Цікава прайшло красавіцкае пасяджэнне літаратурна-паэтычнага клуба “Ветразь”. Яно было прывечана творчасці паэта Алеся Бадака, якому ў гэтым годзе споўнілася 55 гадоў. На літаратурна-музычнай кампазіцыі “Наталюся гаючай вясны” гучалі вершы асобы ў выкананні сяброў клуба Уладзіміра Адамовіча, Зоі Сушкевіч, Алены Шульгі. Прысутныя даведаліся, што юбіляр не толькі паэт, публіцыст і крытык. Ён яшчэ і песеннік. З замілаваннем удзельнікі сустрэчы праслухалі запісы песень на паэтычныя творы Алеся Бадака “Добрыя людзі”, “Гаспадыня” і “Іншапланецянка” у выкананні Анатоля Ярмоленкі, Мікалая Яцкова і Якава Навуменкі. З цікавасцю праглядзелі ўрывак з аўтарскай праграмы пісьменніка і публіцыста Навума Гальпяровіча “Суразмоўцы”. У рубрыцы “Наш каляндар” гаворка ішла пра беларускую пісьменніцу Валянціну Коўтун. У гэтым годзе ёй споўнілася б 75 гадоў. Вельмі змястоўна пра жыццё і творчасць таленавітай, разумнай, прыгожай жанчыны і паэткі распавёў Уладзімір Адамовіч. Уладзімір Паўлавіч узгадаў пра яе каханне, пра творы ёй прысвечаныя. Прачытаў яе вершы. Да яго далучыліся і астатнія сябры клуба. Уладзімір Адамовіч нагадаў той час, калі Валянціна Міхайлаўна прыязджала да нас у Чэрвень. Пасяджэнне як заўсёды атрымалася змястоўным і пазнавальным

Комментарии