У гэтым годзе спаўняецца 105 год з дня нараджэння нашага земляка пісьменніка Міхася Пянкрата. Нарадзіўся Міхаіл Міхайлавіч 28 жніўня 1918 года ў вёсцы Карпілаўка Хутарскага сельсавета ў сялянскай сям’і. Тут прайшло яго басаногае дзяцінства. Вучыўся ў Хутарскай школе. У Горкаўскай сельскай бібліятэцы адбылася прэзентацыя верша Міхася Пянкрата “Алёнка” пад назвай “З Карпілаўкі нашай дзяўчынка ў сэрцы маім ажыла”. . Гэты верш прысвечаны Алене Сцяпанаўне Кушнер, былой настаўніцы роднай мовы і літаратуры Хутарскай школы. Яна - муза Міхася Пянкрата.

Комментарии