Да дня экалогіі прайшла сустрэча за круглым сталом «Сохраним природу для потомков»

        Адбылася шчырая размова вучняў 9 класа СШ№2 і іх класнага кіраўніка з начальнікам Чэрвеньскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Валянцінам Пузанковым. Спецыяліст распавёў пра тое, што на дадзеным этапе самай важнай задачай з’яўляецца абарона асабліва ахоўных прыродных тэрыторый. У нашым Чэрвеньскім раёне - гэта два Батанічных помнікі прыроды рэспубліканскага значэння і адзін Батанічны помнік прыроды мясцовага значэння, два заказнікі мясцовага значэння – гідралагічны і біялагічны, а таксама гідралагічны помнік прыроды мясцовага значэння. Вучні даведаліся пра тое, што на тэрыторыі Чэрвеньскага раёна ўзяты пад ахову па месцы вырастання 3 віды раслінаў і па месцы пражывання 2 віды жывёлаў. Усе яны занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.

          Валянцін Пузанкоў закрануў тэмы правілаў паводзінаў на вадзе і правілаў пажарнай бяспекі на прыродзе падчас адпачынку.

          Напрыканцы размовы начальнік інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя адказаў на пытанні настаўніка і вучняў  пра сбор чарамшы , якой глыбіні Дзікае возера і іншыя.

          Сустрэча адбылася змястоўнай і пазнавальнай. 



Комментарии