«І будзе слова земляка гучаць над роднаю старонкай». Палажэнне аб правядзенні літаратурнага конкурсу

 



ПАЛАЖЭННЕ

Аб правядзенні літаратурнага конкурсу

«І будзе слова земляка гучаць над роднаю старонкай»

прысвечанага  105-годдзю з дня наражджэння паэта-празаіка  Міхася Пянкрата.

1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

Літаратурны конкурс «І будзе слова земляка гучаць над роднаю старонкай», (далей – Конкурс) праводзіцца з мэтай: папулярызацыі творчасці  Міхася Пянкрата; прывіцця любові да беларускай мовы і літаратуры; зберажэння гістарычнай спадчыны беларускага народа; выхавання патрыятызму ў моладзевым асяроддзі.

2. АРГАНІЗАТАРЫ КОНКУРСУ

Арганізатар Конкурсу –  ДУК “Чэрвеньская цэнтральная раённая бібліятэка”.

 3. УДЗЕЛЬНІКІ КОНКУРСУ

3.1. Конкурс праходзіць сярод наведвальнікаў (рознага ўзросту) і работнікаў ДУК “Чэрвеньская цэнтральная раённая бібліятэка”.

 4. УМОВЫ ПРАВЯДЗЕННЯ КОНКУРСУ

4.1. На Конкурс прымаюцца відэазапісы вершаў Міхася Пянкрата ў выкананні наведвальнікаў і работнікаў бібліятэкі.

4.4. Работы дасылаюцца на электроны адрас: lib-cherven@yandex.by: Конкурс  «І будзе слова земляка гучаць над роднаю старонкай», альбо прымаюцца на электронных носьбітах.

4.5. Ацэньваць відэа і выбіраць пераможцаў будзе журы ў складзе супрацоўнікаў ДУК “Чэрвеньская цэнтральная раённая бібліятэка”.

4.6. Удзельнікі будуць адзначаны дыпломамі.

 5. АФАРМЛЕННЕ РАБОТ

5.1. Конкурсныя работы павінны быць запісаны на відэа. Чытальнік можа прыйсці ў бібліятэку і прачытаць верш на месцы, а супрацоўнікі запішуць ролік.

5.2.

Анкета ўдзельніка

1. Прозвішча, імя, імя па бацьку

 

2. Узрост удзельніка

 

3. Месца працы/адукацыйная ўстанова

 

6. Назва выбранага твора Міхася Пянкрата

 

7. Тэлефон, e-mail для сувязі

 

 5.2.  Відэа будуць размешчаны ў блогу бібліятэкі: https://chervenlib.blogspot.com і на старонцы  Бібліятэкі ў Інстаграм: lib_cherven

 6. ТЭРМІНЫ ПРАВЯДЗЕННЯ КОНКУРСУ

6.1. Прыём работ: з  1лістапада  па 1 снежня (уключна) 2023 года. 

6.2. Вызначэнне пераможцаў –   5 снежня 2023 года.

 7. ПАДВЯДЗЕННЕ ВЫНІКАЎ І ЎЗНАГАРОДЖАННЕ

7.1. Конкурсныя работы ацэньвае журы, у склад якога ўваходзяць супрацоўнікі  цэнтральнай бібліятэкі ДУК “Чэрвеньская цэнтральная раённая бібліятэка”.

7.2. Крытэрыі ацэнкі конкурсных работ: 

- арыгінальнасць выканання;

- адпаведнасць нормам беларускай мовы;

- наяўнасць уласнага аўтарскага стылю;

- эстэтычнасць працы (агульнае эмацыйнае ўспрыманне).

7.3. Рашэнне журы канчатковае і абскарджанню не падлягае.

7.4. Пераможцы Конкурсу будуць узнагароджаны дыпломамі. 

 8. ЗАКЛЮЧНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

Інфармацыя аб правядзенні Конкурсу размяшчаецца на інтэрнетрэсурсах ДУК “Чэрвеньская цэнтральная раённая бібліятэка”.

 

 

Дырэктар

ДУК “Чэрвеньская цэнтральная раённая бібліятэка”                    Н.В. Ліфанава



Прапануем вам выбрць верш: 


              Прасторны класс.
                    Навюсенькія парты
                    І выцертая дошка ля стала.
                    На сценах лозунгі, плакаты, карты
                    Ўсё чым школа нашая жыла.
 
                    Я тут спазнаў жыцця законы,
                    Усю складанасць мудрых тэарэм.
                    Я зразумеў таёмнасць электронаў,
                    За што жывым Бруно ў агні згарэў.
 
                    Адсюль да дому ў памяці прынёс
                    Упершыню купалаўскія словы,
                    І голас Маякоўскага суровы,
                    І пекнасць левітанаўскіх бяроз.
 
                     Адсюль лягла жыццёвая дарога.
                     Па ёй пайшоў. Цяпер гляджу здалёк
                     На шлях, дзе я не раз намуляў ногі,
                     Але нідзе не скрочыў ні на крок.
 
 
 
“ВЕДРЫЦКІЯ НАПЕВЫ”.              
 
Ах ты, Ведрыца,Ведрыца,-
Маё сэрца хвалюецца.
Вербалоз на аселіцы,
А бярозкі на вуліцы.
 
А бярозкі на вуліцы
Можна зблытаць з дзяўчатамі,-
І гамоняць і туляцца
Пад высокімі хатамі.
 
Пад высокімі хатамі
Вечарамі шумлівымі
Гарманісты заўзятыя
І дзяўчыты шчаслівыя
 
І дзяўчыты шчаслівыя
І сябры мае лепшыя.
Там юнацтва гуллівае,
Там любоў мая першая
 
 
АЛЁНКА
 
Ты мая незажыўная рана,
Ты смутак мой вечны і боль…
Дык па волі якога тырана
На рану мне сыплецца соль?
 
Паміж намі гаротныя вёрсты,
І процьма пражытых гадоў.
 
Я адкрыта  сягодня і проста
Табе пакланіцца гатоў.
 
За любоў тваю, шчырасць і ласку,
За вернасць, якой не згадаць,
І спадае жыццёвая маска,
І мой час надышоў паміраць.           
 
Усім жыццём табе я павінен,
І без бога і алілуй,
Ты прыйдзі да маёй дамавіны
І апошні раз пацалуй.
 
 
МАЁЙ ЛЮБІМАЙ
 
Ці над рэчкай туман,
Ці над лугамі, -
Заўсёды хвалююся я.
Да мяне ты прыходзіш
Блакітнымі снамі,
Чэрвеньшчына мая.
 
Колькі сцежак-дарог
У жыцці перамераў,
Дзе бягом,
А дзе спакваля.
І заўсёды ў цябе,
Дарагая, я верыў,
Чэрвеньшчына мая.
 
Часам цяжка было,
Часам слёзы –
Палынам
Дзе ж вы сябры,
Дзе ж ты сям’я?
Ты гарнула мяне,
Як сына,
Чэрвеньшчына мая.
 
Ты прабач, што
Не часта
Бывалі сустрэчы,
тут логіка, праўда, свая:
Ой, як многа жыццё
Начапіла на плечы,
Чэрвеньшчына мая.
 
 
І якія б мяне
Не сустрэлі нягоды, -
Клянуся, любімая, я:
Да цябе я вярнуся,
І ўжо назаўсёды,
Чэрвеньшчына мая.

 
ДАБРЫНЯ
 
Харошы дружа!
Стыне сэрца
У адзічэлай цішыні.
А мне ўсё яшчэ
Здаецца –
Не пад канём я, -
На кані.
Нібыта ўчора  -
Смех дзявочы,
І ласка цёплая бы сон.
Такая шчырасць:
Вочы ўвочы,
І слоў гарачых
Перазвон.
А як любоў
Мяне вадзіла
Вячэрнім часам
За сяло!
Што сэрцу міла,
Усё адшумела,
Адгуло…
Спазнаў нягоды ўсе,
Заецца,
Па ўсіх калдобінах
Прайшоў.
Чагось шукаў
На гэтым свеце, ды так, на жаль,
І не знайшоў.
Няма ні рады,
Ні спагады,
І толькі ў промельках
Вясны,
Мяне трывожаць
Далягляды
І неразгаданыя сны…
А за акном гусцее
Вечар,
Хвароба сэрца аблягла.
Твая рука лягла
 на плечы,
мне сёння выжыць
памагла.
Жыву цяпер
Пад грозным знакам,
Цякуць дакучлівыя дні.
Мне і да скону хопіць
З гакам
Тваёй высокай дабрыні.
 
Песня пра кветку
Мая лілія –
Кветка белая,
Знакамітая,
Калі спелая,
Калі спелая –
Жаўтаватая,
Тонкім пахам
Не багатая.
Мая лілія –
Кветка спелая,
Мая ж лілія
Чорна-белая,
Чорна-белая і пахучая,
З-за яе сёння
Сэрца мучаю.
Не вярнуць мне
Былога занава,
Варашылава,
Карастаянавай…
Гэта вуліцы –
Памяць вечная,
А любоў была
Скарацечная,
Не твая любоў,
Кветка белая,
А мая любоў
Пераспелая.
Як былое
Цяпер праменіцца!
Толькі з кветкай маёй
Не сустрэцца мне,
Ні сустрэцца,
Ні ўбачыцца,
Не смяецца мне,
А толькі плачацца.
Дзе ж ты лілія
Чорна-белая,
Уся любоў мая
Адбалелая?
Ветрам выдзьмута,
Сонцам спалена,
Засталася адна
Боль-акаліна….

 

Комментарии