
25 чэрвеня 2015 года адбылося чарговае пасяджэнне літаратурнага клуба “Ветразь”. Яго тэма "Паэты сярэбранага веку" На пасяджэнні абмеркавалі жыццё і творчасць паэтаў, якія жылі напрыканцы 19 стагоддзя, чыё юнацтва і маладосць прайшлі ў гады Першай сусветнай вайны, рэвалюцыі 1905-1907 гадоў, Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны. Гэта Мікалай Гумілёў і Ганна Ахматава.
Шырока і рознабакова былі прадстаўлены матэрыялы аб жыцці і творчасці Гумілёва і Ахматавай старшынёй клуба Дарагужом Уладзімірам Георгіевічам.
Пра Гумілёва распавяла ўдзельніца клуба - Аляксандра Уладзіміраўна Раманькова.
Прысутныя праслухалі рамансы на словы Гумілёва “Жираф”, “Однообразные мелькают…”, “Ещё не раз вы вспомните меня”, праслухалі рамансы на словы Ахматавай “Сероглазый король” ( муз. А.Н.Вертинского), “Разрыв”, “Нет, царевич, я не та” ( муз.З.А.Раздолиной).
Затым прагучаў голас Ганны Ахматавай - фрагмент з паэмы “Рэквіем”, а ў выкананні Ніны Шацкай - эпілог з “Рэквіема” на музыку Златы Раздгодаолінай.
Удзельнікі клуба: Лідзія Ільінічна Пыка, Соф’я Маркаўна Гурына, Зоя Альбертаўна Сушкевіч прачыталі вершы Гумілёва і Ахматавай.
Комментарии
Отправить комментарий