэння – г.Чэрвень
Дата смерці   1974
Род дзейнасці – медыцына.

Доктар медыцынскіх навук.Прафесар.Заслужаны дзеяч навукУзбекскай ССР.Нарадзіўся ў 1903г. у Чэрвені.Закончыў медыцынскі факультэт БДУ (1927) Працаваў у Бешанковічскай раённай бальніцы Віцебскай вобласці, потым выкладаў у Мінскім медыцынскім інстытуце.У Вялікую Айчынную вайну быў галоўным хірургам шпіталяў у  г.Саранск Мардоўскай СССР. Узнагароджаны 2 ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі. Памёр у 1974г.

Бібліяграфія:
Голуб Ф.М.//  Памяць:Гіст.-дакум. хроніка Чэрвеньскага р-на.—Мн.:БЕЛТА,2000.—С.516.
Жовлиев А.А.  Вклад белорусского професора (заслуженного деятеля науки  Узбекистана) Фадея Моисеевича Голуба(1903 – 1974) в развитие хирургической науки в Узбекистане /А.Жовлиев //Здравоохранение.-2001.-№6.-С.60.
Фатаграфія: няма.


Дулебо Анна Ивановна
Дулеба Ганна Іванаўна

Дата нараджэння  14 кастрычніка 1932г
Месца нараджэння – хутары Дулебшчына Руднянскага с/с Чэрвеньскага раёна (хутар не існуе з 1939г.).
Дата смерці  жывая
Род дзейнасці – Беларускі гісторык

Беларускі гісторык.   Кандыдат гістарычных навук (1966).Нарадзілася
14 кастрычніка 1932г. на хутары Дулебшчына Руднянскага с/с Чэрвеньскага раёна (хутар не існуе з 1939г.).Закончыла гістарычны факультэт БДУ(1956) і аспірантуру Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Ан БССР (1964).З 1971г. старшы навуковы супрацоўнўк ІМФ. Жыве у М ін
ску.
Фатаграфія: Памяць:Гіст.-дакум. хроніка Чэрвеньскага р-на.—Мн.:БНЛТА,2000.—С.516.

Бібліяграфія:
Дулеба Г.І. //Памяць:Гіст.-дакум. хроніка Чэрвеньскага р-на.—Мн.:БНЛТА,2000.—С.516.
Курыловіч Г Штрыхі да партрэта няштатнага аўтара газеты:(Пра Г.І.Дулеба) /Г.Курыловіч  //Уперад.—1990.—6 верасня.


Ельский Константин Михайлович
Ельскі Канстанцін Міхайлавіч

Саслоўе  – збяднелае дваранства
Дата нараджэння  17 лютага 1837г
Месца нараджэння – у в. Ляды Смілавіцкай воласці былога Ігуменьскага павета Мінскай губерніі
Дата смерці  26 лістапада 1896г
Род дзейнасці – Заолаг і падарожнік

Заолаг і падарожнік.Нарадзіўся 17 лютага 1837г. у в. Ляды Смілавіцкай воласці былога Ігуменьскага павета Мінскай губерніі у сям’і збяднелага двараніна.
Маці яго з роду Манюшкаў.К.Ельскі вучыўся ў Мінскай гімназіі.Пасля заканчэння паступіў у Маскоўскі універсітэт на медыцынскі факультэт.У 1856г. вучыўся ў Кіеўскім універсітэце на матэматыка-прыродазнаўчым факультэце.У1860 г. закончыў універсітэт і застаўся працаваць пазаштатным настаўнікам гімназіі. Жыў у Варшаве, Кракаве. Працаваў захавальнікам прыроднай калекцыі Акадэміі навук, быў прафесарам заалогіі на вышэйшых жаночых курсах прыродазнаўства ў прамысловым музеі імя Баранецкага. У 1886г. выязджаў у геалагічную экспедыцыю ў Францыю у кастрычніку 1890 – у Францыю. К.М. Ельскі памёр 26 лістапада 1896г. Многія еўрапейскія вучоныя давалі апісанне птушак і звяроў па калекцыях К.Ельскага, і некаторыя іх віды названы яго імем.

Бібліяграфія:
Ельскі К.М.  //Беларуская энцыклапедыя: У 18т.--Т.6.—Мн.:,1988.—С.388.
Ельскі К.М. // Памяць:Гіст-дакум. хроніка Чэрвеньскага р-на.—Мн.:БЕЛТА,2000.—С.103-104.
Багадзяж М Нястомны падарожнік К.Ельскі /М.Багадзяж   //Цэнтральная газета.—1991.—7-8 лютага.
Карлюкевіч А Са славутага роду Ельскіх:[Пра вучонога-генетыка Соф”ю Іванаўну Ельскую
(1897-1962) унучку К.Ельскага] /Алесь Карлюкевіч  // Наша слова.—1994.--№26.—С.7.
Федарук А Даследчык фауны Паўднёвай Амерыкі:(К.Ельскі) /А.Федарук  //Родная прырода.—1998.--№3.-С.28.


Ивашкевич Михаил Антонович
Івашкевіч Міхаіл  Антонавіч

Дата нараджэння  1903
Месца нараджэння –  г.Чэрвень
Дата смерці    1 лютага 1944г
Род дзейнасці – Працаваў у ін-це хіміі АН БССР

(1903 – 1944)  Нарадзіўся ў г.ЧэрвенІ у 1903г. Закончыў Ленінградскі  ін-т харчовай прамысловасці. Працаваў у ін-це хіміі АН БССР. У час Вялікай Айчыннай вайны з`яўляўся сувязным спецгрупы “Мсціўцы” 1 лютага 1944г. быў арыштаваны фашыстамі і растраляны.


Бібліяграфія: 
Карлюкевіч А Навуковымі сцежкамі Чэрвеньшчыны /Алесь Карлюкевіч //Раённы веснік .—1997.—24 верасня
Са зместу: Івашкевіч М.А.


Конопацкий Ибрагим Борисович
Канапацкі Ібрагім Барысавіч

Дата нараджэння 28 лютага 1949г
Месца нараджэння – г.п.Смілавічы Чэрвеньскага р-на.
Дата смерці  9 верасня 2005 
Род дзейнасці – Беларускі гісторык.
Кандыдат гістарычных навук.
Беларускі гісторык.Кандыдат гістарычных навук (1978).

Нарадзіўся  28 лютага 1949г. у г.п.Смілавічы Чэрвеньскага р-на.Закончыў  гісторыка-геаграфічны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага ін-та імя Горкага (1970).З 1975г. працуе у Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя М.Танка. Даследуе праблемы міжнацыянальных адносін на Беларусі, гісторыю і культуру беларускіх татар. Аўтар некалькіх кніг і звыш 150 артыкулаў.

Бібліяграфія:
Канапацкі І.Б. //Памяць:Гіст.-дакум. хроніка Чэрвеньскага р-на.—Мн.:БЕЛТА,2000.—С.516.
Александровіч Р. Адданы зямлі і веры: ( Пра жыццё і дзейнасць гісторыка Ібрагімі Барысавіча Канапацкага  ) /Р.Александровіч //Голас Радзімы.-1999.-1-8крас.-С.7.


Кавко Алексей Константіновіч
Каўка Аляксей Канстанцінавіч

Дата нараджэння  20 верасня 1937г
Месца нараджэння – в.Равецкі Бор (цяпер Машчаліна) Чэрвеньскага раёна.
Дата смерці    жывы
Род дзейнасці – Беларускі гісторык і літаратуразнавец.грамадскі дзеяч. Доктар філалагічных навук

Беларускі гісторык і літаратуразнавец.грамадскі дзеяч. Доктар філалагічных навук (1991), кандыдат гістарычных навук (1971). Нарадзіўся 20 верасня 1937г. у в.Равецкі Бор (цяпер Машчаліна) Чэрвеньскага раёна.Закончыў Мінскі бібліятэчны тэхнікум (1954), Белдзяржуніверсітэт (1961), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС(1971). Працоўны шлях пачаў загадчыкам Велікапольскай сельскай бібліятэкі (1954).Пасля заканчэння аспірантуры Акадэміі грамадскіх навук.пры ЦК КПСС працаваў  у Інстытуце эканомікі сусветнай  сістэмы сацыялізму—старэйшы навуковы супрацоўнік, загадчык сектара Польшчы.
З 1989г. вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута сусветнай літаратуры імя А.М.Горкага.
У 1988—1990 старшыня Рады Маскоўскага таварыства беларускай культуры імя Ф.Скарыны.
Узнагароджаны медалём Ф.Скарыны.

Бібліяграфія:
Каўка А.К. //Беларуская энцыклапедыя.—Мн.,1999.—Т.8.-С.182.
Каўка А.К.  //Памяць:Гіст-дакум. хроніка Чэрвеньскага р-на.—Мн.:БЕЛТА,2000.—С.517.
Аляксей Канстанцінавіч Каўка //Роднае слова.—1997.--№9.—С.19.
Фатаграфія: //Памяць:Гіст-дакум. хроніка Чэрвеньскага р-на.—Мн.:БЕЛТА,2000.—С.517.


Киклевич Александр Константинович
Кіклевіч Аляксандр Канстанцінавіч

Дата нараджэння  27 лістапада 1957г
Месца нараджэння – Задабрычча Чэрвеньскага р-на
Дата смерці    жывы
Род дзейнасці – Беларускі мовазнавец.Кандыдат філалагічных навук. (1984), дацэнт(1985).

Беларускі мовазнавец.Кандыдат філалагічных навук. (1984), дацэнт(1985). Нарадзіўся 27 лістапада 1957г. у в. Задабрычча Чэрвеньскага р-на.Закончыўшы сярэднюю школу, паступіў у БДУ.З 1980—1983 вучыўся у аспірантуры.У 1984
абараніў кандыдацкую дысертацыю.З 1984г. супрацоўнік філалагічнага факультэта БДУ.Аўтар больш  як 50 навуковых прац, надрукаваных у каінах СНД, Германіі,Балгарыі, Польшчы.

Бібліяграфія:
Кіклевіч А.К. //Памяць:Гіст.-дакум. хроніка Чэрвеньскага р-на.—Мн.:БЕЛТА,2000.—С.520.
Фатаграфія: Памяць:Гіст.-дакум. хроніка Чэрвеньскага р-на.—Мн.:БЕЛТА,2000.—С.520.


Крук Иван Иванович
Крук Іван Іванавіч

Псеўданім –  Янка Крук
Дата нараджэння  15 чэрвеня 1954г.
Месца нараджэння – в.Згурск Чэрвеньскага р-на
Дата смерці   жывы
Род дзейнасці – Беларускі фалькларыст. Кандыдат Філалагічных навук.

Беларускі фалькларыст. Кандыдат Філалагічных навук (1985). Нарадзіўся  15 чэрвеня 1954г.у в.Згурск Чэрвеньскага р-на. Закончыў грабёнскую сярэднюю школу, філалагічны факультэт Мінскага педагагічнага факультэта, аспірантуру Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору (ІМЭФ) АН Беларусі (1979).У 1985г. абараніў  кандыдацкую дысертацыю на тэму “Усходнеславянскія казкі пра жывёл”.Вынікі сваіх даследаванняў апублікаваў  у больш за 230 навуковых артыкулах. З 1992г. на педагагічнай працы ў Інстытуце  павышэння кваліфікацыіі і перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі. З 1998г. 1-ы прарэктар Беларускай акадэміі мастацтваў і адначасова загадчык кафедры гуманітарных дысцыплін.

Бібліяграфія:
Крук І.І. // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Чэрвеньскага р-на--Мн.:БЕЛТА,2000.—С.520.
Фатаграфія: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Чэрвеньскага р-на--Мн.:БЕЛТА,2000.—С.520.


Лаврик Игнат Николаевич
Лаўрык Ігнат Мікалаевіч

Дата нараджэння  1905
Месца нараджэння – в.Сітнікі Чэрвеньскага р-на
Дата смерці загінуў 2 кастрычніка 1941г.
Род дзейнасці – Глебазнаўца.

(1905 – 1941) Нарадзіўся ў в.Сітнікі Чэрвеньскага р-на ў 1905г. Глебазнаўца. Закончыў Беларускую с/х акадэмію У канцы 30-х гг. працаваў навуковым супрацоўнікам  Ін-та глебазнаўства і Ін-та сацыялістычнай с/г АН БССР. На фронце быў камандзірам гарматы, загінуў 2 кастрычніка 1941г.

Бібліяграфія:
Карлюкевіч А. Навуковымі сцежкамі Чэрвеньшчыны: ( І.Лаўрык) /Алесь Карлюкевіч //Раённы веснік .—1997.—24 верасня.


Лютый Анатолий Михайлович
Люты Анатоль Міхайлавіч

Дата нараджэння  2 студзеня 1951
Месца нараджэння – г.п.Смілавічы
Дата смерці  12 лютага 2020 
Род дзейнасці – Беларускі гісторык.Доктар гістарычных навук

Беларускі гісторык.Доктар гістарычных навук.(1990), прафесар (1991). Нарадзіўся  2 студзеня 1951 у г.п. Смілавічы.У 1976г. закончыў МДПІ імя А.Горкага. Працаваў настаўнікам гісторыі, нямецкай мовы, потым лектарам Чэрвеньскага РК КПБ. З ліпеня 1982 старшы выкладчык МДПІ імя А.Горкага.Са студзеня 1996г.—загадчык кафедры гісторыі Беларусі.


Бібліяграфія:
Люты А.М. //Памяць:Гіст.-дакум. хроніка Чэрвеньскага р-на.—Мн.:БЕЛТА, 2000.—С.520.
Канапацкі І.Б.  Анатоль Міхайлавіч Люты:Пра выкладчыцкую і навуковую дзейнасць вучонага - гісторыка / І.Канапацкі,В.Е.Лукін //Весці Бел.дзярж. пед. ун-та.—2001.--№1.—С.190-192.


Новодворский Витольд Владиславович
Навадворскі Вітальд Уладзіслававіч

Саслоўе  – збяднелая шляхта
Дата нараджэння  2  чэрвеня 1861 г
Месца нараджэння –  былы маёнтак Лямна Ігуменьскага павета Мінскай губерніі
Дата смерці   25 лістапада 1923 года
Род дзейнасці – Гісторык, дацэнт  Пецярбургскага  і Кіеўскага  ўніверсітэтаў, прафесар Віленскага ўніверсітэта.

Нарадзіўся 2  чэрвеня 1861 г. у былым маёнтку Лямна  Ігуменьскага павета Мінскай губерніі (цяпер Чэрвеньскі р-н  Мінск. вобл.). Гісторык, дацэнт  Пецярбургскага  і Кіеўскага  ўніверсітэтаў, прафесар Віленскага ўніверсітэта. В.Навадворскі паходзіў са збяднелай шляхты. У 1878г. скончыў гімназію ў Полацку і паступіў у ін-т  дарог і камунікацый у Пецярбургу. Праг 2 гады перавёўся  на гісторыка-філалагічны факультэт Пецярбургскага ун-та, які скончыў у 1885г са ступенню кандыдата навук. У 1900г.  стаў прыват дацэнтам Пецярбургскага ун-та. Выкладаў на вышэйшых курсах А.Жэкулінай, з 1909г – у Кіеўскім гандлёвым ін-це. У 1922г. стаў прафесарам  агульнай гісторыі ў Віленскім  універсітэце. В.Навадворскі аўтар шматлікіх публікацый,  рэцэнзій і навуковых прац. Памёр 25 лістапада 1923 года.

Бібліяграфія:
Русаковіч А. Хто ёсць хто сярод беларусаў свету: Энцыклапедычны даведнік. Ч.1. Беларусы і ўраджэнцы Беларусі ў памежных краінах: ( Навадворскі В.У.).-Мн., 2000.-С.231.


Пастернацкий Федор Игнатьевич
Пастарнацкі  Фёдар Ігнатавіч

Саслоўе  з сям’і святара
Дата нараджэння  1845
Месца нараджэння –  былы Ігуменьскі павет Мінскай губерніі
Дата смерці   1902
Род дзейнасці –  Вучоны ў галіне ўнутранай медыцыны

Вучоны ў галіне ўнутранай медыцыны. Нарадзіўся ў былым Ігуменскім павеце Мінскай губерніі ў сям’і святара. Пасля заканчэння Мінскай духоўнай семінарыі паступіў на медыцынскі факультэт Кіеўскага ўніверсітэта.дзе вучыўся да 1871г. і атрымаў дыплом лекара з адзнакай. З 1872 малодшы доктар  пяхотнага палка. З 1879 ардынатар Брэст-Літоўскага ваеннага шпіталя, адкуль накіраваны ў клініку  кафедры агульнай  дыягностыкі і тэрапіі Пецярбургскай ваенна-медыцынскай акадэміі прафесара Чудноўскага. Вёў вялікую педагагічную і навуковую работу. У 1888г. абараніў доктарскую дысертацыю. З 1888г. прыватдацэнт, з 1893года прафесар шпітальнай тэрапеўтычнай клінікі Ваенна-медыцынскай акадэміі і яе загадчык. Ф.І.Пастарнацкі зрабіў многа для вывучэння захворванняў унутраных органаў. Адзін з важных бакоў дзейнасці прафесара Пастарнацкага -- прымяненне фізіятэрапеўтычных і курортных метадаў лячэння. Памёр Ф.І.Пастэрнацкі ў 1902г.


Бібліяграфія:
Пастарнацкі Ф.І. //Бел. Энцыклапедыя.-Мн., 2001.-Т.12.-С.115.
Пастарнацкі Ф.І. //БСЭ:В 30-ти т.Т.19.Отоми—Пластырь,1975./Гл.ред. А.М.Прохоров.—М.:Сов. Энциклопедия,1975.—С.270.
Пастарнацкі Ф.І //Памяць:Гіст.-дакум. хроніка Чэрвеньскага р-на.—Мн.:БЕЛТА,2000.—С.115.
Белов С Профессор медицины из Игумена:[Ф.И. Пастернацкий ] /С.Белов //Мін. Праўда.—1997.—9 студзеня.


Пикулик  Михаил Михайлович
Пікулік Міхаіл Міхайлавіч

Дата нараджэння   19 красавіка 1948г.
Месца нараджэння – г.Чэрвень
Дата смерці 24 студзеня 2006
Род дзейнасці – бел. Вучоны ў галіне заалогіі і экалогіі.чл.-кар. Нац. АН Беларусі (1994), док-р біялагічных навук (1993), праф. ( 1998).

Нарадзіўся  19.4.1948, г.Чэрвень Мінскай вобл.бел. Вучоны ў галіне заалогіі і экалогіі.чл.-кар. Нац. АН Беларусі (1994), док-р біялагічных навук (1993), праф. (  1998). Скончыў Мінскі пед. ін-т (1971). З 1976 у ін-це заалогіі Нац. Акадэміі Беларусі ( з 1985 нам. дырэктара, з 1995 дырэктар), адначасова з 1997г у Бел. пед. ун-це (заг. кафедры).  Яго навуковыя працы прысвечаны герпеталогіі, ландшафтнай экалогіі жывёл, унутрывідавай зменлівасці, біягеацэналогіі, праблемах аховы і рацыянальнага выкарыстання біял. разнастайнасці. Распрацаваў асноўныя палажэнні ландшафтнай герпеталогіі, абгрунтаваў новыя падыходы да комплекснага выкарыстання герпетафауны ў экалагічным маніторнінгу. Правёў даследаванні па  дынаміцы фауны і стане  зоацэнозаў у прыродных і антрапагенных ландшафтах Беларусі, наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС у фарміраванні біял. разнастайнасці дзікай фауны.

Бібліяграфія:
Пикулик М.М. //Беларуская энцыклапедыя: У 18т. Т.12: Палікрат—Праметэй /Рэд. Г.П.Пашкоў і інш.—МН.:БелЭн, 2001.—С.355.
Сущеня Л.М. Михаил Михайлович Пикулик (род. В 1948г., Червень): О научно-исслед. деятельности  ученого в обл. зоологии и охраны природы, чл.-кор Междун.  Академии наук Евразии) / Л.М.Сущеня, М.Е.Никифорова, А.Е.Пленин  //Тураўшчына. Мінулае, сучаснасць, будучыня.2001.Вып.2.—С.80-81.
Фатаграфія: Бел. Энцыклапедыя.-Мн., 2001.-С.355.


Рунцо Андрей Петрович
Рунцо Андрэй Пятровіч

Дата нараджэння  невядома
Месца нараджэння – в.Дубнікі Чэрвеньскага р-на
Дата смерці    невядома
Род дзейнасці – навукоўца

З в.Дубнікі Чэрвеньскага р-на. У 1927г. закончыў Белдзяржуніверсітэт. У 1931г. паступіў у аспірантуру АН БССР. Пасля працаваў у Ін-це хіміі. Абараніў кандыдацкую дысертацыю. Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна застаўся на акупіраванай тэрыторыі. Наладзіўшы сувязь з партызанамі, займаўся падпольнай работай. Быў арыштаваны фашыстамі. Прайшоўшы пакуты канцлагера застаўся жывы. Вярнуўшыся на радзіму быў арыштаваны органамі дзяржаўнай бяспекі. Папаў пад амністыю. Рэабілітаваны ў верасні 1961г.

Бібліяграфія:
Карлюкевіч А.  Навуковымі сцежкамі Чэрвеньшчыны: ( А.П.Рунцо) /Алесь Карлюкевіч //Раённы веснік . —1997. —24 верасня
Фатаграфія: няма


Сикорский Николай Михайлович
Сікорскі Мікалай Міхайлавіч

Дата нараджэння  4 красавіка 1919г
Месца нараджэння – в.Хутар Чэрвеньскага р-на
Дата смерці    кастрычнік 1977
Род дзейнасці – Кандыдат гістарычных навук, доктар філалагічных навук (1972), прафесар (1966).

(1919 – 1997) Кандыдат гістарычных навук, доктар філалагічных навук (1972), прафесар (1966). Нарадзіўся 4 красавіка 1919г. у в.Хутар Чэрвеньскага р-на. Скончыў Маскоўскі паліграфічны ін-т, атрымаў кваліфікацыю рэдактара.. 6 чэрвеня 1972г.М.М.Сікорскі быў назначаны дырэктарам Дзяржаўнай бібліятэкі імя У.І.Леніна. За няпоўныя сем гадоў яго дырэктарства ў бібліятэцы ствараюцца Інфармацыйны цэнтр па праблемах літаратуры і мастацтва і адзіны ў краіне спецыялізаваны савет па абароне доктарскіх дысертацый у галіне бібліятэказнаўства, кнігазнаўства, бібліяграфіі. За гэты невялікі перыяд узрос навуковы патэнцыял бібліятэкі.
Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга і шасцю медалямі.
Памёр у кастрычніку 1997 года.

Бібліяграфія:
Сікорскі М.М. //Памяць:гіст-дакум. хроніка Чэрвеньскага р-на.—М.:БЕЛТА,2000.—С.521.
Педагог, учёный, руководитель: /Н.Сикорский/ //Библиотека.—1997.--№10.—С.110
Сакаў П. Слаўная сям’я Сікорскіх ( з в.Хутар Чэрвеньскага р-на) /П.Сакаў //Раённы веснік.-1997.-2крас.
Фатаграфія: Памяць:гіст-дакум. хроніка Чэрвеньскага р-на.—М.:БЕЛТА,2000.—С.521.


Сикорский Всеволод Михайлович
Сікорскі Усевалад Міхайлавіч

Дата нараджэння  10 кастрычніка 1923г.
Месца нараджэння – в.Хутар Чэрвеньскага р-на
Дата смерці    22 снежня 1981 г.
Род дзейнасці – Беларускі філосаф і гісторык

Беларускі філосаф і гісторык. Член-карэспандэнт АН БССР (1972), доктар філасофскіх навук (1967), прафесар (1967), заслужаны дзеяч навукі. Нарадзіўся  у в. Хутар Чэрвеньскага р-на. У  1953г. закончыў аспірантуру пры БДУ. Усё жыццё  У.М.Сікорскага звязана з навукова-педагагічнай дзейнасцю БДУ. Ён быў выкладчыкам, дацэнтам, прафесарам кафедры гісторыі КПСС гуманітарных факультэтаў і бяззменным яе загадчыкам на працягу 20 гадоў. З 1972 па 1978г. -- рэктар універсітэта. Аўтар больш як 200 друкаваных работ, у т.л. 20 манаграфій, кніг.
Усевалад Міхайлавіч быў узнагароджаны двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам Айчыннай вайны І ступені, многімі медалямі, ганаровымі граматамі Вярхоўнага савета БССР.
Памёр 22 снежня 1981 г.

Бібліяграфія:
Сікорскі У.М. //Беларуская Савецкая Энцыклапедыя ў 12т.Т.9 /гал. Рэд. П.Броўка.—Мн, 1973.—С.511.
Сікорскі У.М. //Памяць:Гістор.-дакум. хроніка Чэрвеньскага р-на.—Мн.:БЕЛТА,2000.—С.521-522.
Сакаў П Вучоны, педагог, грамадзянін: (У.М.Сікорскі) /П.Сакаў  //Раённы веснік.—1998.—10 кастрычніка.
Фатаграфія: Памяць:Гістор.-дакум. хроніка Чэрвеньскага р-на.—Мн.:БЕЛТА,2000.—С. 522.


Старобинец Илья Самойлович
Старобінец Ілья Самойлавіч

Дата нараджэння  1922г.
Месца нараджэння – г.Чэрвень
Дата смерці    невядома
Род дзейнасці – Доктар геолага-мінералагічных навук (1966), прафесар (1968)

Доктар геолага-мінералагічных навук (1966), прафесар (1968). Нарадзіўся г.Чэрвень у 1922г. Дзяцінства І.С.Старобінца прайшло ў рабочай сям’і. Пасля  заканчэння сярэдняй школы ён паступіў  у Беларускі  дзяржаўны універсітэт, а ў канцы 1940 быў прызваны у рады Чырвонай Арміі. З першага дня Вялікай Айчыннай вайны знаходзіўся на фронце. У баях быў паранены, атрымаў інваліднасць. Пасля дэмабілізацыі ў 1945г працягваў вучобу ў Саратаўскім універсітэце. У 1949г.,паспяхова закончыў вучобу, пачаў працаваць у Туркменскім навукова-даследчым ін-це нафты, праз год прызначаны загадчыкам нафтагазавай лабараторыі. У 1957г. абараніў кандыдатцкую дысертацыю і з сакавіка 1959 узначаліў аддзел геахіміі нафты і газу Інстытута геалогіі і разведкі нафтавых і газавых месцанараджэнняў у Ташкенце. Ён аўтар і сааўтар160 друкаваных прац, у т.л. 6 манаграфій і некалькіх метадычных рэкамендацый, атрымаў 8 аўтарскіх пасведчанняў на вынаходніцтва.

Бібліяграфія:
Старобінец І.С. // Памяць:гістор.-дакум. хронікаЧэрвеньскага р-на.—Мн.:БЕЛТА,2000.—С.522.
Сцяпанаў А. Юбілей вучонага: (Да 60-годдзя прафесара Старобінца з Чэрвеньшчыны, які жыве і працуе у Маскве) /А.Сцяпанаў  //Уперад.—1982.—20 крас.


Стешкович Татьяна  Филипповна
Сцяшковіч Таццяна Піліпаўна

Дата нараджэння Нарадзілася 25 снежня 1904г.
Месца нараджэння – г.Чэрвень
Дата смерці    1986г.
Род дзейнасці – Беларускі філолаг. Кандыдат філалагічных навук

(1904 – 1986)  Беларускі філолаг. Кандыдат філалагічных навук (1956).Нарадзілася 25 снежня 1904г. ў г.Чэрвень.Скончыла Мінскі педагагічны тэхнікум і Белдзяржуніверсітэт, настаўнічала ў Магілёўскай і Віцебскай абласцях.Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, эвакуіравалася на ўсход. Пры эвакуацыі пад бамбёжкай загінула трое яе дзяцей. На фронце неўзабаве загінуў і яе муж. Гэтыя страты для маладой жанчыны сталі незабыўнымі. Яна да канца сваіх дзён заставалася адзінокай, аддаючы  ўсю сябе педагагічнай і навуковай рабоце. З 1965г. працавала ў Гродзенскім педінстытуце – старшы выкладчык, дацэнт, у 1957 – 1974гг. Загадчык кафедры беларускай мовы.Свае назіранні за фактамі граматычнага ладу  беларускай мовы і літаратуры даследчыца выклала ў многіх артыкулах і манаграфіі “Займальнік у беларускай мове”.Многа зрабіла Т.П.Сцяшковіч у падрыхтоўцы спецыялістаў-філолагаў. Памерла ў 1986г.

Бібліяграфія:
Сцяшковіч Таццяна Піліпаўна //Беларуская мова:Энцыклапедыя:Пад рэд. А.Я.Міхневіча;Рэдк.
Б.Сачанка (гал. Рэд.) і інш.—Мн.:Бел.Эн,1994.—С.547.
Сцяшковіч Т.П. //Памяць:Гіст.-дакум. хроніка Чэрвеньскага р-на.—Мн.:БЕЛТА,2000.—С.522
Сцяшковіч Т.П. // Наш карай:Каляндар.—1994.—24 снежня.


Чарновский Казимир Гаврилович
Чарноўскі Казімір Гаўрылавіч
 
Псеўданім – невядома
Саслоўе  – з дваран
Дата нараджэння1791г
Месца нараджэння – маёнтак Карытніца Ігуменьскага павета
Дата смерці    27 кастрычніка 1847г. Пахаваны ў г. Сарапул Вяцкай губерніі.
Род дзейнасці:      Адзін з першых вынаходнікаў падводнага карабля.

(1791 – 1847)   Адзін з першых вынаходнікаў падводнага карабля. Нарадзіўся ў 1791г у маёнтку Карытніца Ігуменскага павета Мінскага ваяводства. З дваран. З 1824г. у Пецярбургу вучыўся ў медыка-хірургічнай акадэміі. У 1829г. быў арыштаваны за прынадлежнасць да “Нацыянальнага патрыятычнага таварыства”. У жніўні таго ж самага года на стол цару лягла папера з подпісам ужо забытага небяспечнага злачынцы. Мікалай не даў веры вачам: гэта была не просьба аб памілаванні, а прапанова пабудаваць дзеля ўмацавання расейскага флоту падводны карабель. Упершыню ў сусветнай практыцы наш суайчыннік прапанаваў будаваць субмарыны з металу. У 1839г. К.Г.Чарноўскі за падрыхтоўку паўстання і ўцёкаў за мяжуарыштаваны і высланы з найсуровейшым наглядам у Вяцкую губернію. К.Г.Чарноўскі памёр 27 кастрычніка 1847г. Пахаваны ў г. Сарапул Вяцкай губерніі.

Бібліяграфія:
Чарноўскі К.Г. //Памяць:гістор.-дакум. хроніка Чэрвеньскага р-на.—Мн.:БЕЛТА,2000.—С.115-116.
Орлов  В  Субмарина должна быть из метала—считал изобретатель из камеры –одиночки: (Об изобретателе подводной  лодки, члене тайного Нац. патриотического об-ва в Петербурге К.Г.Черновском (1791, Черв. Р-н, 1847) /В.Орлов  //Дело (Восток+Запад).—1995.--№6.—С.56-57.
Чарноўскі К.Г. //Свободные новости-плюс.—1996.—17-24 мая.
Быховский  И.А. Узник-изобретатель Казимир  Чарновский /И.А.Быховский //И.А.Быховский Рассказы о русских кораблестроителях.-Л.: Судостроение, 1968.
Линко С.  Проект  рожденный в каземате: ( О  К.Чарновском)  /С.Линко // Линко С. Корабельная быль или собрание фактов удивительных, любопытных, но достоверных из биографии его величества  Корабля.-М.: ДОСААФ, 1971.-С.100-101.
Марціновіч А. “Науцілус”  народжаны за кратамі. Казімір   Чарноўскі  /А.Марціновіч //Марціновіч А. У часе прасветленыя твары: Гіст. Эсэ, нарысы: (Пра выдатн. Дзеячаў ХУІ – ХІХ ст.).-Мн.: Полымя, 1999.-С. 240-256  Гречкин Г Наш земляк – изобретатель подводной лодки: ( О К.Г.Черновском (1791-1847), родившемся в имении Корытница  Игуменского уезда (ныне Червенский р-н))/Г.Гречкин //Сов.Белоруссия.—1962.—29 июля.


Шатерник  Николай Васильевич
Шатэрнік Мікалай Васільевіч 

Дата нараджэння  11 верасня 1890г
Месца нараджэння – в. Старына Чэрвеньскага р
Дата смерці    2 снежня 1934г
Род дзейнасці   Беларускі мовазнавец
(1890- 1934) Беларускі мовазнавец. 

Нарадзіўся 11 верасня 1890г. у в. Старына Чэрвеньскага р-на. Закончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю (1914). Працаваў у школах на Міншчыне. Пасля заканчэння 1933г. пед. ін-та ў Мінску выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Аршанскім педтэхнікуме. Памёр 2 снежня 1934г. Галоўная праца Мікалая Шатэрніка – “Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны” (1929). У аснову яго пакладзена лексіка, якую мовазнавец сабраў у 35 населеных пунктах трох раёнаў былога Ігуменскага павета – Пухавіцкага, Смілавіцкага, Шацкага. Пераважная большасць слоў, словазлучэнняў зафіксаваны ў в.Старына, дзе нарадзіўся і вырас М.Шатэрнік. Слоўнік змяшчае каля 9 тыс. слоў.

Бібліяграфія:
Шатэрнік М.В. //Беларуская мова. Энцыклапедыя.—Мн., 1994.—С.623-624.
Шатэрнік М.В. //Памяць:гістор.-дакум. хроніка Чэрвеньскага р-на.—Мн.:БЕЛТА, 2000.—С.188.


Шофман Леонид Исаакович
Шофман Леанід Ісакавіч

Саслоўе            –  служачыя
Дата нараджэння  5 ліпеня 1937г
Месца нараджэння – у г.Гарадок Віцебскай вобласці.
Доктар сельскагаспадарчых навук (1996). 

Нарадзіўся 5 ліпеня 1937г. у г.Гарадок Віцебскай вобласці. У 1956г. паступіў у Віцебскі дзяржаўны ветэрынарны ін-т на зоатэхнічны факультэт. У 1963г. паступіў у аспірантуру на кафедру агранаміі, батанікі і кормавытворчасці Казанскага дзяржаўнага ветэрынарнага ін-та. У 1967г. абараніў кандыдатскую дысертацыю. З кастрычніка 1969г. нязменна узначальвае аддзел кормавытворчасці Мінскай абласной сельскагаспадарчай доследнай станцыі, якая знаходзіццца ў в.Натальеўск Чэрвеньскага раёна. У 1996г. Л.І. Шофман абараніў доктарскую дысертацыю на тэму “Павышэнне прадукцыйнасці і якасці змешанай сяўбы кармавых культур на супясчанай глебе”. Зараз Л.І.Шофман з”яўляецца намеснікам дырэктара Мінскай абласной сельскагаспадарчай доследнай станцыі па навуковай рабоце, не перастае кіраваць аддзелам кормавытворчасці і займацца навуковымі даследаваннямі.

Бібліяграфія:
Шофман .І. //Памяць:Гіст.-дакум. хроніка Чэрвеньскага р-на.—Мн.:БЕЛТА,2000.-С.523.
Фатаграфія: Памяць:Гіст.-дакум. хроніка Чэрвеньскага р-на.—Мн.:БЕЛТА,2000.-С.523.


Щчерба Лев Владимирович
Шчэрба Леў Уладзіміравіч

Саслоўе – са служачых.
Дата нараджэння  1880
Месца нараджэння – г.Ігумен ( Чэрвень)
Дата смерці   26 снежня 1944г.
( 1880 – 1944) Мовазнаўца, прафесар ленінградскага ўніверсітэта, затым акадэмік АН СССР (1943). 

Ён нарадзіўся ў 1880г. у мястэчку Ігумен. Па нацыянальнасці рускі . Са служачых.
У 1903г. Л.У.Шчэрба закончыў Пецярбургскі ўніверсітэт. З 1916г. працаваў прафесарам гэтага ун-та. Найбольшае значэнне маюць работы вучонага ў галіне фанетыкі.Ён стварыў новую тэорыю фанемы (“Рускія галосныя ў якасных і колькасных адносінах”, 1912; “Фанетыка французскай мовы”,1937), развіў вучэнне аб часцінах мовы, аб сінтагме адначленнасці і двухчленнасці сказа (“Аб часцінах мовы ў рускай мове”, 1928), а таксама тэорыю двухмоўнасці і г.д.
Нашаму земляку належыць першая спроба стварэння агульнай тэорыі лексікаграфіі (“Спроба агульнай тэорыі лексікаграфікі”, 1940). Яго прынцыпы пабудовы двухмоўных слоўнікаў пакладзены ў аснову ўсёй лексікаграфіі.
Л.У. Шчэрба памёр 26 снежня 1944г.

Бібліяграфія:
Шчэрба Л.У.  //БСЭ.-М., 1978.-Т.29.-С.535.
Шчэрба Л.У. //Хто ёсць хто сярод беларусаў свету: Энцыклап. Даведнік. Ч.1. Беларусы і ўраджэнцы Беларусі ў памежных краінах.-Мн., 2000.-С. 303 – 304.
Шчэрба Л.У. //Памяць:Гістор.-дакум. хроніка Чэрвеньскага р-на.—Мн.:БЕЛТА, 2000.—С.188.
Фурык А. Мовазнаўца і даследчык Л.У.Шчэрба //Раённы веснік.—1992.—26 верасня.
Фатаграфія: //Памяць:Гістор.-дакум. хроніка Чэрвеньскага р-на.—Мн.:БЕЛТА, 2000.—С.188.

Комментарии