Сообщения

«Будзе, будзе да скону мне Чарнобыль балець…»: вершы беларускіх паэтаў

  Яўгенія Мальчэўская 1986 Адначасова – шчасце і бяда, Адначасова – радасць і пакута. Купаю сына – светлая вада, А год – радыяцыйная атрута. Чарнобыля счарнелыя радкі Ў пасведчанні нявіннага дзіцяці. І я, што найшчаслівейшая маці, Сціраю слёзы страху са шчакі.   Ніл Гілевіч У лета 1986-е І занатуе летапісец рупны, І ў нейкай кнізе ў нейкі век наступны Нашчадак прачытае дападны: “Праз сорак з гакам год пасля вайны З яе крывёй, пажарамі, разрухай, З яе бяздомнай бежанскаю скрухай, – У піянерскіх лагерах пад Мінскам, Пад Гродняй, Віцебскам і Верхнядзвінскам, І на Літве, і аж за Волгай дзесьці Жылі з Палесся Прыпяцкага дзеці – І паўставаў у мове незнарок Пявучы іх палескі гаварок. У маляўнічых месцах адпачынак Ім забяспечылі найлепшым чынам: Паходы з песнямі, забавы, гульні… Ды быў на ўсіх чагосьці знак агульны – І ў па-дзіцячы шчырай весялосці Як бы знутры іх стрымлівала штосьці. Дарослыя ж, якія рэй вялі, Да іх наўздзіў ласкавымі былі, І за свавольства моцна не журылі, І а