Бальчевская Галина Францевна
Бальчэўская Галіна Францаўна
Дата нараджэння 20 студзеня
1945г
Месца нараджэння – в. Будслаў Мядзельскага р-на
Дата смерці 17 мая 2005
Род дзейнасці - артыстка беларускага акадэмічнага тэатра імя Янкі
Купалы ў Мінску. Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь (1999).
Нарадзілася 20 студзеня 1945г у
в. Будслаў Мядзельскага р-на. Цяжкімі
былі пасляваенныя гады. Бацька пакінуў сям’ю, а хутка памерла маці. Так
дзяўчынка трапіла ў Чэрвень, дзе
выхоўвалася ў дзіцычым доме №1. Яшчэ са школы марыла пра сцэну, актыўна
ўдзельнічала ў мастацкай самадзейнасці У 1963г., пасля заканчэння школы працавала
на Мінскім мотавелазаводзе токарам, затым у 1964г. паступіла ў Беларускі
дзяржаўны тэатральна-мастацкі ін-т на акцёрскі факультэт, які закончыла ў
1968г.Чатыры гады працавала ў Віцебску, у тэатры імя Я.Коласа. З 1972г.
артыстка беларускага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы ў Мінску. Заслужаная
артыстка Рэспублікі Беларусь (1999).
Бібліяграфія:
Бальчэўская Г.Ф. //Памяць:Гіст.-дакум. хроніка Чэрвеньскага
р-на.—Мн.:БЕЛТА, 2000.—С.524.
Фатаграфія: Памяць:Гіст.-дакум. хроніка Чэрвеньскага р-на.—Мн.:БЕЛТА, 2000.—С.524.
Булінскі Андрэй Аляксандравіч
Дата нараджэння 1909
Месца нараджэння – г.Чэрвень
Дата смерці - 1984
Род дзейнасці - Кінааператар і рэжысёр. Заслужаны дзеяч мастацтваў
БССР.
Нарадзіўся ў Чэрвені. Кінааператар і рэжысёр. Заслужаны дзеяч
мастацтваў БССР. Скончыў Сярэднеазіяцкі
політэхн. ін-т. Працаваў на Ташкенцкай, Ашхабацкай, Адэскай кінастудыях. У
1935-38 і з 1950 на кінастудыі “Беларусьфільм”.
Бібліяграфія:
Булінскі А.А. //Бел. энцыклапедыя.-Мн., 1996.-Т.3.-С. 331.
Булінскі А.А. //Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі.-Мн.,
1984.-Т.1.-С.514.
Бондарава Е. Праз аб’ектыў інтэлігентнасці: (Пра кінааператара, засл.
дзеяча маствцтва Беларусі А.А.Булінскага і яго працу над фільмам “Першыя
выпрабаванні”) /Е.Бондарава //Культура.-2002.-16-22сак.-С.7.
Фурык А. Вядомы кінааператар і рэжысёр: (Пра нашага земляка
А.А.Булінскага ) /А.Фурык //Уперад.-1990.-26 мая.
Фатаграфія: Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі.-Мн., 1984.-Т.1.-С.514.
Гараўскі Апалінарый Гілярыевіч
Саслоўе – з беднай
дваранскай сям’і
Дата нараджэння -1833
Месца нараджэння – в.Уборкі Ігуменскага павета (Чэрвеньскі р-н)
Дата смерці - 1900 у маёнтку
Кірылавічы Пецярбургскай губерніі
Род дзейнасці - Пейзажыст і партрэтыст.
Нарадзіўся ў в.Уборкі Ігуменскага павета (Чэрвеньскі р-н) у збяднелай дваранскай сям`і. Хлапчуком быў
уладкаваны ў Брэст-Літоўскі кадэцкі
корпус, але вайсковая кар`ера не вабіла яго. Гараўскі вельмі любіў маляваць і
гэтаму занятку аддаваў увесь свой вольны час. Да 1858г. ён жыў у в.Уборкі. У
гэты час ім былі створаны такія выдатныя пейзажы, як “Бераг ракі Свіслач”,
“Ліпа” і інш. Жыў у в. Брадзец, дзе стварыў цудоўны пейзаж “На радзіме”
(Траццякоўская галерэя). Гэта карціна з`яўляецца лепшым творам жывапісца.
Памёр мастак у 1900 г. у маёнтку Кірылавічы Пецярбургскай губерніі. Ён
пакінуў вялікую мастацкую спадчыну. Творы А.Гараўскага экспануюцца ў шматлікіх
музеях. 17 яго карцін знаходзяцца ў
Дзяржаўным мастацкім музеі Беларусі.
Бібліяграфія:
Гараўскі А.Г. //Бел. энцыклапедыя.-Мн., 1997.-Т.5.-С.50-51.
Гараўскі А.Г. //Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі.-Мн.,
1985.-Т.2.-С.42-43.
Гараўскі А.Г. //Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Чэрвен. р-на.-Мн.,
2000.-С.99 – 100.
Дробов Л.Н. Живопись Белоруссии ХІХ – нач. ХХ вв.-Мн., Высш. Школа,
1974.-336с.:ил.
Са зместу: ( А.Гараўскі).- С.170- 179.
Марціновіч А. Каліна – ягада гаючая: Апалінар Гараўскі /А.Марціновіч
//Зерне да зерня: Гісторыя ў асобах: Эсэ, нарысы: Для сярэд. і ст. шк. Узросту.-Мн.: Юнацтва, 1996.-С.
269-309.
Гараўскі А.Г.: Вядомы беларускі мастак, партрэтыст, пейзажыст //Раённы
веснік.-1998.-4лют.
Дробаў Л. Колькі праўды ў фарбах: ( Да 150-г. з дня нараджэння
А.Гараўскага /Л.Дробаў //Мастацтва Беларусі.- 1983.-№10.-С.42-44.
Жук А. Мастак з вёсачкі Уборкі:
( Апалінарый Гілярыевіч Гараўскі) /А.Жук //Раённы веснік.-1993.-13лют.
Чэбан І. Апалінар Гілярыевіч Гараўскі. Вечар у Мінскай губерніі: (Асоба
жывапісца і яго пейзаж 70-х гг. ХІХ ст. “Вечар у Мінскай губерніі”) /І.Чэбан
//Род. слова.- 2000.-№4.-С.76 – 77.
Вядомы як мастакі і браты Гараўскага, якія таксама нарадзіліся ў в.
Уборкі.
Фатаграфія: Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі.-Мн., 1985.-Т.2.-С.42-43.,
Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Чэрвен. р-на.-Мн., 2000.-С.99 – 100.
Гараўскі Іпаліт Гілярыевіч
Саслоўе – з беднай дваранскай сям’і
Дата нараджэння 1828
Месца нараджэння – в.Уборкі Ігуменскага павета (Чэрвеньскі р-н)
Дата смерці - невядома
Род дзейнасці - Пейзажыст
(1828 - ?), старэйшы
брат, пейзажыст. Спецыяльную адукацыю
набыў у школе Манічынскага (Мінск). У
1860-я гады наведваў заняткі Пецярбургскай акадэміі мастацтваў. У 1864г. яму было нададзена званне “класнага
мастака”. Вядомы яго твор “На беразе ракі Беразіна”.(1857).
Бібліяграфія:
Гараўскі І.Г. // Бел.
Энцыклапедыя.-Мн., 1975.-Т.5.-С.51.
Гараўскі І.Г. //Энцыклап. Літаратуры і мастацтва Беларусі.-Мн., 1995.-Т.2.-С.42- 43
Гараўскі І.Г. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Чэрв. р-на.-Мн., 2000.-С.100
Гараўскі І.Г. // Дробов Л.Н.
Живопись Белоруссии ХІХ – нач. ХХ в.-Мн.: Выш. Школа, 1974.-179 – 180.
Горавский Гилярий Гиляриевич
Гараўскі Гілярый Гілярыевіч
Саслоўе – з беднай сялянскай сям’і
Дата нараджэння невядома
Месца нараджэння – в.Уборкі Ігуменскага павета (Чэрвеньскі р-н)
Дата смерці - невядома
Род дзейнасці - Акварэліст
Таксама вучыўся ў Пецярбургскай акадэміі мастацтваў. Займаўся выключна
акварэльным жывапісам. Сярод пейзажаў “Від шпіталя Петрапаўлаўскага сабора”
(1870), “Кветкі” (1879) і інш.
Фатаграфія: няма
Бібліяграфія:
Гараўскі І.Г. // Бел.
Энцыклапедыя.-Мн., 1975.-Т.5.-С.51.
Гараўскі І.Г. //Энцыклап. Літаратуры і мастацтва Беларусі.-Мн., 1995.-Т.2.-С. 43
Гараўскі І.Г. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Чэрв. р-на.-Мн., 2000.-С.100
Гараўскі І.Г. // Дробов Л.Н.
Живопись Белоруссии ХІХ – нач. ХХ в.-Мн.: Выш. Школа, 1974.-179 – 180.
Карнач Пётр Алексеевич
Карнач Пётр Аляксеевіч
Дата нараджэння 1 мая 1932г.
Месца нараджэння – в.Клінок Чэрвеньскага р-на
Дата смерці - 25 жніўня 1996г
Род дзейнасці - Беларускі мастацтвазнаўца, мастак. Кандыдат
мастацтвазнаўства (1967).
Беларускі мастацтвазнаўца, мастак. Кандыдат мастацтвазнаўства (1967).
Нарадзіўся 1 мая 1932г. у в. Клінок Чэрвеньскага р-на. Закончыў Беларускі
дзяржаўны тэатральна-мастацкі ін-т. (1955).Працаваў акцёрам у тэатры юнага
гледача. Захапіўся выяўленчым мастацтвам. Паступіў у аспірантуру Інстытута мастацтвазнаўства,
этнаграфіі і фальклору АН Беларусі, пасля абараніў дысертацыю і атрымаў
навуковую ступень кандыдата мастацтвазнаўства, а потым працаваў старшым
навуковым супрацоўнікам аддзела выяўленчага мастацтва гэтага ж ін-та.
П.А.Карнач апублікаваў 5 манаграфій. Ён з`яўляецца адным з аўтараў 6-ці томнай “Гісторыі
беларускага мастацтва” і інш. Напружаная навуковая праца не перашкаджала Пятру
Аляксеевічу ўдзяляць увагу пейзажнаму жывапісу. Валодаючы выразным, выдатным
голасам, ён выступаў яшчэ ў ролі спевака.
Атрымаў Дзяржаўную прэмію Беларусі ў 1996г.
Памёр П.А.Карнач 25.8.1996г., пахаваны на могілках у в. Клінок
Чэрвеньскага раёна.
Фатаграфія: Памяць:Гіст.-дакум. хроніка Чэрвеньскага р-на.—Мн.:БЕЛТА,
2000.—С.524.
Бібліяграфія:
Карнач П.А. //Беларуская энцыклапедыя.-Мн.:Бел.Эн.,1999.Т.8.—С.80.
Карнач П.А. //Памяць:Гіст.-дакум. хроніка Чэрвеньскага р-на.—Мн.:БЕЛТА,
2000.—С.524.
Адамовіч І. Мастака няма—памяць
аб ім жыве… (Лаурэат Дзяржаўнай прэміі РБ 1996,
П.А.Карнач, ураджэнец в.Клінок Чэрвеньскага р-на)/І.Адамовіч //Раённы веснік.—1997.—4студз.
Дулеба Г Мастацтвазнаўца і спявак: (Пра члена Саюза мастакоў СССР
П.А.Карнача)/Г.Дулеба //Уперад.—1989.—30
верасня.
Фурык А свой кут тут згадваеш міжволі: (З выставы карцін П.А.Карнача)
/А.Фурык //Раённы веснік.—1994.—22
кастр.
Шаўра Р Пётр Карнач: мастак, спявак, навуковец /Р.Шаўра //Мастацтва.—1996.--№12.—С.60-64
Кароль Уладзімір Адамавіч
Дата нараджэння 1912г.
Месца нараджэння – г.Чэрвень
Дата смерці 28 мая 1980г.
Род дзейнасці- Заслужаны будаўнік
БССР (1962), лаурэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1968), Народны архітэктар
СССР (1970).
Заслужаны будаўнік БССР (1962),
лаурэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1968), Народны архітэктар СССР (1970). Нарадзўся
ў 1912г. у Чэрвені.
Сярэднюю спецыяльную адукацыю атрымаў у Віцебскім мастацкім тэхнікуме,
які закончыў у 1931г. У 1945г быў
прызначаны кіраўніком архітэктурна-планіровачнай майстэрні праектнага ін-та “Белдзяржпраект”
Па яго праектах былі пабудаваны жылыя дамы ў розных гарадах Беларусі.
Значнае месца ў творчай біяграфіі У.Караля займаюць мемарыяльныя помнікі. Ён
удзельнічаў у конкурсе на праект помніка воінам і партызанам, якія загінулі пры
вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, для ўстаноўкі яго на пл.
Перамогі. Лепшым быў прызнаны праект мінскіх архітэктараў У.Караля і Г.Заборскага. У аўтарскі калектыў, якому было даручана
стварыць канчатковы праект помніка “Брэсцкая крэпасць-герой” уваходзіў і
У.Кароль.
У.А.Кароль узнагароджаны ордэнамі Знак Пашаны, Працоўнага Чырвонага
Сцяга, Дружбы народаў, Кастрычніцкай рэвалюцыі , Леніна, шматлікімі медалямі і
граматамі. Памёр 28 мая 1980г.
З мэтай увекавечання яго памяці Савет Міністраў БССР пастанавіў
прысвоіць імя У.А.Караля сярэдняй агульнаадукацыйнай школе № 1 г. Чэрвеня.
Фатаграфія: Памяць:Гіст.-дакум. хроніка Чэрвеньскага
р-на.—Мн.,2000.—С.525-526.
Бібліяграфія:
Кароль У.А. // Беларуская энцыклапедыя.-Мн., 1999.—Т.8.-С.89.
Кароль У.А. //Памяць:Гіст.-дакум. хроніка Чэрвеньскага р-на.—Мн.,2000.—С.525-526.
Ганчарык
Л. Наш славуты зямляк Уладзімір Адамавіч Кароль /Л.Ганчарык //Раённы
веснік.-1996.-10студз.
Колас
Георгий Данилович
Колас Георгій Данілавіч
Дата нараджэння 26 лютага 1929г.
Месца нараджэння – в.Куцень Чэрвеньскага р-на
Дата смерці -невядома
Род дзейнасці - Літаратурны і тэатральны крытык, публіцыст,
кінадраматург, член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1964г
Літаратурны і тэатральны крытык, публіцыст, кінадраматург, член Саюза
пісьменнікаў Беларусі з 1964г. Нарадзіўся 26 лютага 1929г. у в. Куцень
Чэрвеньскага р-на ў сялянскай сям`і, якая ў канцы 1929г была
раскулачана і выселена ў Комі-Пярмацкую нацыянальную акругу. Там Г.Колас скончыў Кудымкарскі настаўніцкі ін-т
(1947), потым Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі ін-т (1951).Працаваў
артыстам Бел. Дзяржаўнага
тэатра оперы і балета , літсупрацоўнікам аддзела культуры газеты “Сталинская
молодежь”, галоўным рэдактарам па рэпертуары Упраўлення па справах мастацтваў
Міністэрства культуры БССР(1955-1960), раз`язным карэспандэнтам рэдакцыі газеты
“Літаратура і мастацтва”(1961-1964)
рэдактарам аддзела крытыкі і мастацтва часопіса “Нёман”, няштатным
аўтарам Беларускага тэлебачання. Узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага
Савета БССР
Бібліяграфія:
Колас Г //Беларуская
энцыклапедыя.—Мн.,Т.8.- 1999.—С.381.
Колас Г :[Біяграфія] //Беларускія пісьменнікі:Біябібліяграфічны
слоўнік.—Мн.,1994.-Т.3.—С.296-298
Колас Г :[Біяграфія] //Пісьменнікі савецкай беларусі.—Мн.:Беларусь,
1970.—С.97.
Колас Г
//Памяць:Гіст.-дакум. хроніка Чэрвеньскага р-на.—Мн,2000.--С.526-527.
Крук Николай Иванович
Крук Мікалай Іванавіч
Дата нараджэння - 15 снежня 1958г
Месца нараджэння – в. Новыя Зелянькі Чэрвеньскага р-на
Дата смерці жывы
Род дзейнасці - Спявак
Спявак. Нарадзіўся 15 снежня 1958г. у в. Новыя Зелянькі Чэрвеньскага
р-на. Закончыў Грабёнскую СШ, Гродзенскае
музычна-педагагічнае вучылішча (1978), прыехаў на радзіму, працаваў
настаўнікам спеваў. У 1981г паступіў у музычнае вучылішча імя Глінкі на
вакальнае аддзяленне.скончыў яго ў 1984г. У 1983 г. стаў пераможцам на конкурсе
выканаўцаў савецкай песні сярод музычных вучылішчаў рэспублікі. У 1984г
паступіў на вакальны факультэт Ленінградскай кансерваторыіі імя М.А. Рымскага
–Корсакава. У 1988г яго запрасілі на
працу ў Ленінградскі акадэмічны тэатр оперы і балета імя С.М.Кірава. (цяпер
Марыінскі).
Фатаграфія: няма
Бібліяграфія:
Крук М.І. //Памяць:Гіст.-дакум. хроніка Чэрвеньскага р-на.—Мн.—БЕЛТА,
2000.—С.С.527.
Дулеба
Г. Прафесійны артыст : (Мікалай Крук ) / Ганна Дулеба //Уперад.—1990.—6 верасня.
Лаговская Алена Ивановна
Лагоўская Алена Іванаўна
Дата нараджэння 12 снежня 1904г.
Месца нараджэння – г.Чэрвень
Дата смерці - 29 жніўня 1981
Род дзейнасці - ) Беларуская
савецкая актрыса. Заслужаная артыстка БССР (1952).
(1904 – 1981) Беларуская
савецкая актрыса. Заслужаная артыстка БССР (1952). Нарадзілася 12 снежня 1904г.
у Чэрвені. Закончыла Беларускую драматычную студыю ў Маскве (1926). У 1926-1970
гг. працавала ў Беларускім тэатры імя Я.Коласа. Выконвала вострахарактэрныя
ролі, майстар эпізода. Створаныя вобразы вылучаліся глыбокай народнасцю,
жыццёвай верагоднасцю. Найбольш ярка адметныя рысы творчасці выявіліся ў ролях
беларускай драматургіі : Марыля, Альжбета (“Раскіданае гняздо”), “Паўлінка”
(Я.Купалы), Бабка Мар`я (“Навальніца будзе” паводле Я.Коласа) і інш. Памерла 29 жніўня 1981 года.
Фатаграфія:
Памяць:Гіст.-дакум. хроніка Чэрвеньскага р-на.—Мн.:БЕЛТА, 2000.—С.527.
Бібліяграфія:
Лагоўская А.І. // Беларуская энцыклапедыя.-Мн.,1999.-Т.9.—С.92
Лагоўская
А.І. //Памяць:Гіст.-дакум. хроніка Чэрвеньскага р-на.—Мн.:БЕЛТА, 2000.—С.527.
Лученок Игорь Михайлович
Лучанок Ігар Міхайлавіч
Дата нараджэння - 6 жніўня
1938г.
Месца нараджэння – г.Мар’іна Горка
Дата смерці - 12 лістапада 2018
Род
дзейнасці - ). Беларускі кампазітар. Заслужаны дзеяч мастацтва Беларусі (
1973). Народны артыст Беларусі (1982).
Нарадзіўся 6 жніўня 1938г ў г. Мар’іна Горка (Пухавіцкі р-н). Беларускі
кампазітар. Заслужаны дзеяч мастацтва Беларусі ( 1973). Народны артыст Беларусі
(1982). Народны артыст СССР ( 1987). У в. Язоўкі (Чэрвеньскі р-н) нарадзіўся
бацька кампазітара Міхаіл, жыў і здабываў хлеб яго дзед Лукаш. Шмат разоў быў у
весцы сам Ігар Лучанок.
Фатанграфія: Бел.энцыклапедыя.-Мн., 1999.-Т.9.-С.378.
Бібліяграфія:
Лучанок І. //Бел.энцыклапедыя.-Мн., 1999.-Т.9.-С.378.
Лучанок І. //Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі.-Мн.,
1986.-Т.3.-С.307.
Ліпскі У. Басанож па зорках: Пра вядомага і невядомага І.Лучанка
/У.Ліпскі .-Мн.:Беларусь, 2000.-199с.
Ліпскі У. Ігуменьскія карані Ігара Лучанка /У.Ліпскі //Раённы
веснік.-2001.- 14крас.;18 крас,;21крас.;28крас.; 5 мая; 16 мая; 23 мая; 6
чэрв.; 9 чэрв.; 13 чэрв.; 16 чэрв.; 20 чэрв.; 27 чэрв.; 11ліп.: 14ліп.; 25ліп.;
1 жн.; 18жн.
Монюшко Станислав
Манюшка Станіслаў
Саслоўе – паходзіў з дробнай падляшскай шляхты
Дата нараджэння 5 мая 1819г.
Месца нараджэння – у фальварку Убель
былога Ігуменьскага павета Мінскай губерніі (цяпер Чэрвеньскі р-н)
Дата смерці - 4 чэрвеня 1872г
Род дзейнасці - Беларускі і польскі
кампазітар, заснавальнік польскай і беларускай нацыянальных оперных
школ.
(1819 – 1872) – беларускі і польскі
кампазітар, заснавальнік польскай і беларускай нацыянальных оперных
школ. Нарадзіўся 5 мая 1819г. у
фальварку Убель былога Ігуменьскага
павета Мінскай губерніі (цяпер Чэрвеньскі р-н).
Яго бацька Часлаў
Манюшка ( 1790 – 1870) паходзіў з дробнай падляшскай шляхты, якая асела на
Беларусі. Свае шляхецкія прывілеі і герб “Крыўда” род Манюшкаў атрымаў у 1529г.
ад Жыгімонта І у Віленскім замку. Маці будучага кампазітара А.Маджарская паходзіла з вядомага на Беларусі
роду. Першай настаўніцай музыкі Стася
была яго маці. З Убеля васьмігадовы
Стась выязджае ўпершыню ў Варшаву, каб прадоўжыць музычную адукацыю. Вучоба
доўжылася 3 гады, фінансавыя цяжкасці прымусілі яго пераехаць у Мінск. Ён
паступіў у мясцовую гімназію. У 1836г. юнак наведаў Вільню. Тут у Вільні, да
Станіслава прыходзіць першае і адзінае каханне на ўсё жыццё, ён пазнаёміўся з
Аляксандрай Мюллер. У 1837г ён едзе ў
Берлін, каб атрымаць музычную адукацыю.Пасля вучобы ў Берліне Станіслаў
вярнуўся у Вільню і ажаніўся з А.Мюллер.
Малады кампазітар зарабляў на жыццё прыватнымі ўрокамі. У вольны час пісаў
аперэты, кантаты, рамансы. Праца над музыкай для тэатра падвялі С.Манюшку да
стварэння нацыянальнай оперы. Першай такой операй была напісаная ў 1848г. на лібрэта
У.Вольскага “Галька”. Яшчэ пры жыцці
С.Манюшка заваяваў папулярнасць і славу, усеагульнае прызнанне і поспех не
толькі на радзіме, але і за мяжой. Манюшка захварэў і 4 чэрвеня 1872г. памёр ад
сардэчнага прыступу. На малой Радзіме, у Убелі, з 1969г. працуе музей вялікага
кампазітара.
Фатаграфія: Памяць: Гіст.-дакум.хроніка Чэрвен. р-на.-Мн., 2000.-С.110.
Бібліяграфія:
Манюшка С. //Бел. энцыклапедыя.-Мн., 2000.-Т.10.-С.99 – 100.
Манюшка С. //Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва беларусі.-Мн.,
1986.-Т.3.-С.437- 438.
Манюшка С. //Памяць: Гіст.-дакум.хроніка Чэрвен. р-на.-Мн., 2000.-С.110.
Монюшко С. //Сборник статей. /Под. Ред. И.Бэлза.-Л.: Музгиз,
1952.-С.200
Корев С.И. «Галька» С.Монюшко /Под. общ. ред.
Ю.Корева.-2-е изд.-М.: Музгиз, 1961.-С.67. (Путеводитель по операм)
Мальдзіс А. Станіслаў Манюшка //Падарожжа ў ХІХ
стагоддзе.-Мн., 1969.
Марціновіч А. Журавы на радзіму ляцяць: С.Манюшка /А.Марціновіч //Марціновіч А. Зерне да зерня:
Гісторыя ў асобах: Эсэ, нарысы.-Мн.: Юнацтва, 1996.-С. 249-268.
Станислав Монюшко и его опера
“Галька” /Нисневич И. Музыкально-критические статьи.-Л.:Сов. Композитор,
1984.-С.95-97.
Рудзинский В. Монюшко /Пер. с пол.-М., 1961.
Адзінае каханне Станіслава
Манюшкі: ( Аляксандра Ксавер’еўна Мюллер з Вільні) //Гаспадыня.-1994.-№
5.-С.20.
Берасцень С. У Манюшкі на Радзіме /С.Берасцень //Лім.-1993.-№7.-С.3.
Бравер Л. Продкі і сваякі Манюшкі /Л.Бравер // Маладосць.-1967.-№9.
Бушэнка А. Паміж Польшчай і Беларуссю: Варыяцыі на тэму жыцця і
творчасці нашага земляка, слыннага кампазітара С. Манюшкі /А.Бушэнка //Раённы
веснік.- 1999.-5мая.
Бушэнка С. Тут усё напамінае аб Манюшку: (Аб народным музеі кампазітара
С.Манюшкі ў п.Азёрны /А.Бушэнка //Уперад.-1983.-19мая.
Гардзяйчук А. Станіслаў Манюшка: Гартаючы архіўныя дакументы
/А.Гардзяйчук //Культура.-1998.-23мая.
“Дзе той век бурлівы?”: Паэзія філаматаў у музыцы С.Манюшкі //роднае
слова.-1996.-№11.-С.166-177.
Капілаў А. Натхнёнасць патрыёта: (С.Манюшка і музычны тэатр
Беларусі) /А.Капілаў //Мастацтва
Беларусі.-1989.-№ 6.-С.69.
Кімовіч А. Сямейнае захапленне: (Музей С.Манюшкі ў Убелі) /А.Клімовіч
//Мін.праўда.-1999.-18мая.
Лэнка-Гайдук С. Станіслаў Манюшка /С. Лэнка-Гайдук //Роднае
слова.-1994.-№5.-С.58-59.
Люты А. Яго калыскай быў Убель:( Старонкі жыцця і творчасці С.Манюшкі(
/А.Люты //Уперад.-1974.-30крас.
Ляўковіч А. …І тут ён накрэсліў першыя ноты: (Радзіма С.Манюшкі)
/А.Ляўковіч //Звязда.-2000.-18крас.-С.4.
Марціновіч А. Журавы на радзіму ляцяць: (кампазітар і дырыжор
С.Манюшка) /А.Марціновіч //Зрок.-1994.-№7.-с.16-20.
Мархель У.З. З “Хатняга спеўніка”: С.Манюшка і Ян Чачот /У.Мархель,
В.Скарабагатаў //Роднае слова.-1996.-№ 12.-С.139-146.
Мархель У. І стаў як Арфей…: С.Манюшка(Чэрв. р-н і Уладзіслаў Сыракомля
(сапр. Людвік Кандратовіч (Любански р-н): Пра супрацоўніцтва кампазітара і
паэта) /У.Мархель, В.Скарабагатаў //Мастацтва.-1998.-№ 11.-С.47- 49.
Мархель У. “Калі кветка з праўдай дружыць”: ( С.Манюшка //У.Мархель,
В.Скарабагатаў //Род. слова.-1996.-№ 10.-С. 179- 187.
Мархель У. “Можам памножыць агульнае дабро”: (Аб жыцці і творчасці
Я.Чачота і яго супрацоўніцтве з С.Манюшкам) /У.Мархель, В.Скарабагатаў
//Мастацтва.-1996.-№9.-С.68-71.
Мархель У. Не размінуліся ў творчасці: (С.Манюшка і А.Міцкевіч)
/У.Мархель //Мастацтва.-1999.-№ 6.-С.ю45-46.
Мархель В. “Сялянскія песенкі” уже с нотами
вернулись к своему создателю.: (О тв-ве композитора С.Монюшки) /В.Мархель
//Беларусь.-1998.-№ 9.-С.34-35.
Несцяровіч В. С.Манюшка і Беларусь /В.Несцяровіч //Бел.мова і літаратура ў
школе.-1989.-№5.-С.72-76.
Ніс А. “З пад-Нёмана
і Дзвіны”: Пад такой назвай з пачатку 1997г. выйшаў зб. песень С.Манюшкі на
вершы Я.Чачота /А.Ніс //Наша слова.-1997.-№7.-С.4.
Палубятка Я. Узгадаваны зямлёй беларускай талент: ( Пра бел.
кампазітара С.Манюшку) /Я.Палубятка
//Наша слова.-1999.-5 траўня.
Серада І. Адзінае каханне станіслава Манюшкі / І. Серада //Раённы
веснік .-1996.-4мая.
Скарабагатаў В. Ніхто і ніколі лепш за Банальдзі: ( Пра творчае супрацоўніцтва і сяброўства С.Манюшкі і
спевака Ахілеса Юзафа Банальдзі)
/В.Скарабагатаў //Культура.-1997.-№ 47.-С.10.
Скарабагатаў В. Песні нашага касцёла: Духоўныя песні С.Манюшкі /В.Скарабагатаў, Н.Собалева //Роднае слова .-1997.-№ 3.-С. 165- 171: нот.
Скарабагатаў В. Ушанаванне памяці С.Манюшкі /В.Скарабагатаў //Роднае
слова.-1998.-№ 5.-С.164.
Скарабагатаў В. “Я лірнік вясковы”: С.Манюшка і У.Сыракомля:
(Прыведзены тэкст і ноты твор. “Лірнік вясковы”) /В.Скарабагатаў //Род. слова.-1997.-№ 1.-С. 161 – 171.
Собалева Н.І. Усё гэта – нашы
імёны …: ( Пра дзеячаў, якія
складаюць адм. старонку бел. муз.культуры. Сярод іх С.Манюшка)
/Н.Собалева //Лім .-1994.-№
43.-28кастр.-С.10-11.
Сход на Манюшкавай радзіме: ( Прэзентацыя нотнага зборніка “Песні з-пад
Нёмана і Дзвіны) //Лім.-1998.-27лют.
У памяць аб Манюшку : ( На Чэрвеньшчыне адбыліся Манюшкінскія дні)
//Мін.праўда.-1998.-28мая.
Фукс М. Манюшка на Беларусі: /Пер. с пол. /М.Фукс //Полымя .-1967.-№ 6.
Цыбульская Т. “…Каб у кожным
доме гучала свая родная песня”: (Балады С.Манюшкі на вершы А.Міцкевіча
/Т.Цыбульская //Роднае слова.-1998.-№5.-С. 152-163.
Шасцілоўская К. А.Міцкевіч і С.Манюшка як прадстаўнікі славянскага
рамантызму /К.Шасцілоўская //Асновы мастацтва.-1988.-№4.-С.29-33.
Шутаў А. Яго любоў – яго натхненне…: ( Да 180-г. з дня нараджэння
С.Манюшкі) /А.Шутаў //Бел. маладзёжная.-1999.-6сак.
Яго ўзлюляла Ігуменьская зямля: С.Манюшка //Раённы веснік.-1998.-6мая.
Янушкевіч Я. Аўтографы С.Манюшкі
/Я. Янушкевіч //Маладосць.-1989.-№8.-С.164-172.
Нісневіч Сіма Герасімаўна
Дата нараджэння 2 лютага 1914г
Месца нараджэння – г.Чэрвень
Дата смерці 5 сакавіка 1985г
Род дзейнасці - Беларускі
савецкі музыказнавец, педагог
Беларускі савецкі музыказнавец, педагог. Нарадзілася 2 лютага 1914 г. у
Чэрвені. Закончыла БДУ (1936), Беларускую кансерваторыю (1941, клас
В.Залатарова), выкладчык Беларускай кансерваторыі (1944-1983, з 1974 дацэнт), у
1954-1957 адначасова ў ІМЭФ АН БССР. Даследавала гісторыю беларускай
прафесійнай музыкі, яе сувязі з нацыянальным фальклорам. Памерла 5 сакавіка
1985г.
Фатаграфія: Памяць:Гіст.-дакум.хроніка Чэрвеньскага р-на.—Мн.:БЕЛТА,
2000.—С.527
Бібліяграфія:
Нісневіч С.Г. //Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі .—Мн.,
1986.Т.4.—С.78.
Нісневіч С.Г. //Памяць:Гіст.-дакум.хроніка Чэрвеньскага
р-на.—Мн.:БЕЛТА, 2000.—С.527-528.
Аўласенка Г.М. Музыказнаўца Нісневіч Сіма Герасімаўна /Ганна
Аўласенка //Раённы веснік.—1999.—3 лютага.
Нікалаева-Апіёк Тамара Іванаўна
Дата нараджэння 18 сакавіка
1943г.
Месца нараджэння – в.Ляды Чэрвеньскага р-на
Дата смерці -жывая
Род дзейнасці- Беларуская сав. актрыса. Заслуж. Артыстка БССР (1972).
Нарадзілася 18.3.1943г. в.Ляды
Чэрвеньскага р-на. Беларуская сав. актрыса. Заслуж. Артыстка БССР (1972).
Скончыла Бел. тэатр.-маст. Ін-т.Працавала ў Гродзенскім абл. драм. Тэатры імя
Я.Купалы (1966-1974). З 1975 у Бел. тэатры імя Я.Купалы. Выканаўца драм. роляў.
Актрысе ўласціва тонкае пранікненне ў псіхалогію характару, спалучэнене
глыбокіх пачуццяў з мяккім лірызмам. Сярод лепшых роляў Наталля Мікалаеўна
і Тамара Паўлаўна (“Пагарэльцы” і “Верачка”
Макаёнка), Вера (“Радавыя” Дударава), Каця (“Эшалон” М.Рошчына) і інш.
Фатаграфія:
Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-ці т.Т.4 Накцюрн-Скальскі
/Рэдкал.І.Шамякін гал. Рэд.) і інш.—МН.:БелСЭ, 1986.—С.72.
Бібліяграфія:
Нікалаева-Апіёк
Т.І. //Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-ці т.Т.4
Накцюрн-Скальскі /Рэдкал.І.Шамякін гал. Рэд.) і інш.—МН.:БелСЭ, 1986.—С.72.
Пола Вера Николаевна
Пола Вера Мікалаеўна (па мужу)
Дата нараджэння 25 студзеня 1901
Месца нараджэння – в.Бярозаўка
Чэрвеньскага р-на.
Дата смерці - 1989
Род дзейнасці - Беларуская сав. актрыса
(1901 – 1989) Беларуская сав.
актрыса. Нар. артыстка БССР. Непадалёку за в.Бярозаўка Чэрвеньскага р-на знаходзіўся панскі маёнтак.У пана Мямнонава было 4 дзяцей., адна з дачушак пана Мікалая,
Верачка, у далейшым, стала вядомай актрысай. Вера Мікалаеўна нарадзілася 25
студзеня 1901г. Па прозвішчу мужа – Пола. Шмат гадоў працавала ў Беларускім
тэатры імя Я.Купалы.У 1952 г. Вера Пола атрымала Дзяржаўную прэмію СССР за
ролю, якую выконвала ў камедыі К.Крапівы “Пяюць жаваранкі”, а праз год ёй
прысвоілі званне “Народная артыстка БССР”
Фатаграфія: //Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі.
—Мн.,1986.—С.319-320
Бібліяграфія:
Пола В.М. // Беларуская энцыклапедыя.—Мн., 2001.—Т.12.—С.449-450
Пола В.М. //Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі.
—Мн.,1986.—С.319-320
Ждановіч Т. Знакамітая актрыса –
наша зямлячка: (Вера Мікалаеўна Пола, ураджэнка Чэрв. р-на) //Раённы
веснік.—1999.—9 кастр.
Равенский Николай Яковлевич
Равенскі Мікола ( Мікалай Якаўлевіч)
Дата нараджэння 5 снежня 1886г
Месца нараджэння – маёнтак Капланцы Былога Ігуменьскага павета (цяпер
Бярэзінскі р-н)
Дата смерці - 9 сакавіка 1953г.
Род дзейнасці - Кампазітар
(1886 – 1953) Нарадзіўся 5
снежня 1886г у маёнтку Капланцы былога Ігуменскага павета. Кампазітар. У
1920г. з`явіліся яго першыя кампазіцыі
– песні на вершы Максіма Багдановіча (“Не кувай ты, шэрая зязюля”, “Слуцкія
ткачыхі”) і інш. У 1922г. у Мінску выйшаў друкам амаль увесь тагачасны песенны
репертуар Равенскага –“Зборнік песень з нотамі”. З 1943г. М.Равенскі
працаваў рэгентам царкоўнага хору ў Чэрвені, дзе кампанаваў музыку для
малітваў. Тут паўторна напісаў два акты аперэты “Залёты”. У 1944г. выехаў у
Нямеччыну. Працаваў настаўнікам спеваў у Беларускай гімназіі імя Я.Купалы. У
Нямеччыне скампанаваў наступныя творы: “Беларускую фантазію” для скрыпкі і
фартапіяна, царкоўны гімн “Магутны божа “ на словы Н.Арсенневай, У 1950г. М.Равенскі пераехаў у Лювэн у
Бельгіі, дзе агранізавалася актыўнае беларускае студэнцкае асяроддзе. Стварыў
студэнцкую вакальную групу. Памёр 9 сакавіка 1953г. у Лювэні.
Фатаграфія: Памяць:Гіст.-дакум хроніка Чэрвеньскага р-на.—Мн.:БЕЛТА,
2000.—С.527-528
Бібліяграфія:
Равенскі Мікалай Якаўлевіч
//Мдзівані Т.Г., Сергіенка Р.І. Кампазітары Беларусі.—Мн., 1997.—С.381-386.
Марціновіч А Беларусі ціхай і
ветлай:Кампазітар Мікола Равенскі // Марціновіч А Дзе ж ты храм
праўды?.—Мн.,1996.—С.233-249.
Равенскі М. //Памяць:Гіст.-дакум
хроніка Чэрвеньскага р-на.—Мн.:БЕЛТА, 2000.—С.527-528.
Сачанка Б. Сняцца сны аб
Беларусі: М.Равенскі, аб ім.—Мн., 1990.—С.65.
Аўласенка Г. Вяртанне: Драма у 5-ці карц.: (Пра
кампазітара, эмігранта М.Равенскага) /Г.Аўласенка //Тэатральная
творчасць.-1995.-№6.-С.2-22.
Берасцень С. Маўчанне было надта
доўгае…/С.Берасцень //Лім.-1993.-5сак.
Карміла Я. Равенскі – на радзіме /Я.Карміла //Лім.-2001.-14 снеж.
Крэнь І. Равенскіх слаўны род
/І.Крэнь // Наша слова.—1997.—4студз.
Максімюк Я. Мікола Равенскі :
(Кампазітар з замежжа, жыў і працаваў у Чэрвені ў гады вайны /Ян Максімюк //Спадчына.—1995.--№4.—С.176-178.
Мароз У. Калі б нават ён быў аўтарам аднае песні…: ( Пра жыццё і
творчасць кампазітара М.Я.Равенскага) /У.Мароз.-2001.-17снеж.
Мароз У. Нонкамфармізм Міколы Равенскага: ( Пра жыццё і творчасць
кампазітара) /У.Мароз //Бел. маладзёжная.-2001.-14-23 снеж.
Марціновіч А “Беларусі ціхай і ветлай” : (Кампазітар
М.Равенскі:старонкі жыцця і творчасці)
/ А.Марціновіч //Мастацтва
.—1993.--№8.—С.16-21.
Пікарда Г. Старонкі гісторыі царкоўнай музыкі: ( Таксама пра
дзейнасць М.Равенскага , як царкоўнага
кампазітара) /Г.Пікарда //.-1993.-25лют.-С.6-7.
Равенскі вяртаецца ў Чэрвень //Раённы веснік .—1993.—6 ліст.
Равенскі М: Жыццяпіс кампазітара ў эміграцыі ( Германія, Бельгія)
//Спадчына.-2000.-№4.-С.204-209.
Мікола Равенскі: (Кампазітар, які жыў і працаваў у г.Чэрвені) //Раённы
веснік.-1998.-30кастр.;13ліст; 20ліст.
Статкевіч В “Магутны божа” : (Аб М.Равенскім) /В.Статкевіч //.—1998.—10 крас.
Ушанаванне памяці:М.Равенскі //Мастацтва .—1994.--№ 3.—С.32-33
Чаркасава Д. Альфа і амега яго
жыцця /Д.Чаркасава //.-1992.-14мая
Чаркасава Д. Апантаны народнай
песняй /Д.Чаркасава //Звязда.—1993.—9
крас
Чаркасава Д. Вера і музыка: ( У Чэрвені ушанавалі памяць земляка
М.Равенскага ) /Д.Чаркасава //.-1993.-18ліст.
Чаркасава Д. Цярністы шлях Міколы Равенскага /Д.Чаркасава //.-1992.-№ 16-18.
Янкоўская Н Успамінаючы Міколу
Равенскага /Н.Янкоўская //Роднае
слова.—1996.--№12.—С.176-181.
Рыминский Михаил
Рымінскі Міхаіл
Саслоўе – прыгонны А.Тызенгаўза
Дата нараджэння 1769г.
Месца нараджэння – г.Ігумен (цяп.Чэрвень)
Дата смерці - 1797
Род дзейнасці - Танцоўшчык, спявак і драматычны акцёр
( 1769 – 1797) Танцоўшчык,
спявак і драматычны акцёр Міхаіл Рымінскі нарадзіўся ў 1769г. у Ігумені. Прыгонны А.Тызенгаўза. Пасля смерці
Тызенгаўза, паводле яго завяшчання стаў уласнасцю караля Станіслава Аўгуста
Панятоўскага і ў складзе балетнай трупы пераехаў у Варшаву. Міхаіл
Рымінскі выступаў на каралеўскіх сцэнах,
як драматычны акцёр і спявак. У часы
Станіслава Аўгуста быў найбольш папулярным балетным артыстам, выконваў партыі
гераічнага плана. Сярод партый: Гілас (
“Гілас і Сільфія”), Капітан Сандор (“Капітан Сандор на востраве Караліна”),
Алонза ( “Кора і Алонза”), Адоніс (“Венера і Адоніс”), Марк Антоній (“Клеапатра
і Марк Антоній”).
Фатаграфія: няма
Бібліяграфія:
Рымінскі М. //Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі.-Мн.,
1987.-Т.4.-С. 550.
Рымінскі М. //Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Чэрвен. р-на.-Мн.,
2000.-С.115.
Барышев Г.И. Театральная культура Беларуси ХVІІІ
века.-Мн., 1992.
Соколов Владимир Федорович
Сакалоў Уладзімір Фёдаравіч
Саслоўе – з счям’і служачых.
Дата нараджэння 27 кастрычніка 1908
Месца нараджэння – г.Мінск
Дата смерці - 1978
Род дзейнасці - мастак
Нарадзіўся ў Мінску. Школьныя гады прайшлі ў Ігумені. Мастак. Тут ён
робіць першыя крокі да будучай прафесіі: афармляе клубныя пастаноўкі, святочныя
ўрачыстасці. Скончыў Чэрвеньскую беларускую сямігодку і паступіў у Віцебскі
мастацкі тэхнікум. Дыплом мастака-графіка абараніў у 1933г. Пасля заканчэння
тэхнікума быў накіраваны на працу ў Белдзяржвыдавецтва. Вялікая Айчынная
вымушае яго ўзяцца за зброю. У
пасляваенны час і да самых апошніх дзён жыцця Уладзімір Сакалоў – актыўны
ўдзельнік рэспубліканскіх, усесаюзных і міжнародных выставак, большасць з якіх
на ваенна-патрыятычную тэму. Памёр у 1978г.
Фатаграфія: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Чэрвен. р-на.-Мн., 2000.-С.529.
Бібліяграфія:
Сакалоў У.Ф. //Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі.-Мн.,
1986.-Т.4.-С.610.
Сакалоў У.Ф. //Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Чэрвен. р-на.-Мн.,
2000.-С.529.
Станюта Михаил Петрович
Станюта Міхась Пятровіч
Саслоўе – з сям’і мешчаніна
Дата нараджэння - 1 кастрычніка
1881
Месца нараджэння – г.Ігумень( цяп.Чэрвень)
Дата смерці - 2 студзеня 1974.
Род дзейнасці - Жывапісец. Педагог.
Нарадзіўся 1 кастрычніка 1881г. у сям’і мешчаніна у Ігумені. Жывапісец.
Педагог. Скончыў Мінскае гарадское чатырохкласнае вучылішча, працаваў пісарам. У 1908г.
паступіў на курсы, якія адкрыў і вёў у Мінску прафесійны мастак Якаў Маркавіч
Кругер. Ратуючыся ад нямецкай акупацыі першай сусветнай вайны ён эвакуіраваўся ў Маскву. Там пачынае вучыцца жывапісу і
кампазіцыі ў Вышэйшых мастацка-тэхнічных
майстэрнях ( 1918 – 1920). Пасля вучобы яго накіроўваюць ў Мінск і
назначаюць загадчыкам пададзела мастацкага аддзела Галоўпалітпрасвета Беларусі
( 1920 – 1923). Адначасова М.П.Станюта выкладае малюнак на і чарчэнне на на рабфаку, у політэхнічным
інстытуце, у школах. Суровы ваенны час жорстка абышоўся з мастаком. Большасць
яго твораў загінула ў гады акупацыі.
Пасля вызвалення Беларусі 60-гадовы Міхась Пятровіч Станюта зноў на
педагагічнай рабоце. У Мінску ў 1971г. у сувязі з 90-годдзем мастака была
арганізавана выстаўка яго твораў. М.П.Станюта памёр 2 студзеня 1974г. Пахаваны
на Чыжоўскіх могілках у Мінску.
Фатаграфія: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Чэрвен. р-на.-Мн., 2000.-С.
530.
Бібліяграфія:
Станюта М.П. //Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі.-Мн.,
1987.-Т.5.-С. 113.
Станюта М.П. //Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Чэрвен. р-на.-Мн.,
2000.-С.529-530.
Дулеба Г. Мастак М.Станюта: ( Пра бел. жывапісца М.Станюту)
/Г.Дулеба //Уперад.-1990.-18студз.
Масляніцына І. У чаканні цуда: (М.Станюта) /І.Масляніцына //Алеся.-2002.-№ 11.-С.12.
Сутин Хаим
Суцін Хаім
Саслоўе – з сям’і яўрэйскага
краўца
Дата нараджэння. 1894г. ( па некаторых звестках у 1893г.).
Месца нараджэння – г.п.Смілавічы ( Чэрвеньскі р-н)
Дата смерці 8 жніўня 1943г
Род дзейнасці - Сусветна вядомы мастак, зорка першай велічыні
Нарадзіўся ў Смілавічах (Чэрвеньскі р-н) у
1894г. ( па некаторых звестках у 1893г.). Сусветна вядомы мастак, зорка
першай велічыні. Яго імя стаіць побач з такімі вялікімі мастакамі , як Пікасо,
Мадзільяні, Шагал. Цяпер карціны Суціна ўпрыгожваюць лепшыя прыватныя і
дзяржаўныя галерэі Парыжа, Вашынгтона, Нью-Йорка, Чыкага, Філадэльфіі. А вось
на радзіме жывапісца не захавалася ніводнага твора.
Ён быў дзесятым дзіцем у сям’і
яўрэйскага краўца. Бацька хацеў зрабіць з яго рамесніка, або рабіна, а
ён пісаў на сценах вугалем і прадаваў кухонныя прылады маці, каб набыць на
атрыманыя грошы каляровыя алоўкі. У
1910г. Хаім паехаў у Вільню паступаць у мастацкую школу. А праз два гады разам
з сябрам на сродкі мясцовага мецэната, які заўважыў талент юнакоў Суцін
прыязджае ў Парыж. Потым былі гады
напоўненыя голадам, часовай працай за кавалак хлеба, пастаянным пошукам жылля.
Нарэшце Суцін пераехаў у “Вулей” – дом
на ўскраіне Парыжа, дзе жылі такія ж як ён маладыя мастакі, акцёры,
пісьменнікі, музыканты. Адзін з сяброў
Суціна паказаў яго карціны амерыканскаму калекцыянеру, і той, прыйшоўшы ад іх у
захапленне, набыў адразу цэлую сотню. Персанажы карцін Суціна – рэстаранныя
слугі, сяляне, студэнты, мастакі: “Пірожнік з чырвонай хусткай”, “Пірожнік у
белым каўпаку” ( 1922 – 1923), “Пасыльны ў Максіма” ( канец 20 – пачатак 30-х
гадоў), “Кухарка” (1936). Суцін усё жыццё вядзе аскетычны лад жыцця. Хварэе.
Яго мучыла язва страўніка. Калі
пачынаецца 2-я сусветная вайна, Суцін спрабуе дабравольцам пайсці ў войска, але
па стану здароўя і ўзросту яго камісуюць. Амерыканцы прапаноўваюць яму перабрацца ў ЗША, але ён адмаўляецца і
застаецца ў акупаванай Францыі, пераязджаючы з месца на месца. У гэты час яго
хвароба абвастраецца. Аперацыя праведзеная ў Парыжы, была запозненай. 8 жніўня
1943г. Х.Суцін памёр.
Фатаграфія: Минченюк Д. Х.Сутин – художник из Смилович
/Д.Минченюк //Павятовая газета.-2002.-№7 (
жнівень – верасень)
Бібліяграфія:
Суцін Х. //Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Чэрвен. р-на.-Мн., 2000.-С.187
– 188.
Зингерман П. Парижская школа: ( Х.Сутин).-Мн., 1993.
Анисимов Г. Завсегдатай кафе
“Ротонда”: Судьба худож. Х.Сутина ( 1894 – 1943) /Г.Анисимов //Культура (РФ).-2001.-6-19
дек.- С.10.
Апчинская Н. Хаим Сутин /Н.Апчинская //Огонёк.-1993.-№18.-С.42-43.
Григорьев А. Неумолимая суть Сутина
/А.Григорьев // Эхо
планеты.-1999.-№40.-С.26-31.
Зингерман П. Театр Сутина и его
герои /П.Зингерман //Театр.-1987.-№9.-С.140-155.
Коваленко Ю. “Улей”, (где в 1910-х гг. творили художники М.Шагал и Хаим
Сутин) /Ю.Коваленко //Наше наследие.-1990.-№2(14).-С.36-39.
Крэпак Б. Мдзільяні – гэта адно, а я іншае: (Факты, дакументы, роздум
пра жыццё і творчасць Х.Суціна)
/Б.Крэпак //Культура.-1994.-№6.-С.12-13.
Минченюк Д. Х.Сутин – художник из Смилович
/Д.Минченюк //Павятовая газета.-2002.-№7 (
жнівень – верасень)
Нікіфаровіч В. Мастак, які маляваў лёс: ( Пра мастака Х.Суціна, урадж.
г.п.Смілавічы Чэрв. р-на) / В..Нікіфаровіч
//Раённы веснік.-2000.-31мая.; //Мастацтва.-1998.-№ 12.
Расолька С. Французскі мастак з беларускіх Смілавіч Х.Суцін /С.Расолька
//Звязда.-1996.-24лют.; //Раённы веснік.-1995.-11лют.
Франк Д. Хаім Суцін: (Пра
мастака ў эміграцыі) ( Францыя): Главы з кн. “Багема” /Пер. з фр. Мовы
А.Ягелявічутэ /Д.Франк //Культура.-2000.-11-17 сак.(№10).-С.15;
18-24сак(№11).-С.15.
Тесаков Ким Дмитриевич
Цесакоў Кім Дзмітрыевіч
Дата нараджэння – 20 лютага 1936г
Месца нараджэння – г.Чэрвень
Дата смерці - 19 снежня 2018
Род дзейнасці - Беларускі кампазітар. Заслужаны дзеяч
мастацтваў Рэспублікі Беларусь (
1998).
(1936) Нарадзіўся 20 лютага
1936г. у Чэрвені. Беларускі кампазітар. Заслужаны дзеяч
мастацтваў Рэспублікі Беларусь (
1998). Закончыў Гомельскае музычнае
вучылішча ( 1954). Вучыўся ў Беларускай кансерваторыі на кампазітарскім
факультэце ў класе прафесара Багатырова. Па стану здароўя пераязджае ў
Новасібірск. У гады студэнцтва вучыўся ў
кампазітара Дз. Дз. Шастаковіча, які з 1963г. на працягу пяці гадоў быў
куратарам Новасібірскай кансерваторыі, што зрабіла вялікі ўплыў на ўсё творчае
і асабістае жыццё К.Дз.Цесакова. У 1966г. Кім Дзмітрыевіч вярнуўся на радзіму.
Пастаянным месцам жыхарства кампазітара стаў г. Мінск. Праз год быў прыняты ў
члены Саюза кампазітараў БССР. Пачалася вялікая творчая і грамадская дзейнасць.
Кампазітар напісаў 2 оперы “Барвовы
золак”( паводле раманаў “Людзі на балоце” і “Подых навальніцы” І.Мележа) і
“Палын – трава горкая”; 8 араторый і кантат для змешанаг хору, салістаў і
сімфанічнага аркестра; 6 сімфоній, 2 канцэрты для цымбалаў і 1 для габоя з
аркестрам; 10 струнных квартэтаў; харавыя, вакальныя і інструментальныя цыклы і
асобныя творы для розных інструментаў. Піша музыку для дзяцей і юнацтва, для
тэатра і кіно.
Фатаграфія: Памяць: Гіст.-дакум хроніка Чэрвен. р-на.-Мн., 2000.-С.531.
Бібліяграфія:
Цесакоў К.Д. //Памяць:
Гіст.-дакум хроніка Чэрвен. р-на.-Мн., 2000.-С.530.
Цесакоў К.Д. //Мдзівані Т.Г.,
Сергіенка Р.І. Кампазітары Беларусі.-Мн., 1997.-С.С.124-129.
Ганжураў Р. У кагорце ганаровых – кампазітар ( ганаровым грамадзянінам г.Чэрвеня стаў Кім
Цесакоў) /Р.Ганжураў
//Лім.-2001.-6ліп.-С.10.
Мікульская Э. Не птушкаю залётнай прылятае ён сюды: ( К. Цесакоў) /Э.Мікульская //Раённы веснік.-1999.-1сн.
Міцкевіч С. Іскры святыя настаўніцкіх сэрцаў : К.Цесакоў /С.Міцкевіч
//Наст. Газета.-2000.-3вер.-С.4
Ружын А.
Наш зямляк кампазітар К.Цесакоў – ганаровы грамадзянін Чэрвеня /А.Ружын
//Раённы веснік.-2001.-27студз.
Шутов Альфред Петрович
Шутаў Альфрэд Пятровіч
Дата нараджэння 19 лютага 1932г.
Месца нараджэння – былы хутар
Дубовы Лес Чэрвеньскага р-на.
Дата смерці - 30 ліпеня 2005
Род дзейнасці - Заслужаны
работнік культуры. Аўтар шэрагу песень і апрацовак народных песень.
Нарадзіўся 19 лютага 1932г. на былым хутары Дубовы Лес Чэрвеньскага
р-на. Заслужаны работнік культуры. У
1963г. закончыў Мінскае музычнае вучылішча імя Глінкі (клас харавога
дырыжыравання). Арганізатар і кіраўнік
Брэсцкага народнага хору Палаца культуры прафсаюзаў (1958 – 1980).
Вакальны ансамбль “Алёнка” створаны з салістак хору, гастраліраваў за мяжой. З
1990г па 1994г. працаваў кіраўніком Натальеўскага народнага хору
Чэрвеньскага раёна. Званне
заслужанага работніка культуры прысвоена ў 1975г.
Фатаграфія: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Чэрв. р-на.-Мн., 2000.-С.514.
Бібліяграфія:
Шутаў А.П. //Памяць:
Гіст.-дакум. Хроніка Чэрвен. р-на.-Мн., 2000.-С.515.
Комментарии
Отправить комментарий