«И БОЛЬ, И ПАМЯТЬ ПЕРЕД ВАМИ…» Рассказ об узнице концлагеря «Озаричи», жительнице д. Гребёнка» Ольге Сергеевне Белоусовой.

Записала воспоминания библиотекарь Гребёнской сельской библиотеки Светлана Пантелеева.

Течёт река времени. Минуло 79 лет со дня Великой Победы. Войны остаются в памяти грядущих поколений главными своими победами. А ещё война остаётся в памяти человечества количеством погибших. Ни в чём не повинных детей, стариков, женщин.

79 лет для истории – мгновения. А для человеческой жизни? Все эти 79 лет набат трагедии звучит в сердцах людей, прошедших все круги ада. Набат будит их по ночам. Память людская хранит бережно всё, что происходило на белорусской земле в годы Великой Отечественной войны. Да разве можно забыть, простить страшные зверства и злодеяния, которые в огромных количествах творили гитлеровцы на нашей земле.

Освенцим, Майданек,Бухенвальд, Дахау, Тростенец… Эти названия известны всему миру. Но был на территории нашей многострадальной Родины не менее страшный убийца – «Озаричи». Это одна из первых фашистских душегубок в Европе.

Так что же такое – «Озаричи»?

Осенью 1943 года началось освобождение южных районов Белоруссии. Немцам нужно было спасать положение. В последние годы войны фашисты часто использовали мирное население в качестве живого щита на пути наступления советских войск.

И в марте 1944 года у переднего края немецкой обороны в Калинковическом районе Гомельской области были созданы три лагеря.

Немецкий генерал медицинской службы Блюменталь в донесении Гитлеру указал, что созданный лагерь массового уничтожения будет залогом успеха в применении биологического оружия.

Один из лагерей был расположен на болоте у посёлка Дерть, второй у Озаричей, третий около деревни Подосинник.

Потом они получили название Озаричские концлагеря, или Озаричский лагерь.

На болотистую, продуваемую местность, без построек, обтянутую многими рядами колючей проволоки, по углам вышки с автоматчиками, согнали мирное население. Женщины, старики, дети – более 50 тысяч человек. Детей, младше 13 лет было более 16 тысяч. Вот в этот ад на земле и попала в 18 лет Белоусова Ольга Сергеевна. Вместе с ней были её родные и соседи. Людей заражали тифом посредством вакцины. А потом эпидемия распостранялась дальше.

Для чего было делать всё это? По коварному замыслу, если Озаричи будут освобождать наши солдаты, а советские войска были уже совсем рядом, то освободители столкнуться с больными узниками и в войсках вспыхнет эпидемия.

Поскольку в лагере не было построек, люди лежали прямо на земле. А март в 1944 году был очень холодный, с мокрым снегом, сильными ночными заморозками. И каждая ночь уносила сотни жизней. Как вспоминала Ольга Сергеевна, . по утрам они просыпались среди трупов. Мёртвых запрещалось хоронить. Не было воды. Пили прямо из болота. Но пить эту воду было невозможно. Всюду грязь, болото ведь, естественные потребности отправляли прямо на месте, всё это смешивалось со снегом, таяло днём.

И вот здесь без еды, хлеб привозили раз в четыре дня и перебрасывали через проволоку прямо в грязь, на головы людей, без воды и тепла, умирали маленькие дети, а матери сходили с ума.

Вместе с Ольгой Сергеевной была её соседка с 5 детьми. В течении недели все дети умерли. Так и лежали, сложенные в одном месте в сугробе под кустом.

Уже через несколько дней в лагере люди не могли двигаться – были отморожены ноги.

Просуществовал лагерь с 9 по 19 марта. И в ночь с 18 по 19 марта лагерь смерти «Озаричи» был освобождён. Радости и горю человеческому не было конца. Ведь из 50 тысяч узников в живых осталось 33 тысячи. А при освобождении погибло 2,5 тысяч наших солдат.

Для меня, как для человека, знающего о войне по книгам, фильмам и воспоминаниям участников, это не просто факты истории. Это крик и боль души человека, который прошёл весь этот ад, под названием «Озаричи». Человека, который в своём сердце, в свое памяти, хранит то, что забыть просто невозможно.

Мы часто встречались с Ольгой Сергеевной, тесно общались и дружили. Время, проведённое в лагере смерти, подкосило здоровье этой удивительной, никогда не унывающей и очень мужественной женщины. В детстве она мечтала быть врачом. Но вернувшись в мирную жизнь стала воспитателем детского сада. Она говорила, что ей очень хотелось дарить тепло и любовь маленьким детям. На всю жизнь перед глазами остались дети «Озаричей».

Всю жизнь Ольга Сергеевна посвятила детям. Для них она стала второй мамой. Её любили дети и уважали родители.

Ольга Сергеевна воспитала 3 детей. 2 дочери и сына. Одна дочь работала учителем в Червене, вторая в Борисове директором магазина, сын проходил службу на Байконуре в звании полковника. Каждый год, в день освобождения узников фашистских концлагерей, мы приглашали Ольгу Сергеевну в библиотеку и ДК на мероприятия, посвящённые этой дате. Конечно, ей было очень больно вспоминать все ужасы войны, ведь из концлагеря из всех родных вернулась она одна, а из родной деревни не вернулся каждый 2-ой житель. Но она считала своим долгом перед памятью тех, кто остался там, на болотах, рассказать всем, чтобы помнили.

ДУХАМ — МОЦНАЯ, СЭРЦАМ — ЧУЛАЯ…

Ураджэнку Гомельшчыны Вольгу Сяргееўну Белавусаву добра ведае абсалютная большасць Грабёнкі. Яно і не дзіўна. Па-першае, яна жыве тут ужо амаль 40 гадоў. Па-другое, доўгі час працавала выхавальніцай дзіцячага садка, нават яшчэ і на пенсіі дзевяць гадоў. Даўно ўжо выраслі яе колішнія выхаванцы, займелі сваіх дзетак. Але заўсёды з прыемнасцю сустракаюцца з Вольгай Сяргееўнай, вітаюцца, размаўляюць, а то і парады просяць. Як і іх бацькі, якія ўжо (па наяўнасці ўнукаў) — дзядулі і бабулі.tc «Ураджэнку Гомельшчыны Вольгу Сяргееўну Белавусаву добра ведае абсалютная большасць Грабёнкі. Яно і не дзіўна. Па-першае, яна жыве тут ужо амаль 40 гадоў. Па-другое, доўгі час працавала выхавальніцай дзіцячага садка, нават яшчэ і на пенсіі дзевяць гадоў. Даўно ўжо выраслі яе колішнія выхаванцы, займелі сваіх дзетак. Але заўсёды з прыемнасцю сустракаюцца з Вольгай Сяргееўнай, вітаюцца, размаўляюць, а то і парады просяць. Як і іх бацькі, якія ўжо (па наяўнасці ўнукаў) — дзядулі і бабулі.»

Шчырая, адкрытая да людзей, неабыякавая да іх праблем, у жыцці яна зведала і жудасныя нягоды, і незаменныя страты.tc «Шчырая, адкрытая да людзей, неабыякавая да іх праблем, у жыцці яна зведала і жудасныя нягоды, і незаменныя страты.»

Вайна… Вогненны яе след ва ўласным лёсе Вольга Сяргееўна не мае сілы забыць і зараз, хаця ўзрост падбіраецца пад дзевяноста ўжо… Як і маленства без матулі…

— Нарадзілася я ў маі, — прыгадвае жанчына. — Калі дакументы згарэлі, узрост узнаўлялі па знешняму выгляду. Запісалі, што я з 1925 года. А я падлічыла, што дзесьці з 1923-га. Ведаеце, як маіх сясцёр звалі? Вера, Надзея, Любоў! Затым ішла Кацярына, а я — пятая з дзяўчат. Мама памерла, калі мне ўсяго паўтара года было, а старэйшай сястры — дзесяць. Тата, Сяргей Іванавіч Гарбар, адзін нас выгадаваў, так болей і не жаніўся. Меў вялікую хату, усё ўмеў рабіць. Добрым быў гаспадаром, яго ўсе паважалі. І мы з дзяцінства былі прывучаны да працы, як тыя мурашкі… Тата пражыў больш за дзевяноста гадоў…

Да вайны Вольга Сяргееўна скончыла восем класаў. І тое ўжо ў восьмы даводзілася кіламетраў за дзесяць хадзіць. А ў вайну якіх толькі жахаў ні нацярпелася!

— Калі ў вёску наязджалі немцы і паліцаі, мы ўцякалі і хаваліся ў лесе, — прыгадвае Вольга Белавусава. — А тады бацькі нас, дзяцей, накіроўвалі дахаты — бульбы там узяць ці што… І вось аднойчы мы прыйшлі, а паліцай за нас — і на калгасны двор. Зачапіў там бароны і павёў на дарогу, па якой немцы ездзілі на Азарычы. Маўляў, барануйце. А мы ж не ведалі, што гэта для таго, каб міны ўзарваліся… Ідзём, раты паразяўлялі, дарогу барануем… А паліцай — воддаль, па лесе. Пасля наперадзе штосьці выбухнула… Хтосьці падарваўся ўжо… І нас адпусцілі…

Вочы Вольгі Сяргееўны напаўняюцца слязьмі, голас дрыжыць, калі яна распавядае, што фактычна ўся сям’я прайшла праз Азарыцкі канцэнтрацыйны лагер. Засталіся там адна з сясцёр, братава жонка… А вось пляменнікі выжылі, пасля вайны выхоўваліся ў дзіцячых дамах. Загінулі на фронце браты і амаль усе аднакласнікі. А саму Вольгу разам з іншымі дзяўчатамі немцы праз уколы заразілі тыфам. І яна да гэтага часу не разумее, як засталася жывой — без яды, без лячэння… Вось такую, зусім слабую, з пушком на галаве пасля тыфу замест густых кучаравых валасоў, яе разам з іншымі пагналі на чыгунку і павезлі за мяжу на прымусовую працу.

У Беластоку рабілі дэзінфекцыю, затым — прыпынак у Варшаве. І, нарэшце, лагер у Катавіцах.

— І вось я яшчэ, лічы, год там была, — кажа Вольга Сяргееўна. — Памятаю, гоняць нас да будынка, а там надпіс «Цукер фабрыка». Мы ўзрадаваліся, а давялося… хвасты кляпаць.

— Якія хвасты?!

— Да самалётаў…

Вызвалілі вязняў, па ўспамінах Вольгі Белавусавай, у маі 1945 года. Адразу ж накіравалі на медагляд. Затым усіх апыталі. Анкеты дасылалі на радзіму — маўляў, ці праўда, што тая і адтуль. І толькі калі прыходзіў адказ, колішніх вязняў адпускалі дадому. Дабіраліся, прыгадвае Вольга Сяргееўна, на чым давядзецца. На таварняках, на вуглі. Да Бабруйска, адтуль — пешшу… Яшчэ і дома апыталі, як ды што…

І вось з такой анкетай, кажа Вольга Белавусава, у раёне яна не магла ўладкавацца на працу. А затым у іх вёску прыехала воінская часць, завяла падсобную гаспадарку. Там ужо знайшлася і для яе справа. Працавала сакратаром, касірам. Там жа, у сваёй вёсцы, сустрэлася з будучым мужам. Расіяніна, жыхара Уваскрасенска, прыгажуна Уладзіміра Белавусава накіравалі ў Беларусь на аднаўленне сельскай гаспадаркі. У Кастрычніцкім раёне ён атрымаў пасаду галоўнага заатэхніка. У 1952-ім Вольга і Уладзімір стварылі сям’ю. Менавіта там, у падсобнай гаспадарцы, Вольга Сяргееўна ўпершыню паспрабавала сябе ў ролі выхавальніцы дзетак. Атрымалася, спадабалася. Услед за мужам яна пераязджала ў Глуск, на Случчыну…. Апошні пераезд адбыўся на Чэрвеньшчыну, у Грабёнку, дзе і запыніліся. І вельмі сімвалічна, што першае і апошняе месца жыхарства — сугучныя назвамі. Вёскі — Граб’ё і Грабёнка.

Розныя прафесіі паспрабавала прымераць да сябе Вольга Сяргееўна. І, у рэшце рэшт, зразумела, што яе справа — выхоўваць малых. Завочна атрымала педагагічную адукацыю, скончыўшы дашкольнае аддзяленне Магілёўскага педвучылішча. А ва ўласнай сям’і гадаваліся трое дзяцей — сын Васіль, дочкі Наталля і Алена.

— На працы на мяне не скардзіліся, — зазначае Вольга Белавусава, — а дзеці вельмі любілі. У мяне ў групе іх па сорак было — рознага ўзросту. Ведаеце, дзеці тады іншымі былі. Вось мне трэба куды паехаць — на сход, на методаб’яднанне… З імі нянечка заставалася, і яны яе слухаліся. А былі ж і такія маленькія, якія яшчэ не хадзілі. Дык большыя дапамагалі глядзець меншых. І я спраўлялася з імі. Бацькі мяне паважалі. Я да кожнага свята ранішнікі рабіла. З дзецьмі падарункі бацькам майстравалі. Сваіх выхаванцаў у школу на лінейкі вадзіла, вершыкі вучылі… Некаторыя мамы і цяпер прыгадваюць: «Вы ж маю дачку навучылі гаварыць…» Адну дзяўчынку толькі прывялі, а яна вечарам радасна: «Мама, мяне ўжо Сяргееўна любіць!» Вось як… Сапраўды, дзяцей трэба любіць, старацца зразумець… Яны гэта вельмі адчуваюць. Яшчэ памятаю, як адзін хлопчык, якога перавялі з маёй групы ў іншую, цэлы месяц усё роўна ішоў да мяне. Я пайшла ў адпачынак, і толькі так яго адвучылі…

У 1984-ым у сям’і Вольгі Сяргееўны здарылася трагедыя — у выніку няшчаснага выпадку загінуў муж. Пэўны час, кажа, правяла, як у тумане. Дзеці падтрымлівалі, усё арганізоўвалі. А пасля давялося браць сябе ў рукі. Ні асабістую гаспадарку не кінула, ні працу. Усім гэтым запаўняла пустату. Імкнулася нарабіцца да зморы, каб ужо і сіл не заставалася пра штосьці думаць…

А ў 2000-ым — новая трагедыя. У горадзе Стары Аскол бандыцкая групоўка забіла сына — маміну гордасць, колішняга ваеннага, які служыў на Байкануры. І засталіся ў Вольгі Сяргееўны толькі дочкі ды ўнукі. І тое — не побач. Наталля (па мужу — Салычава, вядомы ў раёне гісторык) жыве ў Чэрвені. Алена, гандлёвы работнік, — у Барысаве.

Канешне ж, прыязджаюць, дапамагаюць. Але Вольга Сяргееўна Белавусава стараецца з усім спраўляцца сама. Калі просіць людзей дапамагчы, заўсёды разлічваецца. Дасылае дырэктар школы Мікалай Барбук вучняў у дапамогу (напрыклад, дровы скласці) — яна іх стараецца адарыць цукеркамі. Сама капае градкі, садзіць-даглядае-прыбірае, робіць хатнія нарыхтоўкі. Па яе ўласных словах — бадзёрыцца… Задаволена, што школа яе не забывае: запрашае на святы, віншуе. Захапляецца чуласцю, уважлівасцю, клапатлівасцю Мікалая Барбука.

Аповед пра Вольгу Сяргееўну Белавусаву будзе няпоўным, калі не ўзгадаць пра яе асабістыя захапленні. А гэта — вязанне, вышыванне, шыццё і… спевы. Такой спявачкай адметнай была, што сам колішні старшыня гаспадаркі Малішэўскі ўшаноўваў букетамі ды руку цалаваў. І ў Чэрвені на сцэне выступала.

— З такімі цяжкасцямі, стратамі мне б плакаць трэба было, — заўважае, — а я — спявала. І мне гэта дапамагала жыць… Вось такая яна, Вольга Сяргееўна Белавусава: духам — моцная, сэрцам — чулая…


АДАМОВІЧ С., ДУХАМ — МОЦНАЯ, СЭРЦАМ — ЧУЛАЯ… // Раённы веснік.- 15.10.2012

Комментарии