Герои Советского Союза

Гуревич Семен  Шоломович
Гурэвіч Сямён Шоламавіч

Дата нараджэння   20 снежня 1915г.
Месца нараджэння – г.Чэрвень
Дата смерці    23 красавіка 1982г.
Род дзейнасці   –  невядома

Нарадзіўся  20 снежня 1915г. у Чэрвені. У Чырвонай Арміі з 1935г. У 1939г. удзельнічаў у вызваленні Заходняй Беларусі. У 1942г. скончыў Тамбоўскае кавалерыйскае вучылішча. З 1941г. знаходзіўся  на Заходнім, Бранскім, Стэпавым, 1-м, 2-м Украінскіх франтах. Камандзір узвода сувязі гвардыі лейтэнант С.Ш.Гурэвіч вызначыўся пры фарсіраванні Дняпра. 25 верасня 1943г. з чатырма сувязнымі пераправіўся цераз Дняпро і  устанавіў тэлефоннную сувязь з палком. Ліквідаваў групу гітлераўцаў, якія прарваліся ў тыл нашых войскаў і пагарджалі пераправе. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 26 кастрычніка 1943г. Пасля вайны жыў у Мінску. Памёр 23 красавіка 1982г.
Фатаграфія: Памяць: Гіст.-дакум.хроніка Чэрвен. р-на.-Мн., 2000.-С.307

Бібліяграфія:
Гурэвіч С.Ш. // Памяць: Гіст.-дакум.хроніка Чэрвен. р-на.-Мн., 2000.-С.307


Дулеба Антон Николаевич
Дулеба Антон Мікалаевіч

Саслоўе  – з сялян
Дата нараджэння  14 студзеня 1920г
Месца нараджэння –  в. Дубовы Лог Чэрвеньскі р-н
Дата смерці    13 снежня 1983г.
Род дзейнасці –Ваеннаслужачы, палкоўнік у адстаўцы.

Нарадзіўся 14 студзеня 1920г. у в. Дубовы Лог. Скончыў Мінскі індустрыяльна-тарфяны тэхнікум у 1937г., курсы малодшых лейтэнантаў у 1941г. У Чырвонай Арміі з 1939г. Са жніўня 1942г ваяваў на Паўднёва-Заходнім, Беларускім і 1-м Беларускім франтах. Камандзір кавалерыйскага эскадрона старшы лейтэнант А.М.Дулеба вызначыўся ў баі  29 студзеня 1945г. Эскадрон пад яго камандаваннем фарсіраваў р.Ордэр і, заняўшы населены пункт Прытаг, два дні ў  поўным акружэнні адбіваў контратакі ворага.  Сілы былі няроўныя, аднак  30 студзеня А.М.Дулеба ўмела арганізаваў прарыў, выратаваў людзей, зброю і боепрвпасы.  Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 27 лютага 1945г.  Пасля вайны працягваў службу ў Савецкай Арміі. У 1954г. скончыў Ваенную акадэмію імя Фрунзе. З 1969г. палкоўнік у адстаўцы. Памёр 13 снежня 1983г.

Бібліяграфія:
Дулеба А.М. // Памяць: Гіст.-дакум.хроніка Чэрвен. р-на.-Мн., 2000.-С.307- 308.
Дулеба А.М. //Навечно в сердце народном.-Мн., 1975.-С.126.
Дулеба А.М. //Уперад.-1989.-22 жніўня
Фатаграфія: Памяць: Гіст.-дакум.хроніка Чэрвен. р-на.-Мн., 2000.-С.308


Казаченко Николай Михайлович
Казачэнка Мікалай Міхайлавіч

Дата нараджэння  1 студзеня 1916г
Месца нараджэння – вБярозаўка Чэрвеньскага р-на
Дата смерці    21 сакавіка 1977г
Род дзейнасці – працаваў у Мінску.

Нарадзіўся 1 студзеня 1916г.у вБярозаўка Чэрвеньскага р-на.  Удзельнік вызвалення Заходняй  Беларусі ў 1939г, савецка-фінляндскай вайны 1939- 1940гг. У час Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941г. на фронце, удзельнік абароны Масквы. З кастрычніка 1941г. на Паўночна-Каўказскім, 3-м Украінскім, 1-м Беларускім  франтах. Вызначыўся пры фарсіраванні Дняпра каля Краменьчуга. Ноччу 3 кастрычніка  1943г. байцы аддзялення на чале са старшым сяржантам М.М.Казачэнкам пад моцным агнём  праціўніка ўзвялі прыстань на правым беразе ракі і пераправілі на пароме 1700 байцоў і камандзіраў, 60 павозак з боепрыпасамі, 120 коней і 620 скрынак з амуніцыяй, абсталявалі на плацдарме батальённы камандны пункт і замініравалі найбольш небяспечныя месцы. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 20 снежня 1943г. Пасля вайны жыў і працаваў у Мінску. Памёр 21 сакавіка 1977г.

Бібліяграфія:
Казачэнка М.М. // Памяць: Гіст.-дакум.хроніка Чэрвен. р-на.-Мн., 2000.-С.308
Фатаграфія : Памяць: Гіст.-дакум.хроніка Чэрвен. р-на.-Мн., 2000.-С.308


Карнач Степан Андреевич
Карнач Сцяпан Андрэевіч

Дата нараджэння  10 лістапада 1918г
Месца нараджэння – в. Клінок Чэрвеньскага р-на
Дата смерці    6 лютага 1991г.
Род дзейнасці – ваеннаслужачы, генерал-маёр.

Нарадзіўся 10 лістапада 1918г. у в. Клінок Чэрвеньскага р-на. У 1938г. скончыў Мінскі аэраклуб, у 1940г. – ваенную школу лётчыкаў. У  1949г. – Вышэйшыя афіцэрскія  лётчыцкія курсы. У 1958г. – Ваенную акадэмію Генштаба. У Чырвонай Арміі з 1938г. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941г. Ваяваў на Паўднёвым, Крымскім, Закаўказскім, Стэпавым, 1-м і 2-м Украінскіх франтах. Удзельнік баёў на Курскай дузе, у Польшчы, Германіі, Чэхаславакіі. Камандзір звяна, эскадрыллі, штурман палка, камандзір знішчальнага авіяпалка. Асабіста здзейсніў 348 баявых вылетаў,  правёў 84 паветраныя баі, знішчыў 16 варожых самалётаў., 4 самалёты ў групавых баях. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 4 лютага 1944г. Пасля вайны да 1973г. працягваў  службу ў Савецкай Арміі. Генерал-маёр ( 1957). Памёр 6 лютага 1991г.

Бібліяграфія:
Карнач Сцяпан Андрэевіч // Памяць: Гіст.-дакум.хроніка Чэрвен. р-на.-Мн., 2000.-С.308
Карнач С.А. // Навечно в сердце народном.-Мн., 1975.-С.176.
Дулеба Г Герой Савецкага Саюза С.А.Карнач /Г.Дулеба //Уперад.-1990.-8вер.
Якубовіч У. З сакалінага племя: ( Пра С.А.Карнача) /У.Якубовіч //Звязда.-1975.-26крас.
Фатаграфія : Памяць: Гіст.-дакум.хроніка Чэрвен. р-на.-Мн., 2000.-С.308


Круков Иван Игнатович
Крукаў Іван Ігнатавіч

Дата нараджэння  10 студзеня 1910г
Месца нараджэння – в. Чарнава Чэрвеньскага р-на.
Дата смерці    20 ліпеня 1994г
Род дзейнасці – пасля вайны працаваў механікам, а затым старшынёй  Дарасунскага пасялковага Савета Чыцінскай вобласці

Нарадзіўся 10 студзеня 1910г. у в. Чарнава Чэрвеньскага р-на. У 1932г быў прызваны на  Балтыйскі флот. Служыў у крэпасці Кранштат.  У 1941г. былы матрос зноў у радах арміі: ваяваў на Варонежскім, 1-м Украінскім і іншых франтах. Старшы шафёр маставой роты пантонна-маставога батальёна  яфрэйтар І.І.Крукаў вызначыўся ў Кіеўскай вобласці пры фарсіраванні Дняпра. Пры яго актыўным удзеле з 25 верасня па 8 кастрычніка 1943г. пад агнём  праціўніка  было перапраўлена на пароме 2465 салдат і афіцэраў, 47 гармат, 3570 скрынак з боепрыпасамі. Калі ў некалькіх месцах былі прабіты пантоны, Крукаў хутка ліквідаваў няспраўнасць і вывеў дэсант з-пад абстрэлу. Званне Героя Савецкага Саюза было прысвоена 10 студзеня 1944г. Пасля вайны І.І.Крукаў працаваў механікам, а затым старшынёй Дарасунскага  пасялковага Савета Чыцінскай вобласці. З 1976г. жыў у Чарнігаве. Памёр 20 ліпеня 1994г.

Бібліяграфія:
Крукаў І.І.  // Памяць: Гіст.-дакум.хроніка Чэрвен. р-на.-Мн., 2000.-С.308- 309
Крукаў І.І. // Навечно в сердце народном.-Мн., 1975.-С.220.
Фатаграфія : Памяць: Гіст.-дакум.хроніка Чэрвен. р-на.-Мн., 2000.-С.308


Ладутько Иван Иванович
Ладуцька Іван Іванавіч

Дата нараджэння  28 кастрычніка 1916г
Месца нараджэння – в. Стары Пруд Чэрвеньскага раёна
Дата смерці    невядома
Род дзейнасці – Да 1972г. служыў у Савецкай Арміі, палкоўнік.

Нарадзіўся 28 кастрычніка 1916г. у в. Стары Пруд Чэрвеньскага раёна. У 1939г. скончыў Кіеўскае пяхотнае вучылішча. У Чырвонай Арміі з 1936г.  З 1942г. ваяваў на Паўднёва-Заходнім, Стэпавым, Бранскім, Цэнтральным і 1-м Беларускім франтах. Камандзір стралковага батальёна маёр  І.І.Ладуцька вызначыўся ў баях за вызваленне Польшчы. 14 студзеня 1945г. на заходнім беразе Віслы падняў у атаку дзве роты  свайго  батальёна, якія пераадолелі траншэі праціўніка і ўклініліся ў зону яго абароны. 15 студзеня 1945г. яго  батальён захапіў 12 аўтамашын праціўніка, 13 кулямётаў, шмат боепрыпасаў, першым выйшаў на польска-германскую граніцу.  Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 27 лютага 1945г. Вайну закончыў у Берліне. Да 1972г. служыў у Савецкай Арміі, палкоўнік. Жыў у г.Калуга.

Бібліяграфія:
Ладуцька І.І. // Памяць: Гіст.-дакум.хроніка Чэрвен. р-на.-Мн., 2000.-С.309
Ладуцька І.І. // Навечно в сердце народном.-Мн., 1975.-С.232.
Лепеш А. Сустрэча з героем Савецкага Саюза І.І. Ладуцькам /А.Лепеш //Уперад.-1983.-14ліп.
Уладзіміраў Я. У тыле ворага: ( Аб Героі Савецкага Саюза І.І.Ладуцька ) /Я.Уладзіміраў //Уперад.-1967.-6ліп.
Якубовіч У. Смелыя людзі: (Пра І.І.Ладуцька) /У.Якубовіч //Уперад.-1980.-17студз.
Фатаграфія : Памяць: Гіст.-дакум.хроніка Чэрвен. р-на.-Мн., 2000.-С.309


Тарловский Василий Иванович
Тарлоўскі Васіль Іванавіч

Дата нараджэння  14 жніўня 1902г
Месца нараджэння – в. Ачыжа Чэрвеньскага раёна
Дата смерці   невядома
Род дзейнасці – Выкладаў у школе г.Іванава.

Нарадзіўся 14 жніўня 1902г. у в. Ачыжа Чэрвеньскага раёна. У 1940г. скончыў Мінскі педінстытут, працаваў настаўнікам у Чэрвеньскім раёне. З чэрвеня 1941г. ваяваў на паўднёвым, Данскім, Варонежскім і Прыбалтыйскім франтах. Камандзір стралковай роты, старшы лейтэнант Тарлоўскі вызначыўся ў баях пры вызваленні Віцебскай вобласці. 24 чэрвеня 1944г., калі пачалася аперацыя “Баграціён”, рота пад яго камандаваннем першай у дывізіі фарсіравала Заходнюю Дзвіну ў райне в. Дворышча Бешанковіцкага раёна, захапіла плацдарм і ўтрымлівала яго да падыходу асноўных сіл дывізіі. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 22 ліпеня 1944г. У  запас В.І.Тарлоўскі звольніўся ў званні маёра ў 1953г. Выкладаў у школе г.Іванава.

Бібліяграфія:
Тарлоўскі В.І.//Память: Гіст.-дакум. хроніка Чэрвен. р-на.-Мн., 2000.-С. 309.
Тарлоўскі В.І. // Навечно в сердце народном.-Мн., 1975.-С.399.
Бялоў П. І стаў салдат героем: Нашаму земляку В.І. Тарлоўскаму – 80 гадоў /П.Бялоў //Уперад.-1982.-14жн.
Фотаграфія: Память: Гіст.-дакум. хроніка Чэрвен. р-на.-Мн., 2000.-С. 309.

Комментарии