«Вякі мінаюць — памяць застаецца, як застаецца ўдзячнасць пакаленняў» пад такой назвай Грабёнская бібліятэка сумесна з ДК і сярэдняй школай правяла лірычную вечарыну-партрэт да 130-годдзя з дня нараджэння зоркі беларускай літаратуры М. Багдановіча. Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава «Вечна юны і вечна жывы».  Лірычна-музычная кампазіцыя, на якой была паказана прэзентацыя «Нязгаснаю зоркай ты ў небе Радзімы навекі», пазнаёміла прысутных з жыццёвым і творчым шляхам Багдановіча. Прагучалі песні, напісаныя на вершы аўтара. Дзеці чыталі творы. З удзячнасцю пакідалі прысутныя мерапрыемства.

"І зорка гарыць і не вяне вянок"- вечар паэтычнага настрою да 130-годдзя М.Багдановіча  адбыўся ў Горкаўскай сельскай бібліятэцы.Прысутныя пазнаёміліся з творчасцю Максіма Багдановіча, і даведаліся, што гэта імя значыць для беларусаў


Комментарии