4 верасня да Дня беларускага пісьменства бібліятэкары аддзела па рабоце з дзецьмі цэнтральнай раённай бібліятэкі арганізавалі экскурсію “Падарожжа ў кніжную краіну” для вучняў 7 і 8 класаў сярэдняй школы №3. Школьнікі пазнаёміліся з новымі творамі для дзяцей, прынялі ўдзел у падарожжы па старонках кніг. Затым дзецям прапанавалі ўрок ведаў “Гісторыя і славутыя імёны Бацькаўшчыны”. Вядучая Алена Уладзіміраўна Матвеева паведаміла, што славу краіне і народу робяць таленавітыя людзі. Яны, дзеці зямлі беларускай, - наш гонар і сумленне. Вялікія і славутыя людзі стварылі і ствараюць імідж нашай Бацькаўшчыны ў свеце. Іх імёны, безумоўна, трэба ведаць і шанаваць. Даспадобы дзецям прыйшоўся фільм “Еўфрасіння Полацкая”. Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава “Навінкі беларускага друку”.
Переводчик

Комментарии
Отправить комментарий