Даг”.
Пра жыццё і творчасць Тамары Раеўскай распавяла сябра клуба Софія Гурына. Яе дапоўніў Уладзімір Георгіевіч. Ён расказаў, што спявачка марыла стаць доктарам, але не атрымалася. Затое гэтую прафесію выбралі яе муж і сын. Распавёў і пра тое, што яна шмат працавала. Старшыня клуба і бібліёграф цэнтральнай бібліятэкі Алена Шульга ўзгадалі пра тое, як у 80-х гадах спявачка прыязджала з канцэртам у Чэрвень. Разам з ёй прыязджалі Ігар Лучанок і Максім Танк. Потым ветразеўцы ў запісу паглядзелі аўтарскую праграму Аляксандра Дамарацкага “Свет далёкай зоркі”: Юрый Семяняка. Удзел у ёй брала і Тамара Раеўская. Яна спявала песні кампазітара “Зляцела зорка з вышыні”, “А мне ў шчасце верыцца”, “Люблю цябе Беларусь” і “Явар з калінаю” у дуэце з Юрыям Смірновым. Затым паглядзелі кадры з фільма “Песні Ігара Лучанка”, у якім юбілярка выконвала песні “Безоглядная юность” і “Нас павшие зовут”. Таксама з задавальненнем удзельнікі клуба паслухалі дзве песні “Сбереги любовь” і “Песня о почте” у выкананні спявачкі, якія выконваліся за кадрам мастацкага фільма “Спеши строить дом” 1970 года. Дарэчы, вельмі прыемна было ўбачыць у гэтым фільме ў адным з кадраў, як весела і з задорам гралі музыканты на народных інструментах з нашага Чэрвеня. А яшчэ старшыня клуба узгадаў пра тое, што фірма “Мелодыя” у 1971 годзе выпусціла чарговую пласцінку, на якой былі запісаны дванаццаць песень у выкананні Віктара Вуячыча, Вольгі Шутавай і Тамары Раеўскай. З задавальненнем сябры клуба паслухалі адзіную запісаную песню кампазітара, нашага земляка Альфрэда Шутава “Вішня белая” у выкананні вядомай беларускай спявачкі, юбіляркі Тамары Раеўскай.
Комментарии
Отправить комментарий