"Чараўнік роднага слова" Такую назву мела сустрэча, якая праходзіла ў рамках літаратурна-паэтычнага клуба “Ветразь”. Яна была прысвечана 85-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна. Гэта ўнікальны паэт. Ён непарыўна быў звязаны з жыццём і часам. У яго вершах чытачы знаходзяць свае думкі, свае мары, свае спадзяванні. А паэтычныя творы закранаюць патаемныя струны душы кожнага чалавека, і не важна, любіць ён паэта ці не.

У кожнага свой Барадулін. Для сябра клуба Уладзіміра Адамовіча Рыгор Барадулін – Беларус з вялікай літары, патрыёт сваёй зямлі, найпершы паэт крывіцкай мовы, чалавек-эпоха, чалавек-легенда. Мудры і сталы, шчыры і добры, востраслоў і чараўнік, які ніколі не здраджваў праўдзе, сумленню і людзям. Уладзімір Паўлавіч у сваім расповядзе закрануў і асабістае жыццё народнага паэта. Свае думкі на гэты конт выказаў і Анатоль Турбал. Гэта тэма выклікала гарачую дыскусію ва ўдзельнікаў клуба.

У выкананні сяброў аматарскага а’бяднання Людмілы Чаркоўскай, Зоі Сушкевіч, Наталлі Жданок, Эдуарда Дулебы, Марыі Чаган, Аляксандры Макатовіч, Ганны Чуган, Тамары Ганчарык, Васілія Шачка прагучалі хвалюючыя вершы юбіляра, прысвечаныя радзіме, маці, сябрам... Апладысментамі ўспрынялі гумарыстычныя творы аўтара, якія артыстычна прадэкламавалі Уладзімір Адамовіч і Сафія Картавусава.

Потым з задавальненнем праслухалі запіс песні «Трэба дома бываць часцей» на словы паэта і праглядзелі відэаролік «Гэта мы. Паэт Рыгор Барадулін».


"Беларусь, твая дачка я". Пад такой назвай прайшло 349 паседжанне літаратурна-паэтычнага клуба “Ветразь” , першая частка якога была прысвечана 75-годдзю з дня нараджэння беларускай пісьменніцы, паэтэсы, перакладчыцы і грамадскаму дзеячу Вольгі Іпатавай.

Друкуецца з 1959 года. Свае творы яна прысвячала гісторыі Вялікага Княства Літоўскага, паказала няпросты лёс усіх яго ўладароў і мае жаданне папоўніць гэту тэму новымі творамі. Узнагароджна ордэнам “Знак Пашаны”, медалём Францыска Скарыны, з’яўляецца лаўрэатам прэміі імя Барыса Кіта. Пісьменніца - Ганаровы Акдэмік Міжнароднай акадэміі навук “Еўразія”.

Нашым чытачам найбольш вядома раманам “За морам Хвалынскім”, аповесцю “Агонь у жылах крэменю”, аповесцю “Вузялок Святагора”, зборнікамі вершаў “Раніца”, “Ліпеньскія навальніцы”.

Сябрам клуба “Ветразь” расказаў малавядомыя факты з біяграфіі Вольгі Іпатавай Уладзімір Адамовіч. Удзельнікі клуба слухалі ў запісу пранікнёныя вершы пра Беларусь і беларусаў у выкананні самой паэтэсы і яе інтэрв’ю, як захаваць сваю гісторыю і спадчыну, каб пакінуць усё лепшае нашчадкам. Сябры клуба прыгадалі той час, калі дзесяць гадоў таму Вольга Іпатава была госцем на адным з нашых пасяджэнняў.

Комментарии