Нашы землякі на франтах Вялікай Айчыннай вайны

Ананьич Василий Емельянович
Ананьіч Васіль Емельянавіч

Саслоўе  –  з сялян
Дата нараджэння  3 (15) лютага 1900г.
Месца нараджэння – в.Турэц Чэрвеньскага раёна
Дата смерці    . Памёр 20 снежня 1977г.
Род дзейнасці – Контр-адмірал

Нарадзіўся  3 (15) лютага 1900г. у в.Турэц Чэрвеньскага раёна. Ваенны дзеяч савецкіх часоў, контр-адмірал. У Чырвонай Арміі з 1920г., з 1921г. пачалася яго флотская служба. Скончыў Ваенна-марское палітычнае вучылішча (1928), Ваенна-палітычную акадэмію імя Леніна (1937), Вышэйшую  ваенную акадэмію (1952). З 1932г. камісар падводнай лодкі, з 1937г. камісар дывізіёна, потым брыгады падводных лодак. У 1940г.  намеснік начальніка Палітупраўлення Паўночнага флоту. У час Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у абароне Запаляр’я. З верасня 1941г. В.Е.Ананьіч член Ваеннага Савета Беламорскай ваеннай флатыліі, з ліпеня 1945г. намеснік начальніка Палітупраўлення Балтыйскага флоту. У 1953 – 1957 гг. працаваў у сістэме ваенна-марскіх навучальных устаноў. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны І ступені, Нахімава ІІ ступені і іншымі ордэнамі і медалямі. Жыў у Ленінградзе. Памёр В.Е.Ананьіч 20 снежня 1977г.

Бібліяграфія:
Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Чэрвен. р-на.-Мн., 2000.-С.301.
Ад матроса да контрадмірала: ( Пра нашага земляка В.Е.Ананьіча) //Уперад.-1998.-15ліп.
Фатаграфія: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Чэрвен. р-на.-Мн., 2000.-С.301.


Батвинник Арон Соломонович
Бацвіннік Арон Саламонавіч

Саслоўе    –  з рабочых
Дата нараджэння   невядома
Месца нараджэння –  г.Чэрвень
Дата смерці    невядома
Род дзейнасці – генерал, дацэнт, загадчык кафедры хімічнай абароны  Ваен-інж. акад. імя Куйбышава.

Нарадзіўся і вырас у беднай працоўнай сям’і ў Чэрвені. Ён звязаў свой лёс з Чырвонай Арміяй яшчэ з грамадзянскай вайны. Настойліва авалодваў ведамі. Здольны і энергічны юнак, ужо ў 26-гадовым узросце быў прызначаны начальнікам  хімічных войскаў Беларускай, потым Маскоўскай ваенных акруг. З самага пачатку Вялікай Айчыннай вайны А.С.Бацьвіннік на фронце: начальнік хімічнай службы войскаў Паўночна-Каўказскага, 1-га Беларускага  франтоў. Удзельнічаў у вызваленні Беларусі, Польшчы. Вайна для А.С.Бацвінніка  закончылася ў Берліне. Пасля вайны генерал Бацвіннік – дацэнт, загадчык кафедры хімічнай абароны Ваенна-інжынернай акадэміі імя Куйбышава.

Бібліяграфія:
Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Чэрвен. р-на.-Мн., 2000.-С.301.
Фатаграфія: няма.

Комментарии