З нагоды 250-годдзя з дня нараджэння выдатнага кампазітара, дзяржаўнага і грамадскага дзеяча літаратурна - паэтычны клуб “Ветразь” запрасіў 29 кастрычніка сваіх удзельнікаў на літаратурна - музычную гасцёўню “Вяртанне да Агінскага. На сустрэчы старшыня клуба Уладзімір Дарагуж распавёў членам клуба аб тым, што род Агінскіх старадаўні і княжацкі, меў свой герб, ён прадэманстраваў на мультымедыйнай устаноўцы два кінафільмы. Першы - “Полонез. Михаил Огинский», другі – “Міхал Клеафас Агінскі”.З замілаваннем удзельнікі клуба праслухалі запіс самага вядомага паланэза Агінскага “Развітанне з Радзімай” ў выкананні Зміцера Вайцюшкевіча і Веранікі Кругловай і ансамбля “Песняры”. Потым прачыталі вершы беларускіх паэтаў Ніла Гілевіча, Віктара Шніпа, Леаніда Пранчака і Мар’яна Віжа, прысвечаных кампазітару. Другая тэма кастрычніцкага пасяджэння клуба мела назву “Восеньскія матывы”. Сябры клуба падрыхтавалі любімыя вершы пра восень. На памяць паэтычныя творы беларускіх, рускіх, украінскіх паэтаў прачытаў Уладзімір Георгіевіч. Уласныя вершы па тэме чыталі Раіса Терашонак і Наталля Жданок, а творы іншых паэтаў пранікнёна прачыталі Дзіна Пупко, Галіна Калеснік, Софія Кайрыс, Аляксандра Раманькова, Лідзія Пыка, Кацярына Дадалка, Софія Картавусава. Сябра клуба Алена Туміловіч пазнаёміла прысутных з вершамі роднага брата Валерыя Казакевіча. А былы настаўнік роднай мовы і літаратуры Уладзімір Адамовіч узгадаў членам клуба цудоўныя урыўкі з твораў класікаў літаратуры пра восень. І экспромтам, пад уражаннем усяго пасяджэння літаратурна-паэтычнага клуба, напісаў і прачытаў верш “Восень нашага жыцця”, у якім узгадаў і выдатнага кампазітара Міхала Клеафаса Агінскага. У канцы сустрэчы сябры клуба з задавальненнем праслухалі запісы песень “Залатая восень”, “Восень – пара кахання”, “Жураўлі”, “Апалае лісце”, “По дороге в Загорск” у выкананні Якава Навуменкі, Эдуарда Хіля, Квіткі Цысык, Іва Мантана і Ніны Шацкай.

Комментарии