У год гістарычнай памяці

Тэме Вялікай Айчыннай вайны прысвяцілі агляд кніг серыі «Дзеці вайны», які прайшоў ў Чэрвеньскім прафесійным будаўнічым ліцэі.

Хто яны, дзеці вайны? На гэта пытанне адказалі аўтары кніг Расціслаў Безнярук «Сустрэча ў зялёным жыце», Жан Жданаў «Дзеды», Іван Ярашэвіч «Васілёк» і іншыя.

 Навучэнцы ліцэя даведаліся аб тым, што вайна не абышла ні воднага чалавека, многія сем'і не далічыліся сваіх блізкіх і родных. Дзецям вайны давялося нарадзіцца і падрастаць пад грукат кананады і мужна абараняць Айчыну.

Пасля сустрэчы ліцэісты падыходзілі і цікавіліся кнігамі. Агляд атрымаўся цікавым і пазнавальным.


Комментарии