"Чытай, горад!" - book-квэст пад такой назвай ладзілі для 10 класнікаў СШ №2  у сваё прафесійнае свята  супрацоўнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі.Спачатку гэта планавалася, як рэальнае падарожжа  па плошчы Свабоды, аднак з-за дрэннага надвор'я  давялося зрабіць вандроўку віртуальнай. Удзельнікі квэту  ў пошуку адказаў на пытанні ўзгадалі нашых вядомых землякоў - маці паэта Максіма Багдановіча Марылю Мякоту, пісьменніка Эдуарда Ярашэвіча, касманаўта Алега Навіцкага і іншых знакамітых землякоў, а таксама факты з гісторыі бібліятэкі і раённай газеты. За кожны правільны адказ яны атрымлівалі пазл. У выніку з асобных фрагментаў склалася выява герба Ігумена (Чэрвеня)


Комментарии