“Павядзі мяне сцежкаю, памяць” – так называлася 340-ое пасяджэнне літаратурна-паэтычнага клуба “Ветразь”. На гэты раз літаратурна-музычная кампазіцыя была прысвечана 60-годдзю з дня нараджэння паэта Уладзіміра Мазго.

Пра жыццё і творчасць юбіляра прысутным распавялі бібліятэкары. Потым слова ўзяў сябра клуба Уладзімір Адамовіч. Ён назваў асобу вопытным педагогам, паэтам-песеннікам, таленавітым чалавекам, а яшчэ шчырым, праўдзівым, самабытным і адметным. Уладзімір Паўлавіч прачытаў паэтычныя творы паэта, прысвечаныя роднай мове, паэтэсе Ларысе Геніюш і паэту Максіму Багдановічу.

Было вельмі прыемна, што на сустрэчы прысутнічаў сябра юбіляра, наш знакаміты пісьменнік Генадзь Аўласенка. Іх звязваюць паміж сабой творчыя стасункі. Генадзем Пятровічам на рускую мову перакладзена шмат твораў Уладзіміра Мазго. Некаторыя з іх ён зачытаў. І адзначыў, што яго сябра вельмі сціплы чалавек.

Комментарии