2 ліпеня Чэрвень святкаваў 630-годдзе горада і дзень вызвалення яго ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў



Да гэтага дня Чэрвеньскія цэнтральная і дзіцячая бібліятэкі падрыхтавалі шмат цікавага. Змястоўнай была кніжная выстава пісьменнікаў-юбіляраў. Тут былі размешчаны макеты вялікіх кніг з цытатамі Ф.Скарыны, Я.Купалы, Я.Коласа, нашага земляка Э.Ярашэвіча, Я.Брыля, М.Чаргінца, М.Танка. Кожная кніга была інсталявана прадметам, які б характарызаваў яе найбольш яскрава. Было прапанавана прачытаць творы Янкі Купалы або Якуба Коласа напамяць. Прыемна адзначыць, што знаўцаў беларускай літаратуры было нямала. Цікава было паслухаць паэму “Курган” Я.Купалы, шматлікія ўрыўкі з “Новай зямлі” Я.Коласа і іншыя верш знакамітых беларускіх класікаў.

Таксама да 500-годдзя першай друкаванай кнігі была прадстаўлена экспазіцыя “Гісторыя кнігі”.Былі зроблены каменная кніга, гліняная, кодэкс з дошчачак, берасцяная грамата, на якой быў змешчаны арыгінальны тэкст.

Чэрвеньцы з цікавасцю разглядалі фотавыставу “Чэрвень учора - сёння” на якой бачылі сучасныя будынкі бібліятэкі, музея, цэнтра культуры і адпачынку і фатаграфіі гэтых будынкаў 1917 года, 70-х гадоў мінулага стагоддзя.

У канцы прадстаўленай дэманстрацыі вырасла дрэва жаданняў. Кожны мінак з задавальненнем мог напісаць сваё пажаданне гораду і змясціць на дрэве. Скора імпразаванае дрэва стала аздоблена чырвона-зялёнымі яблыкамі з пажаданнямі міру, дабра, дружбы, здароўя, прыгажосці, сонца, росквіту.

Нягледзячы на дрэннае надвор’е, усе з інтарэсам разглядалі прыдумкі бібліятэкараў і жадалі ім творчых поспехаў. Было так сама шмат жадаючых сфатаграфавацца.

Комментарии