11 верасня 2021 года, ў вёсцы Грабянец адбылося народнае гулянне, прысвечанае “другому хлебу” Беларусі. Гасцей вітаў Бульбафэст, арганізаваны Грабянецкай бібліятэкай-клубам.
Праграму адкрыла бібліятэкар
Святлана Аляксандраўна Пархамовіч. Яна расказала адкуль прыйшла да нас бульба,
пазнаёміла з бульбянымі рэкордамі. Беларусы
ганарацца сваёй бульбай. Пра яе вершы, песьнi складаюць. Яна – самы папулярны
харчовы прадукт. Дапамагала весці праграму Алеся Шчакала, і яна цудоўна чытала вершы пра бульбу.
Весела і бурна ўспрыняла публіка
ўсходні танец ў сольным выкананні жыхаркі
Грабянца, армянкі па нацыянальнасці
Арменуі Мкртчан. Свой канцэрт прывезлі на свята госці: калектыў Чэрвеньскага раённага цэнтра культуры і адпачынку ў складзе Вольгі Лаўніковіч, Міхаіла
Шчэрбача і Андрэя Хурсевіча. Іх песні паднімалі настрой, радавалі публіку, і
многія госці свята энэргічна танцавалі пад
вясёлую музыку.

Прыемна адзначыць, што на свяце ўвесь час прысутнічала старшыня Чэрвеньскага сельскага савета Наталля Уладзіміраўна Свірыдовіч, яна прынімала ўдзел і ў арганізаваць свята.
Дарэчы, для Грабянца
правядзенне свята бульбы становіцца ўжо добрай традыцыяй. Аб гэтым
сведчыла фотавыстава, на якой дэманстраваліся здымкі з
Бульбафэста 2018, 2019, 2020 гадоў. Народнае гулянне плануецца праводзіць
штогод і надалей, і што гэтае святочнае мерапрыемства стане
адметным для жыхароў вёскі Грабянец і
ваколіц.
Комментарии
Отправить комментарий