Падарожжа на літаратурную арбіту пад назвай "На спатканні з намі кніжкі беларускія"

 

        У Грабенскай бібліятэцы на сваім чарговым пасяджэнні клуба "Сяброука" ўдзельнікі здзейснілі падарожжа на літаратурную арбіту пад назвай "На спатканні з намі кніжкі беларускія".Сустрэча была падзелена на дзве часткі "Вечна жывая класіка" і "Моднае чытанне".           

        У час падарожжа рабіліся прыпынкі : нам засталася спадчына, як чароўна гучаць беларускія вершы, старонкі гэтых кніг - гісторыя сама, кнігі, якія трэба прачытаць і перачытаць і іншыя.                  

        Удзельнікі клуба з задавальненнем расказвалі аб прачытаных кнігах і прапанавалі іх іншым. А каб творы беларускіх пісьменнікаў, як сучасных, так і тых, хто займаўся творчасцю ў мінулыя часы, не былі адданы забыццю, мы стараліся каб гучалі імены аўтараў розных часоў і напрамкаў.        

        Для прысутных працавала кніжная выстава "На старонках беларускіх кніг", быў зроблены агляд сучасных беларускіх аўтараў

Комментарии