«Ветразь» запрасіў на пасяджэнне

Васьмідзесяціпяцігоддзю з дня нараджэння расійскай паэтэсы Бэлы Ахмадулінай была прысвечана паэтычна-музычная кампазіцыя “О ней, быть может ветер знает…”.

На сустрэчы вельмі падрабязна сябра клуба Зоя Сушкевіч расказала пра жыццё і творчасць юбіляркі. Узгадала, як у 70-ыя гады было цяжка купіць яе кнігі. Вершы паэтэсы можна было прачытаць толькі на адрыўных календарах. Эксперт клуба Уладзімір Адамовіч адзначыў, што Бэла Ахмадуліна мела незвычайную знешнасць, была цікавай і таленавітай жанчынай і актрысай. Усё сваё жыццё яна прысвяціла служэнню паэзіі. Уладзімір Паўлавіч расказаў пра тое, што юбілярка адносілася з любоўю дараслін, кветак і жывёл. Сябра клуба прачытаў верш “Цветы”. Паэтычныя радкі юбіляркі чыталі Зоя Сушкевіч , Алена Шульга, Сафія Кайрыс. З задавальненнем удзельнікі сустрэчы праслухалі рамансы на вершы паэтэсы “По улице моей который год…” і “А на последок я скажу”, якія прагучалі ў фільмах Эльдара Разанава “Ирония судьбы, или С лёгким паром! і Жестокий романс.

            У рубрыцы “Наш каляндар” гаворка ішла пра беларускага паэта Эдуарда Зубрыцкага. У гэтым годзе яму споўнілася б 80 гадоў з дня нараджэння. Ён родам з Віцебшчыны. На другой малой радзіме юбіляра ў Верхнядвінскім раёне , яго імем названа вясковая бібліятэка. Сябра клуба Уладзімір Адамовіч прачытаў радкі“Да вытокаў вярнуцца сваіх”, якія былі адрасаваны паэту ў гонар васьмідзесяцігадовага юбілея. Узгадаў пра тое, што ён разам з ім жыў ў інтэрнаце БДУ і вучыўся на філалагічным факультэце. Некаторыя вершы Эдуарда Зубрыцкага пакладзены на музыку і выконваюцца мясцовымі жыхарамі.

            Наступная сустрэча ў літаратурна-паэтычным клубе “Ветразь” адбудзецца ў апошні чацверг мая і будзе прысвечана 80-годдзю з дня нараджэння паэта Сяргея Панізніка і 120-годдзю з дня нараджэння паэта, крытыка, перакладчыка Язэпа Пушчы.





Комментарии