СЛОВА КУПАЛЫ ДА ТВОРЧАСЦІ КЛІЧА 2024

 


АРГАНІЗАТАРЫ:
- Галоўнае упраўленне культуры Мінаблвыканакама; 
- ДУ “Мінская абласная бібліятэка імя А.С.Пушкіна”;
- аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Маладечненскага райвыканкама. 
- Маладзечанская цэнтральная раенная бібліятэка.
ПАРТНЕРЫ:
-Мінскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі;
-Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы; 
-Выдавецкі дом «Звязда» - газета «Літаратура і мастацтва»; 
-Народны клуб кампазітараў і паэтаў «Жывіца».

Парадак правядзення 
 Злёт праводзіцца ў г. Маладзечна Мінскай вобласці ў рамках XXIII Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі  "Маладзечна - 2024". 
Цэнтральныя раённыя бібліятэкі Мінскай вобласці сумесна з мясцовымі літаратурнымі аб’яднаннямі вылучаюць для ўдзелу здольных да літаратурнай творчасці маладых людзей ва ўзросце  ад 16 да 30 гадоў, якія не з'яуляюцца членамі прафесійных паэтычных і пісьменніцкіх саюзаў, суполак і з 1 сакавіка па 1 мая 2024 года дасылаюць матэрыялы-прадстаўленні на адрас бібліятэкі.

УМОВЫ
Кожнаму ўдзельніку неабходна напісаць апавяданне, верш, мініяцюру або эсэ на тэму, якая адпавядае тэмам, прапанаваным арганізатарамі конкурсу: 
1. “Месца творчасці Купалы ў сучаснай рэчаіснасці.”,
2. “ Слова светлае, слова шчырае…”, 
3.“Люблю цябе, мая Радзіма!”.
Матэрыялы-прадстаўленні ўключаюць наступныя звесткі: 
прозвішча, імя і імя па бацьку ўдзельнікаў; узрост; месца вучобы або працы; 
фотаздымак 3х4 см; 
нумары кантактных тэлефонаў; 
электронны і паштовы адрас; 
творчыя работы на заяўленую тэму.

КРЫТЭРЫІ АДБОРУ КОНКУРСНЫХ РАБОТ
- раскрыццё тэматыкі конкурснага твора; 
- мастацкая каштоўнасць твора; 
- тэхніка вершаскладання; унікальнасць;
 - яркасць і арыгінальнасць падачы матэрыялу.
Да ўдзелу ў конкурсным адборы не дапускаюцца работы, у якіх прысутнічае ненарматыўная лексіка, заклікі да экстрэмізму, прапаганда жорсткасці, а таксама работы, якія парушаюць заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

Журы, у склад якога ўваходзяць вядомыя беларускія пісьменнікі на чале са старшыней Беларускага саюза пісьменнікаў , да 1 чэрвеня 2024 года праводзіць адбор лепшых дасланых конкурсных раброт з мэтай вызначэння найбольш здольных пачаткоўцаў для наступнага ўдзелу ў Свяце паэзіі, што адбудзецца ў рамках злету падчас XXIII Нацыянальнага фестываля беларускай песні і паэзіі  "Маладзечна - 2024". 
Лепшыя работы ўдзельнікаў злёту будуць апублікаваны  на тэматычнай старонцы сайта Мінскай абласной бібліятэкі імя А. С. Пушкіна, прысвечанай літаратурнаму конкурсу “Слова Купалы да творчасці кліча”, а таксама на старонках друкаваных выданняў у перыядычным друку абласнога узроўню.

Комментарии