Віншуем!
15 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі сабраліся бібліятэкары са
ўсіх куточкаў краіны, каб адзначыць прафесійнае свята – Дзень бібліятэк
У межах мерапрыемства адбылася ўрачыстая цырымонія
ўзнагароджвання пераможцаў ХХІХ Рэспубліканскага
конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”. Пераможцамі сталі 24
публічныя бібліятэкі ў чатырох намінацыях: “За падтрымку і развіццё чытання”,
“За значны ўклад у выхаваўчую работу з падрастаючым пакаленнем”, “За пошукавую
і даследчую працу”, і “За навацыі ў галіне бібліятэчнай справы”. У намінацыі “За
значны ўклад у выхаваўчую работу з падрастаючым пакаленнем”, узнагароджана бібліятэка аграгарадка Любішына
дзяржаўнай установы культуры “Чэрвенская цэнтральная раённая бібліятэка”
Мінскай вобласці. Віншуем Раісу Уладзіміраўну Копать з
заслужанай перамогай у конкурсе і з
узнагародай!!!
Комментарии
Отправить комментарий