“Ты боль – Чарнобыль” – пад такой назвай прайшоў рэквіем на пасяджэнні літаратурна-паэтычнага клуба “Ветразь”. На мерапрыемства былі запрошаны Уладзімір Няфёдаў і Вячаслаў Закрэўскі, якія прымалі ўдзел у ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

Уступнае слова ўзяў былы настаўнік роднай мовы і літаратуры Уладзімір Адамовіч. Ён растлумачыў значэнне слоў рэквіем і Чарнобыль. Затым госці распавялі пра тое, як пайшлі і што рабілі ў зоне адсялення. Асноўнай іх задачай была ахова ад марадзёраў дамоў і маёмасці людзей, пакінуўшых свае вёскі. Яны ўзгадалі, які маляўнічы Нараўлянскі, Хойніцкі і Брагінскі край, рэчка Прыпяць, жывёльны і раслінны свет.

Потым гучалі паэтычныя радкі, прысвечаныя чарнобыльскай тэматыцы, нашых мясцовых паэтаў Святланы Адамовіч, Міхаіла Сівака, Уладзіміра Пусева ў выкананні сяброў клуба Тамары Ганчарык, Сафіі Картавусавай, Марыі Чаган, Васіля Шачка, Аляксандры Раманьковай, Зоі Сушкевіч. На мерапрыемстве прысутнічаў пісьменнік Генадзь Аўласенка. Удзельнікам клуба ён прапанаваў паслухаць цыкл сваіх вершаў на адпаведную тэматыку. Свае адносіны да чарнобыльскіх падзей выказалі сябры клуба Яўген Несцяровіч і Зоя Сушкевіч.З заміраннем душы ўдзельнікі клуба слухалі запісы песень у выкананні Ігара Адамовіча на словы Генадзя Аўласенкі, Уладзіміра Дарагужа і Ігара Адамовіча.

На заканчэнні пасяджэння Уладзімір Паўлавіч прачытаў вершы маладых паэтаў, каб паказаць, як яны апісваюць падзеі таго часу.

Комментарии