Вынікі анлайн-конкурсу чытальнікаў “Роднаму слову я песню пяю”, які прымеркаваны да 140-годдзя Я. Коласа

Для арганізатараў конкурсу прыемнай нечаканасцю стала колькасць удзельнікаў, якія даслалі відэа і тое, што чытальнікі - розных узростаў. Вялікая цікавасць да конкурсу, захапленне творчасцю паэта, пераважна высокі мастацкі ўзровень удзельнікаў вельмі ўразіў і пакінуў самыя найлепшыя пачуцці. Нагадваем, што творчасць ўдзельнікаў конкурсу ацэньвала журы - супрацоўнікі бібліятэкі.

Вылучыць лепшых сярод такой колькасці ўдзельнікаў стала даволі няпростай задачай. Арганізацыйным камітэтам было прынята рашэнне вызначаць пераможцаў па ўзроставых катэгорыях: да 18 гадоў і тых, каму больш 18. Нарэшце, запрашаем усіх нашых юных і дарослых чытальнікаў азнаёміцца з вынікамі конкурсу!

У катэгорыі да 18 гадоў пераможцамі сталі Святлана Грыцкевіч, Кірыл Садзюкевіч і Кірыл Казлоў.

Сярод удзельнікаў дарослай катэгорыі журы вылучыла пераможцам Ніну Мількевіч.

Пераможцы конкурсу атрымаюць Дыплом пераможцы і юбілейны медаль.

Акрамя таго, не засталіся без увагі і астатнія ўдзельнікі. Аргкамітэт і журы конкурсу вырашылі ўзнагародзіць удзельнікаў у наступных намінацыях:

У катэгорыі да 18 гадоў:

1. “За творчы падыход”- Саша і Ліза Зенчык;

2. “За выразнасць чытання” -  Віцько Арцём;

3. “За удзел  у конкурсе”:

Артур Губар,

Шабуневіч Ангеліна,

                                                  Пасюк Дар’я,

Лазко Ганна,

Мікіта Аўдзейчык.

 

Сярод удзельнікаў дарослай катэгорыі:

1. “Першаадкрывальнік конкурсу” – Ганна Клімовіч;

2. “За жывое беларускае слова” - Маркушэўская Ірына;

3. “За выразнае раскрыццё мастацкага вобразу верша” - Аксана Цімафеева;

4. “За тэатральную мініяцюру” - Ладуцька Ларыса;

5. “За лірычнасць і пранікнёнасць” - Святлана Ждановіч.

 

За перамогу ў намінацыі кожны ўдзельнік таксама атрымае падзяку.

 

Віншуем пераможцаў! Шчыра дзякуем кожнаму ўдзельніку, а таксама бібліятэкарам, настаўнікам, бацькам чытальнікаў, аператарам і ўсім, хто прымаў удзел у стварэнні відэавыступленняў!

            Пераможцы і ўдзельнікі будуць узнагароджаны 8 лістапада 2022 года ў зручны для Вас час. 



Комментарии