Паважаныя работнікі і чытачы бібліятэк Чэрвеньскага раёна! Запрашаем Вас прыняць удзел у Конкурсе на лепшае прачытанне вершаў "Ён і сёння з намі, наш Купала", прысвечаным 140-годдзю з дня нараджэння Я. Купалы. Конкурс праводзіцца з 14 чэрвеня па 1 ліпеня (уключна) 2022 года.

Дасылайце відэазапiсы чытання вершаў на электронны адрас lib-cherven@yandex.by. Вы таксама можаце прыйсці ў бібліятэку і прачытаць верш на месцы, а нашы супрацоўнікі запішуць ролік.

Вашы відэа будуць размешчаны ў блогу бібліятэкі.

Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне пераможцаў будуць ладзіцца 6 ліпеня ў дзень нараджэння Янкі. Купалы. Удзельнікі будуць адзначаны падзякамі!

Ацэньваць відэа і выбіраць пераможцаў будзе журы.




Комментарии