Чарговае пасяджэнне літаратурна-паэтычнага клуба “Ветразь” было прысвечана дзвюм асобам Генадзю Бураўкіну і Нілу Гілевічу.Пра жыццё і творчасць Генадзя Бураўкіна  распавяла сябра клуба Алена Туміловіч. На мультымедыйнай устаноўцы для ўдзельнікаў клуба былі прадэманстраваны відэаролік і фотаздымкі, звязаныя з літаратурнай дзейнасцю паэта. Затым аматары паэзіі Аляксандра Раманькова, Людміла Чаркоўская, Марыя Чаган, Васіль Шачок чыталі вершы юбіляра. З задавальненнем усе слухалі запісы песень на словы паэта: “Калыханка”, “Завіруха”, “Зачараваная мая”. Пра свае сустрэчы з паэтам у студэнцкія гады ўзгадалі Уладзімір Дарагуж, Уладзімір Адамовіч і Яўген Несцяровіч.Наступнай асобай, пра якую ішла гаворка на пасяджэнні клуба, быў Ніл Гілевіч.Пра жыццёвы і творчы шлях паэта распавялі бібліятэкары. Настаўнікі Яўген Антонавіч і Уладзімір Паўлавіч узгадалі пра тое, што Ніл Гілевіч меў добры голас, спяваў ва ўніверсітэцкім хоры, быў вялікім гумарыстам.Затым прачыталі вершы юбіляра. Сябра клуба Уладзімір Шатэрнік распавёў пра сустрэчу з паэтам падчас вучобы ў інстытуце марксізма-ленінізма. У яго выкананні на памяць прагучаў сатырычны верш народнага паэта. Яшчэ паэтычныя творы Ніла Гілевіча чыталі:Сафія Картавусава, Таццяна Гаўрыльчык, Кацярына Дадалка, Лідзія Пыка. Потым сябры клуба з задавальненнем слухалі запісы песень на словы Ніла Гілевіча: “У бацькоўскім кутку”, “Жаўраначка”, “Шуміце, бярозы”.

Комментарии