Чарговае пасяджэнне аматарскага клуба “Ветразь” адбылося 24 верасня. Гэтае мерапрыемства аказалася юбілейным: у трохсоты раз сабраліся гурткоўцы. На гэты раз абмяркоўваліся дзве тэмы: 110 – годдзе з дня нараджэння беларускага паэта Віктара Казлоўскага і 140 гадоў з дня нараджэння літоўскага мастака і кампазітара Канстанцінаса Чурлёніса.Цікава і змястоўна пра паэта распавёў Уладзімір Паўлавіч Адамовіч, сам ураджэнец вёскі Мрочкі. Бацька Уладзіміра Адамовіча быў аднагодкам з будучым паэтам, а сам Уладзімір меў сустрэчы і размовы з Віктарам Казлоўскім. Болей таго, у Чэрвені жыве пляменніца паэта - Ганна Канстанцінаўна Іўлева. У ходзе сустрэчы ўдзельнікі паглядзелі дакументальны фільм кінастудыі “Беларусьфильм” – 2014 г. – “Страчаная песня” аб малавядомым паэце Віктары Казлоўскім. Потым жадаючыя ўслых чыталі спадабаўшыяся вершы. Моцна звязаны з Беларуссю быў і літоўскі мастак і кампазітар Канстанцінас Чурлёніс.Прысутным быў прапанаваны дакументальны фільм беларускай кінастудыі з цыклу “Обратный отсчёт” – “Космас Чурлёніса. Беларускія матывы.” Гучалі музычныя творы, паказаны здымкі карцін, прадэкламіраваны вершы Ніны Мацяш, напісаных паводле ўражанняў ад карцін Чурлёніса. Амаль дзве гадзіны доўжылася пасяджэнне клуба. Удзельнікі былі ўсхваляваны і задаволены. Многа новага і карыснага пачулі і ўбачылі яны ў гэты дзень.

Комментарии