Выдатным навагоднім падарункам для сяброў літаратурна-паэтычнага клуба “Ветразь”,  стала сустрэча з вядомымі беларускімі творцамі – паэтам Леанідам Дранько-Майсюком і бардам, галоўным рэдактарам часопіса “Верасень” Эдуардам Акуліным.У якасці эстрадна-віншавальнага ўступу, Леанід Дранько-Майсюк прачытаў некалькі сваіх вершаў, што сталі песнямі. Сярод іх – усім вядомая “Полька беларуская”, створаная ў супрацоўніцтве з кампазітарам Ігарам Лучанком, якую выконвае ансамбль “Сябры”.Цікава прэзентаваў Леанід Дранько-Майсюк сваю дакументальную аповесць пра Максіма Танка “…Натуральны, як лінія небасхілу”, прымеркаваную да 105-годдзя з дня яго нараджэння.
Яшчэ адно выданне, пра якое распавялі на сустрэчы Леанід Дранько-Майсюк і Эдуард Акулін – часопіс “Верасень”.
Імпрэза таксама запомнілася лірычнымі аўтарскімі песнямі ў выкананні Эдуарда Акуліна і дасціпнай пародыяй сябра літаратурна-паэтычнага клуба “Ветразь” пісьменніка Генадзя Аўласенкі на адзін з вершаў Леаніда Дранько-Майсюка. Напрыканцы кожны меў магчымасць набыць прэзентаваныя падчас сустрэчы творы і атрымаць аўтографы паэтаў.



Комментарии