Да 75-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка Яўгена Хвалея   бібліятэкар Алена Уладзіміраўна Садчанка ў школе аграгарадка  Валевачы  правяла    мерапрыемства “Літаратурная спадчына Беларусі”. Яна прэзентавала школьнікам  кнігу  Яўгена Хвалея «Прынцэса тусоўкі».


Кніга распавядае пра жыццё падлеткаў з усiмi праблемамi i часам страшнымi драмамi. Гэты твор вельмi любяць i школьнiкi, i настаўнiкi. Хоць напiсаны не сёння: падлеткi там слухаюць Modern Talking на касетных магнiтафонах i ведаюць, што такое дэфiцыт на модныя рэчы, актуальнасць аповесці не страчана. Кніга напiсана вельмi дынамiчна, з дэтэктыўнай iнтрыгай...

Чытайце кнігі аўтара ў нашых бібліятэках!

Комментарии