"Роднаму слову я песню пяю"


Паважаныя работнікі і чытачы бібліятэк Чэрвеньскага раёна! Запрашаем Вас прыняць удзел у конкурсе на лепшае прачытанне вершаў "Роднаму слову я песню пяю", прысвечаным 140-годдзю з дня нараджэння Я. Коласа. Конкурс праводзіцца з 6 кастрычніка па 1 лістапада (уключна) 2022 года.

Дасылайце відэазапiсы чытання вершаў на электронны адрас lib-cherven@yandex.by. Вы таксама можаце прыйсці ў бібліятэку і прачытаць верш на месцы, а нашы супрацоўнікі запішуць ролік.

Вашы відэа будуць размешчаны ў блогу бібліятэкі.

Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне пераможцаў будуць ладзіцца 3 лістапада ў дзень нараджэння Якуба Коласа.

Удзельнікі будуць адзначаны падзякамі!

Ацэньваць відэа і выбіраць пераможцаў будзе журы.


Комментарии