Вынікі літаратурнага анлайн-конкурсу «І будзе слова земляка гучаць над роднаю старонкай», прысвечанага 105-годдзю з дня наражджэння паэта-празаіка Міхася Пянкрата.


Для арганізатараў конкурсу прыемнай нечаканасцю стала колькасць удзельнікаў, якія даслалі відэа і тое, што чытальнікі - розных узростаў. Вялікая цікавасць да конкурсу, захапленне творчасцю паэта, пераважна высокі мастацкі ўзровень удзельнікаў вельмі ўразіў і пакінуў самыя найлепшыя пачуцці. Нагадваем, што творчасць ўдзельнікаў конкурсу ацэньвала журы - супрацоўнікі бібліятэкі.

Вылучыць лепшых сярод такой колькасці ўдзельнікаў стала даволі няпростай задачай. Арганізацыйным камітэтам было прынята рашэнне вызначаць пераможцаў па ўзроставых катэгорыях: да 18 гадоў і тых, каму больш 18. Нарэшце, запрашаем усіх нашых юных і дарослых чытальнікаў азнаёміцца з вынікамі конкурсу!

У катэгорыі да 18 гадоў пераможцамі сталі:

Мамай Мікіта  (Дыплом 1 ступені)

Уласавец Цімафей (Дыплом 2 ступені)

Няпеўны Данііл (Дыплом 2 ступені)

Шатэрнік Ліза (Дыплом 3 ступені)

Сярод удзельнікаў дарослай катэгорыі журы вылучыла пераможца - Цімафееву Аксану Анатольеўну.

Пераможцы конкурсу атрымаюць дыпломы і падарункі.


Акрамя таго, не засталіся без увагі і астатнія ўдзельнікі. Аргкамітэт і журы конкурсу вырашылі ўзнагародзіць удзельнікаў у наступных намінацыях:

 У катэгорыі да 18 гадоў:

1. “Першаадкрывальнік конкурсу” – Мажутка Паліна;

2. “За выразнасць чытання” – Аўдзейчык Мікіта, Асташко Ліза;

3. “За шчырасць” – Грыцкевіч Святлана;

4. “За волю да перамогі” – Урбан Мілана;

5. “За чысціню літаратурнай мовы” – Краснагір Марыя;

6. “За жывое роднае слова” – Багуцкая Аляксандра.

 Сярод удзельнікаў дарослай катэгорыі:

1. “За волю да перамогі” – Цітавец Карына Васільеўна;

2. “За эмацыянальнасць і артыстызм” – Дарафейчык Ірына Нікалаеўна;

3. “За творчы падыход” – Ждановіч Святлана Аляксандраўна.

За перамогу ў намінацыі кожны ўдзельнік таксама атрымае дыплом і падарунак.

Віншуем пераможцаў! Шчыра дзякуем кожнаму ўдзельніку, а таксама бібліятэкарам, настаўнікам, бацькам чытальнікаў, аператарам і ўсім, хто прымаў удзел у стварэнні відэавыступленняў!

Пераможцы і ўдзельнікі будуць узнагароджаны 15 снежня 2023 года ў зручны для Вас час. 

Комментарии