Для Чэрвеньскай цэнтральнай бібліятэкі акцыя «Лета з добрай кнігай» стала традыцыйнай. Праводзіцца яна ў ліпені-жніўні ў скверы на плошчы Свабоды з 12 да 14 гадзін па аўторках і пятніцах - Мэта акцыі, па-першае, пазнаёміць з фондамі бібліятэкі, паказаць, якую перыёдыку мы выпісваем.

 Не ўсе людзі наведваюць бібліятэку. А тут прыйшоў, напрыклад, хтосьці ў сквер адпачыць, ці сустрэцца з кім, і разам з тым мае магчымасць прыемна прабавіць час, пазнаёміцца з нашымі навінкамі, пачытаць часопісы, якія зацікавілі. А прапаноўваем мы іх чытачам на любы густ. На лавачцы раскладзены маляўнічыя часопісы: “Наша кухня”, “Мастерица”, “Народный доктор”, “Вокруг света”, “Планета”, “За рулём”, “Делаем сами”, “Сад и огород”, “Причёски”, “Поделюсь советом”, “Сваты”, “Целитель”, “Родная прырода”, “Гаспадыня”, “Белорусское сельское хозяйство” і іншыя.

 А для дзяцей бібліятэкар дзіцячай бібліятэкі Аксана Багдановіч прапанавала казкі і дзіцячыя часопісы: “Апельсин”, “Школа принцесс”, “Принцесса”, “Теремок”, “Стрекоза”, “Весёлый зоопарк” і іншую дзіцячую літаратуру.

Комментарии