Чарговае пасяджэнне літаратурна - мастацкага клуба "Ветразь"  было прысвечана 135-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Максіма Танка. Прысутныя  пазнаёміліся з асобнымі фактамі з біяграфіі паэта як чалавека, дзеяча і бацькі. Грунтоўна і сэнсава пра асобу Максіма Танка, паведамілі Несцяровіч Яўген і Адамовіч Уладзімір . Яны з вялікім эмацыянальным узды­мам прачыталі вершы народнага паэта. Удзельнікі "Ветразя" звярнулі ўвагу на жанравае і тэматычнае багацце паэзіі класіка: вершы, балады, паэмы, вярлібы, у якіх - і філасофія, і каханне, і вобраз маці, лёс землякоў...Цудоўна прагучалі песні на словы паэта ў выкананні Анатоля Турбала і яго жонкі Людмілы Станіславаўны! Таксама  ветразёўцы чыталі вершы М.Танка.

Комментарии