1 студзеня споўнілася 75 год з дня нараджэння беларускага пісьменніка Георгія Марчука . Творы  пісьменніка заслужана карыстаюцца вялікай папулярнасцю ў чытачоў  нашых бібліятэк. Ён з'яўляецца аўтарам васьмі раманаў,  многіх  навэл,   у яго творчасці ёсць камедыі, драмы, трагедыі, кінасцэнарыі і казкі . Асобныя творы пісьменніка перакладзены на многія мовы народаў свету. Георгій Васільевіч  у 1996 годзе стаў лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, у 2018  - Нацыянальнай літаратурнай прэміі .  У 2010 годзе пісьменнік намініраваўся на Нобелеўскую прэмію па літаратуры.

У Горкаўскай сельскай бібліятэцы адбылося пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Фалькларыст”. Тэма пасяджэння называлася “Казкі, якія прыносяць задавальненне” па творчасці Георгія Марчука. Прадстаўляючы мерапрыемства бібліятэкар Святлана Іванаўна Вайцяховіч зазначыла, што казкі любяць чытаць дзеці і дарослыя. А казкі Г. Марчука хочацца не толькі чытаць, але і расказваць іншым. Бо гэтыя казкі незвычайныя, яны адрозніваюцца ад казак іншых пісьменнікаў сваім гумарам і рамантычнымі прыгодамі. Святлана Іванаўна прыдумала незвычайную форму правядзення мерапрыемства - Book Slam-своеасаблівае кніжнае спаборніцтва, спаборніцтва на лепшую рэкламную кампанію па прасоўванні абранага твора,  якi вельмі папулярны ў апошні час у чытачоў. Прысутныя чытачы – Карпенка  Аляксей расказаў біяграфію пісьменніка, Юзэпчук Максім рэкламаваў казку  “Насцечка і Баба Яга”, а вось Драздовіч Стас прасоўваў казку “Прыгоды Агапкі і ката Фокуса”. Было вельмі цікава. Затым бібліятэкар правяла Казачную віктарыну.   Перамагла  ў гэтым мерапрыемстве  Гурская Маргарыта – яна лепш за ўсіх ведала творы Геогргія Марчука і хутчэй адказвала на пытанні віктарыны.

Для тых,  хто не прысутнічаў на пасяджэнні “Фалькларыста” Святлана Іванаўна арганізавала выставу твораў Георгія Марчука. Заходзьце знаёміцца з творчасцю пісьменніка.

Комментарии