Дзве зоркі мігцяць і варушацца

Пад такой назвай прайшла паэтычная гадзіна на пасяджэнні літаратурна-паэтычнага клуба “Ветразь”.

Апошнюю сустрэчу ў 2019 годзе прысвяцілі 80-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта, публіцыста, філосафа Алега Бембеля. Сын беларускіх скульптараў Андрэя Бембеля і Вольгі Дзядок пісаў свае творы пад псеўданімам Зніч.

Удзельнікі клуба з задавальненнем праглядзелі відэастужку “ Як жыве самы стары манах Жыровіцкага манастыра”. Паслухалі, як прафесійна чытае свае вершы сам аўтар. Шмат цікавага матэрыяла пра юбіляра падрыхтаваў былы настаўнік роднай мовы і літаратуры Уладзімір Адамовіч. Ён узгадаў пра яго бацькоў, сямейны стан, дзяцей…  На пасяджэнні клуба гучалі вершы ў выкананні сяброў клуба Зоі Сушкевіч, Людмілы Чаркоўскай, Аляксандры Макатовіч, Марыі Чаган і Сафіі Картавусавай. А ўдзельніцы сустрэчы - Алена Шульга і Галіна Баравік - распавялі пра тое, як праходзіць быт у насельнікаў манастыра.



Комментарии