БІБЛІЯТЭКА ШЧЫРА ЗАПРАШАЕ!

    У Дзень бібліятэк прайшлі Дні адкрытых дзвярэй у бібліятэках ДУК “Чэрвеньская цэнтральная раённая бібліятэка”.



    Экскурсія "Бібліятэка шчыра запрашае!" адбылася ў цэнтральнай раённай бібліятэцы ў Дзень бібліятэк. Бібліятэкар аддзела па рабоце з дзецьмі Алена Уладзіміраўна Матвеева пазнаёміла вучняў 1 класа СШ№2 з аддзеламі бібліятэкі і паведала ім аб правілах карыстання чытальнай залай. У час экскурсіі дзеці радасна акунуліся ў чароўны свет кніг. Яны даведаліся, што такое бібліятэка, і як жывуць кнігі ў гэтым “кніжным доме”. З задавальненнем прынялі ўдзел літаратурнай віктарыне, праглядзелі прэзентацыю “Незвычайныя бібліятэкі свету”. Затым дзеці мелі магчымасць пачытаць кнігі, часопісы, якія іх зацікавілі. Школьнікі павіншавалі бібліятэкараў са святам, з Днём бібліятэк.



    У Смілавіцкай горпасялковай бібліятэцы -выстаўка “Сентябрьское настроение с книгой”.


    Свята-гульня «Свята тых, хто любіць кнігу» прайшоў у Гребенской бібліятэцы і быў прысвечаны Дню бібліятэк. Дзяцей сустракала святочна аформленая кніжная выстава "Хіт-парад любімых кніг", яны ўдзельнічалі ў гульнях, конкурсах, віктарынах. Хлопцы з цікавасцю даведаліся пра гісторыю кнігі, аб прафесіі бібліятэкара, цікавыя факты аб кнігах і бібліятэках.   
        Бібліятэкар аграгарадка Карына Васільеўна Цітавец правяла экскурсію для вучняў  3 класа  Запольской школы  "Мы сегодня  в книжный  дом на экскурсию  идём ".






Комментарии