Авласенко Геннадий Петрович
Аўласенка Генадзь Пятровіч
Дата нараджэння 1955г
Месца нараджэння – в. Ліпавец Ушацкага раёна Віцебскай вобл.
Дата смерці: жывы
Род
дзейнасці: Рэдактар аддзела падлеткавай творчасці часопіса "Бярозка"Член СП Беларусі з лістапада 1999г.
Нарадзіўся ў в. Ліпавец Ушацкага раёна Віцебскай вобл. Працаваў
настаўнікам Вайнілаўскай школы
(Чэрвеньскі р-н) Піша вершы,
апавяданні, п’есы, казкі. Член СП Беларусі з лістапада 1999 г. Жыве ў
Чэрвені.
Бібліяграфія:
Адамовіч І. Стаў мясцовы паэт
драматургам: (Пра настаўніка Вайнілаўскай школы Г.Аўласенку) /І.адамовіч
//Раённы веснік .- 1996.- 6 студз.
Гілевіч Н. Чакаў. Спадзяваўся .
Верыў. І – не дарэмна: (Пра творчасць Г.Аўласенкі) /Н.Гілевіч //Лім.-1999.- 26
сак.
Прыняты ў Саюз беларускіх
пісьменнікаў: ( … у тым ліку Аўласенка
Г.П., настаўнік Вайнілаўскай школы, Чэрвеньскага р-на) //Лім.-1999.-17
снеж.
Фатаграфія: Маладосць.-1998.-№12.-С.65
Богданович Адам Егорович
Багдановіч Адам Ягоравіч
Псеўданім – А.Б., А.Б -ович, А.Б
– вич, А.Борисовский, Гродненский обыватель
Саслоўе – з
сялян
Дата нараджэння 20.03.1862г. (
25.03.1862)
Месца нараджэння – ў г.п.
Халопенічы, Крупскага р-на
Дата смерці 16.10.1940.
Род
дзейнасці - Беларускі этнограф,
фалькларыст, мовазнавец, пісьменнік.
(1862 – 1940). Нарадзіўся
ў г.п. Халопенічы, Крупскага
р-на. Беларускі этнограф, фалькларыст, мовазнавец, пісьменнік. У 1882 годзе
быў настаўнікам у сельскай школе
в. Пагарэлае Ігуменьскага павета (Чэрвеньскі р-н).
Бібліяграфия:
Багдановіч А.Я. //Бел. Энцыклапедыя.-Мн., 1996.- Т. 2.-С. 204.
Багдановіч А.Я. //Бел. Пісьмен.: Біябібліяграфічны слоўнік.-Мн.,
1992.-Т.1.-С. 153- 156.
Багдановіч А.Я. //Этнаграфія Беларусі: Энц.-Мн., 1989.-С. 45 – 46.
Зубараў Л. Максім Багдановіч.-Мн., 1989. Са зместу:
(А.Я.Багдановіч).-С.3 – 95, 145, 203- 220, 227 –245, 248 – 256.
Марціновіч А. У кожнага свая
зорка: Адам Багдановіч /А.Марціновіч //Марціновіч А. Хто мы, адкуль мы…: Гіст.
эсэ, нарысы.-Кн. 2.-Мн.: Полымя,
1997.-С. 144- 156.
Міклашэўскі Я. Каханне і смерць,
або лёс Максіма Багдановіча.- Мн., 1995.-367с. Са зместу: (А.Я.Багдановіч).-С.
19 – 109, 121- 123, 291 – 294.
Ігумен
старажытны памятае гук яго крокаў: (Пра А.Я.Багдановіча) //Раённы
веснік.-2000.-13 снеж.
Фатаграфія: Бел. Пісьмен.: Біябібліяграфічны слоўнік.-Мн., 1992.-Т.1.-С. 153.
Вольный Анатолий
Вольны Анатоль
Псеўданім – Вольны Анатоль, Акша, Алёша
Сапраўднае імя - Ажгірэй Анатоль Іўсцінавіч
Саслоўе – з сям’і служачых
Дата нараджэння 2 снежня 1902г.
Месца нараджэння – станцыя Пухавічы
Дата смерці 29 кастрычніка
1937г.
Род
дзейнасці - Паэт, празаік, драматург, літаратурны крытык. Член СП Беларусі з
1934г
Нарадзіўся 2 снежня 1902 г. на станцыі Пухавічы ў сям’і служачага.
Паэт, празаік, драматург, літаратурны крытык. Член СП Беларусі з 1934г. У 1911
г. вучыўся ў Ігуменьскай гімназіі. Некаторы час быў супрацоўнікам Ігуменьскага
павятовага гаркома камсамола. У 1919 – 1921гг.
чырвонаармейцам-добраахвотнікам змагаўся
на франтах грамадзянскай вайны . Пасля дэмабілізацыі вучыўся ў Мінскім педагагічным ін-це. У 1937 г.(29
кастрычніка) расстраляны.
Бібліяграфія:
Вольны
А. //Бел. пісьмен.:Біябібліяграфічны
слоўнік.-Мн., 1993.-Т.2.-С.32-35.
Айзенштад Г. Ждіте нас звезды: (А.Вольны) /Г.Айзенштад //Знамя юности.-1998.-27,
29, 31 июля, 3 авг., Знамя юности.-1978.-5 кастр.
Айзенштад Г. “Усе гавораць – я
сэрца раскінуў”: (А.Вольны) /Г.Айзенштадт //Беларусь.-1990.-№8.-С. 24- 32.
Мішчанчук М. “Магу дзяліць я
радасць з кожным, а гора з кім мне падзяліць?” /М.Мішчанчук //Роднае слова.-1992.-№
12.-С. 33-39.
Ніціеўская Г.А. Яго лёс быў звязаны з Ігуменам: (А.Вольны)
/Г.Ніціеўская //Раённы веснік.-1994.-19ліст.
Фатаграфія: Бел. пісьмен.:Біябібліяграфічны слоўнік.-Мн., 1993.-Т.2.-С.32
Вершинин Николай Петрович
Вяршынін Мікалай Пятровіч
Дата нараджэння 20 мая 1940г.
Месца нараджэння – г.Чэрвень
Дата смерці жывы
Род
дзейнасці - Член СП Беларусі з 1993г.
(1940) Нарадзіўся 20 мая ў г.
Чэрвені. Праз нейкі час сям’я пераехала на радзіму маці ў былы Рудзенскі, а
цяпер Пухавіцкі раён. У пачатку вайны бацькі Міколы трагічна загінулі. Сам ён
рос і выхоўваўся спачатку ў цёткі, а потым у дзіцячым доме. У 14 гадоў паехаў вучыўцца ў Мінск, потым служыў у
пагранічных войсках. Скончыў Мінскі аўтамеханічны тэхнікум (1958), гістарычны факультэт
Белдзяржуніверсітэта (1970). Пісаць і друкавацца пачаў падчас службы ў войску. Любімы род паэзіі –
сатыра і гумар. Піша байкі, фельетоны, гумарэскі, каламбуры, эпіграмы.
Пастаянна друкуецца ў газетах і часопісах, выступае на радыё і тэлебачанні.
Член СП Беларусі з 1993г. Жыве ў Мінску.
Бібліяграфія:
Вяршынін М. //Памяць: Гіст.-дакум. Хроніка Чэрв. р-на.-Мн.,
2000.-С.531.
Вяршынін М. //Бел. пісьм.:Біябібліягр. Слоўнік.-Мн., 1994.-Т.6.-С.
558-560.
Кобрын У. У сям’і сатырыкаў папаўненне: (М.Вяршынін) /У.Кобрын
//Мін.праўда.-1994.-1сак.
Фатаграфія: Памяць: Гіст.-дакум. Хроніка Чэрв. р-на.-Мн., 2000.-С.531., Бел. пісьм.:Біябібліягр. Слоўнік.-Мн., 1994.-Т.6.-С. 558
Гончарик
Михаил Николаевич
Ганчарык Міхаіл Мікалаевіч
Псеўданім – М.Ландыш, Лясун, Я.Сявец, Якім Сявец
Крыптонім – М.Г., М.Г-к.
Саслоўе – з сялянскай сям’і
Дата нараджэння 12 (24)
лістапада 1899
Месца нараджэння –
Дата смерці 1986
Род дзейнасці Пісьменнік, вучоны-біёлаг. Член-карэсп. АН Беларусі(1969), док-р біялагічн. навук (1960). Заслужаны дзеяч навукі (1972)
Пісьменнік, вучоны-біёлаг. Член-карэсп. АН Беларусі(1969), док-р
біялагічн. навук (1960). Заслужаны дзеяч навукі (1972). У 1914г. закончыў
Ігуменскае пачатковае вучылішча. Да 1914г. адносіцца і яго перш. Выступленне ў
друку. 8мая газета “Наша Ніва” надрукавала верш ігуменскага навучэнца “Араты”
Друкаваўся пад псеўданімам Ландыш.
Бібліяграфія:
Ганчарык М.М. //Бел.пісьмен.:Біябібліяграфічны слоўнік.-Мн., 1993.-Т.
2.-С. 112 – 113.
Карлюкевіч А. Літар. спадчына р-на /А.Карлюкевіч //Раённы
веснік.-2000.-9снеж.
Токараў
М. Міхась Ганчарык. Шлях ад пачатку стагоддзя: (Успаміны. Дзённікі. Дакументы)
/М.Токараў //Полымя.-2002.-№ 3-4.-С. 211- 215.
Фатаграфія: Бел.пісьмен.:Біябібліяграфічны слоўнік.-Мн., 1993.-Т. 2.-С. 112 – 113.
Ермолович Якуб ( Яков Сидорович)
Ермаловіч Якуб (Якаў Сідаравіч)
Саслоўе – з сям’і селяніна
Дата нараджэння 7 жніўня 1910г.
Месца нараджэння – в.Вяшэўка Бярэзінскага р-на
Дата смерці 18 красавіка 1987
Род
дзейнасці – Празаік.Член СП Беларусі з 1961г.
Нарадзіўся на Бярэзіншчыне, у в. Вяшэўка. Празаік. Член СП Беларусі з
1961г. У 1932 – 1933 гг. працаваў літработнікам Чэрвеньскай раённай газеты
“Калектывіст”. Да таго ж часу адносяцца і першыя літаратурныя вопыты
Я.Ермаловіча.
Бібліяграфія:
Ермаловіч Я. //Бел.пісьмен.Біябібл. слоўнік.-Мн., 1993.-Т.2.-С.427 –
428.
Карлюкевіч А. Літаратурная спадчына р-на: (Я.Ермаловіч) /А.Карлюкевіч
//Раённы веснік.-2000.-9снеж.
Фатаграфія: Бел.пісьмен.Біябібл. слоўнік.-Мн., 1993.-Т.2.-С.427
Зазека Язэп
Зазека Язэп
Псеўданім – Зазека Язэп
Сапраўднае імя Іосіф Васілевіч
Саслоўе – з сям’і сельскагаспадарчага рабочага
Дата нараджэння 11(24) чэрвеня
1907
Месца нараджэння – в.Востраў Клічаўскага р-на
Дата смерці - 28 жніўня 1977
Род
дзейнасці- Празаік, літаратуразнавец. Член СП Беларусі з 1967г.
Нарадзіўся ў в. Востраў Клічаўскага р-на. Празаік, літаратуразнавец.
Член СП Беларусі з 1967г. У 20-я гады прымаў удзел у ліквідацыі банд у
Чэрвеньскім раёне.
Бібліяграфія:
Зазека Язэп //Белар. Пісьменнікі.Біябібліяграфічны слоўнік.-Мн.,
1993.-Т.2.-С.480.
Карлюкевіч А. Літаратурная спадчына
р-на: (Я.Зазека) /А.Карлюкевіч
//Раённы веснік.-2000.-9снеж.
Фатаграфія: Белар. Пісьменнікі.Біябібліяграфічны слоўнік.-Мн., 1993.-Т.2.-С.480.
Зязюля Андрей
Зязюля Андрэй
Псеўданім – Зязюля Андрэй
Сапраўднае імя - Астрамовіч Аляксандр Сцяпанавіч
Крыптонім – А.З.
Саслоўе – з сялянскай сям’і
Дата нараджэння 26 лістапада ( 7
снежня) 1878
Месца нараджэння – в.Навасады Ашмянскага р-на
Дата смерці 17 студзеня 1921г.
Род
дзейнасці - паэт
Нарадзіўся ў в. Навасады Ашмянскага р-на. Паэт. Скончыў
каталіцкую духоўную семінарыю
ў Пецярбургу ( 1910). Сярод месц яго службы – касцёл у
Смілавічах (Чэрвеньскі р-н).
Бібліяграфія:
Зязюля А. //Белар. Пісьменнікі.Біябібліяграфічны слоўнік.-Мн.,
1993.-Т.2.-С. 535-536.
Карлюкевіч А. Літаратурная спадчына р-на: (А.Зязюля) /А.Карлюкевіч //Раённы веснік.-2000.-9снеж.
Фатаграфія: Белар. Пісьменнікі.Біябібліяграфічны слоўнік.-Мн., 1993.-Т.2.-С. 535
Клименков Иван Прокофьевич
Клімянкоў Іван Пракопавіч
Саслоўе – з сям’і калгаснікаў
Дата нараджэння 5 студзеня 1947
Месца нараджэння – в. Хляўно Кармянскага р-на Гомельскай вобл
Дата смерці жывы
Род
дзейнасці - Празаік. Член СП Беларусі з 1988г
Нарадзіўся ў в. Хляўно Кармянскага р-на Гомельскай вобл. Празаік. Член
СП Беларусі з 1988г. У 1970-1971гг. працаваў сакратаром камітэта камсамола
Смілавіцкага СПТУ –23 у г.п. Смілавічы Чэрвеньскага р-на.
Бібліяграфія:
Клімянкоў І.П. //Бел.пісьмен.Біябібл. слоўнік.-Мн., 1994.-Т.3.-С. 273 –
274.
Карлюкевіч А. Літаратурная спадчына р-на:(І.Клімянкоў) /А.Карлюкевіч
//Раённы веснік.-2000.-13снеж.
Фатаграфія: Бел.пісьмен.Біябібл. слоўнік.-Мн., 1994.-Т.3.-С. 273 – 274.
Колас Якуб
Колас Якуб
Псеўданім – Якуб Колас, Агарак, К.Адзінокі, К.Альбуцкі, Андрэй
“сацыяліст”, К.Белорус, Т.Булава, Тамаш Булава, Ганна Груд, Т.Гушча, Тар.Гушча,
Тарас Гушча, Дземяноў Гуз, Пятрусь Дзягель, Дзядзька Курусь, Дзяцька Карусь,
Дубовы Ліст, Як.Колас, Я.Колос, Ганна Крум, Кудесник, Карусь Лапаць, Левы,
Лесавік, Марцін, Марцін з-за рэчкі, Мікалаевец, Наднеманец, К.Наднёманец,
М.Міцкевіч, Народный учитель, Свой чалавек, Стары шут, Іван Торба
Сапраўднае імя – Міцкевіч Канстанцін Міхайлавіч
Саслоўе – з сялян
Крыптонімы – Т.Г., К., Я.К-с., К.М.,К.П-ій і інш.
Дата нараджэння 22.10
(3.11) 1882
Месца нараджэння – в.Акіньчыцы
Дата смерці 13 жніўня 1956
Род
дзейнасці- Народны паэт Беларусі, празаік, драматург, крытык, публіцыст,
перакладчык, вучоны, педагог, грамадскі дзеяч.
Нарадзіўся ў в. Акіньчыцы. Народны паэт Беларусі, празаік, драматург,
крытык, публіцыст, перакладчык, вучоны, педагог, грамадскі дзеяч. Калі
настаўнічаў у Верхменьскім народным
вучылішчы (Смалявіцкі р-н) прыязджаў у Грабёнку (Чэрвеньскі р-н) неаднойчы.
Прывозіў вучняў у Грабёнскую школу на экзамены.
Бібліяграфія:
Колас Я. //Бел. энцыклапедыя.-Мн., 1999.-Т.8.-С.382 – 384.
Колас Я. //Бел. пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік.-Мн.,
1994.-Т.3.-С.299- 371.
Адамовіч І. Грабёнка: Куточак Чэрвеньшчыны /І.Адамовіч //Раённы
веснік.-2001.-5, 8, 12 снеж.
Са зместу: (Я.Колас).-//Раённы веснік.-2001.-12снеж.
Адамовіч С. Сцежкі Якуба Коласа скрыжоўваліся на Ігуменьшчыне
/С.Адамовіч //Раённы веснік.-1998.-16 мая.
Грабёнка. Сюды ў Грабёнскую школу Я.Колас вазіў на экзамены вучняў.
Гэта паездка апісана ў трылогіі “На ростанях” //Помнікі
Беларусі.-1982.-№2.-С.14.
Фатаграфія: //Бел. пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік.-Мн., 1994.-Т.3.-С.299
Лебеда Тодор
Лебяда Тодар
Псеўданім – Лебяда Тодар, Клім
Каліна
Сапраўднае імя - . Шырокаў Пётр Фёдаравіч
Дата нараджэння 6 студзеня 1914
Месца нараджэння –г.Віцебск
Дата смерці 1970г.
Род
дзейнасці - Драматург, паэт, празаік, публіцыст.
(сапр. Шырокаў Пётр Фёдаравіч) (1914 – 1970) . Драматург, паэт,
празаік, публіцыст. Нарадзіўся ў 1914г., у Віцебску ён закончыў семігодку і
чыгуначнае рамеснае вучылішча, а ў
1933г. паступіў у Мінскі педагагічны ін-т. У 1936г. ён і яшчэ 11 студэнтаў ін-та былі
беспадстаўна абвінавачаны ў буржуазным нацыяналізме, арыштаваны і асуджаны. У
1940 г. па хадайніцтву жонкі Б.Цыпінай Тодара Лебяду прывезлі ў Мінск для
“перагляду справы”. З Мінска адправілі ў Чэрвень, дзе і застала яго вайна. У
час акупацыі жыў з сям’ёй у Віцебску. У 1943 – 1944 гг. – рэдактар
газеты “ Беларускае слова”. Пісаў вершы, апавяданні, драматычныя
творы.. У маі 1947г Ваенны трыбунал
войск МУС Мінскай вобласці асудзіў яго на 25гадоў. 30 жніўня 1956г быў
вызвалены з-пад варты. У студзені 1962г. пераехаў у Чэрвень і працаваў у
Чэрвеньскай райгазеце. У канцы 1962 г. назаўжды пакінуў Беларусь Памёр
напачатку 1970г.
Бібліяграфія:
Лебяда Т. //Бел. Пісьмен.: Біябібл. слоўнік.-Мн.:БелЭН,
1995.-Т.6.-С.634- 635.
Лебяда Т. //Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Чэрвеньскага р-на.-Мн., 2000.-С.532.
Адамовіч І. Тодар Лебяда: Відаць мне лёсам наканавана ляжаць у чужой
зямлі /І.Адамовіч //Раённы веснік.-1993.-№ 94, 95, 96.
Адамовіч І. Мне лёсам вызначаны гэтакі прымус /І.Адамовіч //-1994.-24лют.
Адамовіч І. Тодар Лебяда /І.Адамовіч //Раённы веснік.-1993.-№ 83.-30
кастр.
Анішчык А. Трагедыя Т. Лебяды: Сустрэча на ваенных дарогах /А.Анішчык
// .-1995.-26студз.
Маракоў Л. Успомнім Беларусь: (Т.Лебяда) /Л.Маракоў //Лім.-1999.-14мая.
Чыгрын С. “Сягодня я надоўга
ад’язджаю: (Т.Лебяда) /С.Чыгрын //Лім.-1993.-№39.-С.16.
Фатаграфія: Бел. Пісьмен.: Біябібл. слоўнік.-Мн.:БелЭН, 1995.-Т.6.-С.634.
Левданский Владимир Александрович
Ляўданскі Уладзімір Аляксандравіч
Саслоўе – з сям’і селяніна -
батрака
Дата нараджэння 25 студзеня1 (
7.2) 1911
Месца нараджэння – в.Гудавічы Чэрвеньскага р-на
Дата смерці 18 верасня 1973
Род дзейнасці- Празаік, дзіцячы пісьменнік, перакладчык. Аўтар Буквара
і першай кнігі для чытання. Член СП Беларусі з 1967г.
(1911 – 1973). Нарадзіўся ў
в.Гудавічы Чэрвеньскага р-на. Празаік, дзіцячы пісьменнік, перакладчык. Аўтар
Буквара і першай кнігі для чытання. Член СП Беларусі з 1967г.
З сям’і селяніна-батрака. Дапамагаў бацькам па гаспадарцы. Скончыў
Пухавіцкую сямігодку ( 1926), працаваў
карэктарам у Белдзяржвыдавецтве, адначасова вучыўся на вячэрнім адзяленні
Мінскага педтэхнікума. Служыў у Чырвонай Арміі (1933-35). У 1935 паступіў на
вячэрняе аддзяленне філалагічнага факультэта Мінскага педінстытута. У час
Вялікай Айчыннай вайны жыў у роднай вёсцы.Быў партызанскім сувязным, з сакавіка
1943г камісарам партызанскага атрада” Полымя”. Пасля вызвалення Беларусі
працаваў рэдактарам Пухавіцкай раённай газеты “Сцяг камунізма”. З 1945г.
загадчык літаратурна-педагагічнай літаратуры ў выдавецтве. З 1963г. дырэктар
выдавецтва “Народная асвета”. У 1969 – 73 – старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі партыіпры ЦК КПБ.
Узнагароджаны ордэнамі Чэрвонай зоркі, “Знак Пашаны”, медалямі.
Бібліяграфія:
Ляўданскі У.А. //Бел. Энцыклапедыя.-Мн., 1999.-Т.9.-С. 433.
Ляўданскі У.А. //Бел.пісьмен.:Біябібліягр. слоўнік .-Мн.,
1994.-С.150-151.
Забаронак А. Дзіцячы пісьменнік, празаік, перакладчык: (У.А.Ляўданскі)
/А.Забаронак //Раённы веснік.-2001.-20кастр.
Карлюкевіч А. Літаратурная
спадчына р-на: (У.А.Ляўданскі) /А.Карлюкевіч //Раённы веснік.-2000.-13снеж.
Марціновіч А. Зімародак --
птушка рэдкая: (Пра У.А.Ляўданскага і яго творах для дзяцей) /А.Марціновіч
//Пралеска.-1996.-№ 2.-С.13 – 14.
Фатаграфія: Ляўданскі У.А. //Бел.пісьмен.:Біябібліягр. слоўнік .-Мн., 1994.-С.150
Мальчевская Евгения
Мальчэўская Яўгенія
Псеўданім – Мальчэўская Яўгенія
Сапраўднае імя - Крыжаноўская Яўгенія Еўдакімаўна
Саслоўе – з сялян
Дата нараджэння 25 жніўня 1949
Месца нараджэння – в. Замошша Чашніцкага р-на Віцебскай вобл.
Дата смерці 18 студзеня 2008
Род дзейнасці - Член СП Беларусі з 1990г
(сапраўднае Крыжаноўская Яўгенія Еўдакімаўна) Нарадзілася ў в. Замошша
Чашніцкага р-на Віцебскай вобл. у 1949г.. Паэтэса. Член СП Беларусі з 1990г. З
1978 – 1980гг. выкладала беларускую мову і літаратуру ў в.Раванічы Чэрвеньскага
р-на.
Бібліяграфія:
Мальчэўская Я. //Бел.пісьменнікі:
Біябібліягр. слоўнік.-М., 1994.-Т.4.-С.203 – 204.
Карлюкевіч
А. Літаратурная спадчына р-на: (Я.Мальчэўская)
/А.Карлюкевіч //Раённы веснік.-2000.-13снеж.
Фатаграфія: Бел.пісьменнікі: Біябібліягр. слоўнік.-М., 1994.-Т.4.-С.203
Мартинович Аркадий Никифорович
Марціновіч Аркадзь Нічыпаравіч
Саслоўе – з сялян
Дата нараджэння 10 сакавіка
1920г
Месца нараджэння – в. Барбарова Глускага р-на. Магілёўскай вобл.
Дата смерці невядома
Род дзейнасці- Празаік, пааэт. Член СП Беларусі. Заслужаны работнік
культуры.
Нарадзіўся 10 сакавіка 1920г. у в. Барбарова Глускага р-на. Магілёўскай
вобл. Празаік, пааэт. Член СП Беларусі.
Заслужаны работнік культуры. Пасля заканчэння ў 1939г. Мінскага беларускага
педвучылішча некалькі месяцаў працаваў ў школе в.Турэц Чэрвеньскага р-на.
Бібліяграфія:
Марціновіч А.Н. //Бел. Энцыклапедыя.-Мн., 2000.-Т.10.-С.148.
Марціновіч А.Н. //Бел.пісьмен.:Біябібліягр. слоўнік.-Мн.,
1994.-Т.4.-С.231-324.
Карлюкевіч А. Літаратурная
спадчына р-на: (А.Н.Марціновіч) /А.Карлюкевіч //Раённы веснік.-2000.-13снеж.
Фатаграфія: Бел.пісьмен.:Біябібліягр. слоўнік.-Мн., 1994.-Т.4.-С.231.
Мякота
Мария Афанасьевна
Мякота Марыля Апанасаўна
Кріптонім М.Б.
Саслоўе з сям’і дробнага
чыноўніка
Дата нараджэння 1869
Месца нараджэння – г.Чэрвень
Дата смерці - 4 кастрычніка 1896
Род дзейнасці - Маці М.Багдановіча. Была творчай, цудоўна натхнёнай
асобай, пісала апавяданні.
( 1869 – 1896). Нарадзілася ў г.Ігумень (Чэрвень) у 1869г. Маці
М.Багдановіча. Была творчай, цудоўна натхнёнай асобай, пісала апавяданні.
Бацька Апанас Іванавіч, быў дробным чыноўнікам (губернскім сакратаром), служыў
наглядчыкам Ігуменьскай павятовай бальніцы. Маці Таццяна Восіпаўна Малевіч.
Пасля смерці бацькі, у сувязі з цяжкім матэрыяльным становішчам у 1882г
вырашана было адправіць дзіцячы прытулак
дзяцей: Машу, Сашу і Янку. Сёстры вучыліся старанна, асабліва Маша. На
яе звярнула ўвагу губернатаўша Ларыса Паўлаўна Пятрова і ў хуткім часе забрала
яе да сябе дамоў. Маша закончыла Аляксандраўскае вучылішча і паехала ў
Пецярбург, у земскую настаўніцкую школу. Раней была сустрэча ў Мінску з былым
настаўнікам Марыі Адамам Ягоравічам Багдановічам. У 1889г. Яны павянчаліся. У іх нарадзіліся
дзеці: 6.03.1890г. – Вадзім, 27. 11.1891г. – Максім, у 1893г. – Леў. Праз месяц пасля нараджэння
дачкі Ніны ў 1896г. у Марылі Апанасаўны
выявіліся хуткачечныя сухоты. Памерла Марыя Апанасаўна 4 кастрычніка 1896г. у
Гродна.
Бібліяграфія:
Мякота М.А. //Памяць: Гіст.-дакум. Хроніка Чэрвеньскага р-на.-Мн.,
2000.-С.113-114.
Бачыла А. Дарогамі Максіма Багдановіча.-Мн., 1983. Са зместу:
(М.Мякота).-С.27-30.
Зубараў Л. Максім Багдановіч.-Мн., 1989. Са зместу: (М.Мякота).-С.
20-46.
Міклашэўскі Я. Каханне і смерць, або лёс М.Багдановіча:
Раман-даследаванне.-Мн., 1995.-367с.
Са зместу (М.А.Мякота).-С.13-66.
Адамовіч І. Марыля на шляху растанняў свяціцца хай тваё імя /І.Адамовіч
//Раённы веснік.-1999
Каханоўскі Г. Маці паэта: (М.Мякота) /Г.Каханоўскі
//Уперад.-1976.-9снеж.
Несцяровіч І. Старажытны Ігумен -- яго калыска: ( Аб тым, якімі
вытокамі звязаны М.Багдановіч з былым Ігуменам) /І.Несцяровіч //Раённы
веснік.-1991.-5лют.
Петрушкевіч А. “Я была такой шчаслівай”: Эсэ: ( Пра Марылю Апанасаўну Багдановіч), маці паэта М.Багдановіча
//Лім.-1996.-13снеж.-С.13.
Уладзіміраў І. Паэтам параднёны Чэрвень: ( Да 100-годдзя з дня
нараджэння М.Багдановіча. Маці паэта М.Мякота родам з Чэрвеня) /І.Уладзіміраў //Раённы
веснік.-1991.-5лют.
Фатаграфія: Памяць: Гіст.-дакум. Хроніка Чэрвеньскага р-на.-Мн., 2000.-С.113
Никонович Николай
Нікановіч Мікола (Мікалай
Уладзіміравіч)
Псеўданім – Нікановіч Мікола ;
Селянін
Сапраўднае імя Нікановіч Мікалай Уладзіміравіч
Крыптонімы – М.Н-іч, М.Н., М.Н-віч, М.-іч, Н-ч, N.
Саслоўе – з сялян
Дата нараджэння 2(15) красавіка
1902
Месца
нараджэння – ў в. Кляннікі Ігуменьскага павета Мінскай губерніі (цяпер
Смалявіцкі р-н)
Дата смерці - кастрычнік 1944
Род дзейнасці - Празаік. Перакладчык
(1902 – 1944) Нарадзіўся ў в.
Кляннікі Ігуменьскага павета Мінскай губерніі (цяпер Смалявіцкі р-н). Празаік.
Перакладчык. Пасля заканчэння пачатковай Клянніцкай школы потым вучыўся ў
гімназіі ў г.Ігумені (цяп. Чэрвень)
Бібліяграфія:
Нікановіч М. //Бел. пісьменнікі: Біябібліягр. слоўнік.-Мн.,
1994.-Т.4.-С.389 – 390.
Дзяркач Я. Пісьменнік з Клянніка: ( Пра жыццё і творчасць пісьменніка
Міколы Нікановіча) /Я.Дзяркач //Маладосць.-1999.-№ 5/6.-С. 244- 255.
Карлюкевіч А. Літаратурная спадчына р-на: (М.Нікановіч) /А.Карлюкевіч
//Раённы веснік.-2000.-13снеж.
Фатаграфія :Бел. пісьменнікі: Біябібліягр. слоўнік.-Мн., 1994.-Т.4.-С.389 – 390.
Писарик Алесь
Пісарык Алесь
Псеўданім – Пісарык Алесь
Сапраўднае імя - Пісарчык Аляксандр Уладзіміравіч
Саслоўе – з сям’і служычых.
Дата нараджэння – 9 красавіка 1954
Месца нараджэння – г.Мінск
Дата смерці - жывы
Род дзейнасці- Паэт, член СП Беларусі з 1991г.
Паэт, член СП Беларусі з 1991г. Нарадзіўся 9 красавіка 1954г. у Мінску.
Да школы выхоўваўся ў бабулі ў в.Пагулянка Чэрвеньскага р-на. У 1961г бацькі
пераехалі ў Дукору, дзе А.Пісарык скончыў дзесяцігодку. Працаваў прадаўцом, экспедытарам
Смілавіцкага сельпо (1972 – 1973). (Чэрвеньскі р-н). У 1973 – 1975гг. служыў у
арміі. Потым працаваў у рэдакцыі раённай
газеты “Сцяг працы” ( 1975 – 1976), на Мінскім трактарным заводзе У 1977 –
1980гг. вучыўся на вячэрнім аддзяленні БДУ (закончыў 3 курсы). З 1985г. працуе
ў Мінскім трамвайна-тралейбусным дэпо – спачатку слесарам, а з 1990г. эканамістам. Упершыню ў
друку А.Пісарык выступіў у 1973г. з вершам стагі. Выйшлі кнігі паэзіі “Белы май”, “Дажды яравыя”,
“Пакуль гарыць мая зара”, “Ноч дзявочай красы”. Жыве ў Мінску.
Бібліяграфія:
Пісарык А. //Бел.пісьмен..:Біябібліяграф. слоўнік.-Мн., 1995.-Т.5.-С.25
– 27.
Пісарык А. //Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Чэрвеньскага р-на.-Мн.,
2000.-С. 532.
Базарэвіч М. Зямная повязь: Нашаму земляку, паэту А.Пісарыку 45г.
/М.Базарэвіч //Раённы веснік.-1999.-31ліп.
Шчэціна В. Паэт вясны :
(А.Пісарык) /В.Шчэціна //Нар. Газета.-1997.-23 крас.
Фатаграфія: Бел.пісьмен..:Біябібліяграф. слоўнік.-Мн., 1995.-Т.5.-С.25
Пенкрат Михаил
Пянкрат Міхась (Міхаіл Міхайлавіч)
Псеўданім – . М.Асака, М.Дарожны, П.Жвір, М.Міхайлаў, М.Паўлаў,
І.Чумічка
Сапраўднае імя - Пянкрат Міхаіл
Міхайлавіч
Дата нараджэння 28 жніўня 1918г
Месца нараджэння – в.Карпілаўка Чэрвеньскага р-на
Дата смерці - 2001г.
Род дзейнасці - Паэт. Празаік. Член СП Беларусі з 1951г
Паэт. Празаік. Член СП Беларусі з 1951г. Нарадзіўся 28 жніўня 1918г. ў
в. Карпілаўка Чэрвеньскага р-на. У
1937г. М.Пянкрат закончыў Хутарскую сямігодку і паступіў у Смілавіцкі
сельскагападарчы тэхнікум. Восенню 1939г. пайшоў служыць у Чырвоную Армію,
удзельнічаў у савецка-фінляндскай вайне
(1939 – 1940), быў цяжка паранены. Быў камісаваны. Працаваў у рэдакцыі рудзенскай газеты
“Бальшавіцкі сцяг”. Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна , да жніўня 1942г.
знаходзіўся ў в.Ведрыца Чэрвеньскага р-на. У 1942г. наладзіў сувязь з
партызанскай брыгадай “Чырвоны сцяг”, быў сувязным, а ў сакавіку 1943г. пайшоў
у партызаны, прызначаны памочнікам начальніка штаба брыгады. Ваяваў да злучэння
з часцямі Чэрвонай Арміі. У 1945г пераехаў у г.Мінск і працаваў у
рэдакцыях рэспубліканскіх газет, а
ў 1959 – 1978гг. у часопісе “Вожык”.
Друкуецца з 1937г. Першы зборнік вершаў “Салаўіны бераг” (1956). Аўтар
сатырычных і гумарыстычных зборнікаў “Палын і кветка” (1958), “Не з таго канца”
(1959), “Ведрыцкія напевы” (1965), “Любоў у квадраце”( 1969), зборніка апавяданняў
для дзяцей “Двое ў лодцы” ( 1983). Памер
2001г.
Бібліяграфія:
Пянкрат М. //Бел. энцыклапедыя.-Мн., 2001.-Т.13.-С.157
Пянкрат М. //Бел. пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік.-Мн.,
1995.-Т.5.-С.104-105.
Багатае жыццё, багатая творчасць: (М.Пянкрату – 80 гадоў)
//Лім.-1998.-28жн.
Котава Л. Пісьменнік на сустрэчы ў сваіх землякоў: (М.Пянкрату –
70гадоў) /Л.Котава //Уперад.-1988.-13снеж.
Сакаў П. Аўтар ведрыцкіх напеваў: (М.Пянкрат) /П.Сакаў //Раённы
веснік.-1998.-29жн.
Сакаў П. Спі, зямляча, спачывай: (памёр М.Пянкрат) /П.Сакаў //Раённы
веснік.-2001.-28ліст.
Сушко П. Творчая справаздача пісьменніка: (М.Пянкрат) /П.Сушко
//Мін.праўда.-1998.-22снеж.
Фурык А. Дарога з салаўінай вёскі: (Пра М.Пянкрата) /А.Фурык //Раённы
веснік.-1998.-29жн.
Фатаграфія: Бел. пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік.-Мн., 1995.-Т.5.-С.104
Соловей Алесь
Салавей Алесь
Псеўданім – Салавей Алесь, Альбэрт Кадняк, Бандысь Свой, Рыгор Тойсамы.
Сапраўднае імя – Радзюк Альфрэд Васілевіч
Дата нараджэння 1 мая 1922
Месца нараджэння – Нарадзіўся ў в. Крысава Дзяржынскага р-на Мінскай
вобл
Дата смерці 22 студзеня 1978,
Мельбурн, Аўстралія.
Род дзейнасці – Паэт.
Нарадзіўся ў в. Крысава Дзяржынскага р-на Мінскай вобл. Паэт. З 1928 па
1933гг. жыў у в.Натальеўск, Чэрвеньскага р-на, там пайшоў у першы клас.
Бібліяграфія:
Салавей А. //Бел.пісьменнікі: Біябібліягр. слоўнік.-Мн.,
1995.-Т.5.-С.233- 235.
Грамадчанка Т. “За любоў да цябе я пакутаваць мушу”: А.Салавей
/Т.Грамадчанка //Вяртанне маўклівая споведзь: Постаці творцаў бел. гісторыі ў
кантэксце часу.-Мн., 1994.-С. 258 – 277.
Марціновіч А. “За любоў да цябе я пакутаваць мушу” …: ( А.Салавей)
/А.Марціновіч //Марціновіч А. Дзе ж ты
храм праўды?.-Мн., 1996.-С.171- 196.
Аўрамчык
М. Пакутныя вандроўкі: (А.Салавей з 1928 па 1933гг. жыў у в. Натальеўск, там
пайшоў у першы клас) /М.Аўрамчык //Полымя.-1996.-№ 11.-С.273 - 284.
Фатаграфія: Бел.пісьменнікі: Біябібліягр. слоўнік.-Мн., 1995.-Т.5.-С.233.
Стацкевич Феликс Иванович
Стацкевіч Фелікс Іванавіч
Псеўданім – Аганёк
Саслоўе – з інтылігенцкага
асяроддзя; маці настаўніца, бацька - каморнік
Дата нараджэння 2 снежня 1879
Месца нараджэння – г.Шчучын
Дата смерці 21 чэрвеня 1967
Род дзейнасці - Мемуарыст, выдавец, педагог. Актыўны ўдзельнік
рэвалюцыйнага руху. Член беларускай сацыялістычнай грамады.
( Псеўд. Аганёк)( 1879 – 1967) Нарадзіўся ў Шчучыне. Мемуарыст,
выдавец, педагог. Актыўны ўдзельнік рэвалюцыйнага руху. У 1908г. працаваў у
Ігумені (Чэрвені) сакратаром адвакатаў.
Бібліяграфія:
Стацкевіч Ф. //Бел. пісьменнікі: Біябібл. слоўнік.- Мн.,
1995.-Т.5.-С.420.
Карлюкевіч
А. Літаратурная спадчына р-на: ( Ф.Стацкевіч) /А.Карлюкевіч //Раённы
веснік.-2000.-6 снеж.
Хацкевіч Рыгор Мікітавіч
Саслоўе – з сялян
Дата нараджэння 127 лютага 1911
Месца нараджэння – в. Ратуцічы (цяпер Барысаўскі р-н).
Дата смерці - 9 жніўня 1979
Род дзейнасці - Паэт і празаік
Нарадзіўся ў в. Ратуцічы (цяпер Барысаўскі р-н). Паэт і празаік. Свой
працоўны шлях Р.Хацкевіч пачаў настаўнікам у Чэрвеньскім р-не. А ў 1931 – 1933)
працаваў у Чэрвеньскай раённай газеце.
Бібліяграфія:
Хацкевіч Р.М. //Бел. пісьменнікі: Біябібл. слоўнік.-Мн., 1995.-Т.6.-С.
181 – 182.
Карлюкевіч А. Літаратурная спадчына р-на /А.Карлюкевіч //Раённы
веснік.-2000.-9 снеж.
Фатаграфія: Бел. пісьменнікі: Біябібл. слоўнік.-Мн., 1995.-Т.6.-С. 181
Ярошевич Эдуард Сигизмундович
Ярашэвіч Эдуард Сігізмундавіч
Саслоўе – з сям’і служычых
Дата нараджэння 28 жніўня 1937г
Месца нараджэння – г.Бабруйск.
Дата смерці - 6 кастрычніка 1986
Род дзейнасці - Празаік. Член СП Беларусі з 1970г
Нарадзіўся 28 жніўня 1937г. ў Бабруйску. Празаік. Член СП Беларусі з
1970г. З 1947г. Э.Ярашэвіч жыў у г.п. Смілавічы Чэрвеньскага р-на. У 1954г.
закончыў сярэднюю школу. У той жа год цяжка захварэў, не мог вучыцца далей,
паколькі быў пазбаўлены магчымасці рухацца. Свае веды здабываў пастаяннай,
настойлівай самаадук956г. ацыяй. Першае апавяданне “І вось, што выявілася” надрукавана ў газеце “Чырвоная змена” ў 1956г. У тым жа годзе з’явіліся яго замалёўкі
ў “Вожыку” і чэрвеньскай раённаё газеце “Уперад”., дзе быў няштатным
супрацоўнікам. Аўтар кніг “Вішанькі Восіпа Міхеевіча”, “Прызнанне”, Дзень
далёкі і блізкі”, “Практыка ў Вербічах”, “Белыя лугі”, “Пражыць дзень”. Апошняя
яго кніга – аўтабіяграфічная аповесць “Чакаю цябе раніца”, працу над якой
перапыніла заўчасная смерць. Памёр 6 кастрычніка 1986г.
Бібліяграфія:
Ярашэвіч Э. //Бел. пісьменнікі: Біябібл. слоўнік.-Мн.,
1995.-Т.6.-С.516-517.
Ярашэвіч Э. //Пісьменнікі савецкай Беларусі.-Мн., 1981.-С. 394- 395.
Ярашэвіч Э. //Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Чэрв. р-на.-Мн., 2000.-С.
533.
Ярашэвіч Э. “ З чым іду да людзей: (Інтэрв'ю з бел. пісьменнікам
Э.Ярашэвічам) /Запісала Г.Бярковіч //Уперад.- 1980.-16 жн.
Айзенштадт Г. Преодоление: (Тв-во бел. писателя Э.Ярошевича) //Сельская
газета.-1982.-20 апр.
Пляшкевіч А. З кагорты моцных духам: (Э.Ярашэвіч) /А.Пляшкевіч //Мін. Праўда.-1997.-22 кастр.
Пляшкевіч А. Пра нашага сучасніка: (Творчы партрэт Э.Ярашэвіча)
/А.Пляшкевіч //Уперад.-1975.-1 мая.
Фурык А. Новыя кнігі Э.Ярашэвіча /А.Фурык //Мін.праўда.-1982.- 11 ліст.
Шулякоўскі У. Смілавіцкі Астроўскі: (Пра лёс і творчасць Э.Ярашэвіча.)
/У.Шулякоўскі //Лім.-1997.-12вер.
Комментарии
Отправить комментарий