Аўласенка Генадзь Пятровіч – беларускі паэт, драматург. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1999 года. Нарадзіўся 16 жніўня 1955 года ў в. Ліпавец Ушацкага раёна. У 1972 годзе скончыў Ушацкую сярэднюю школу, служыў у арміі. Скончыў біялагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1984). Некаторы час жыў і працаваў у Якуціі і Забайкаллі. 3 1984 года жыве ў г. Чэрвень Мінскай вобласці. Больш за дваццаць гадоў працаваў настаўнікам Вайнілаўскай базавай школы Чэрвеньскага раёна, дзе выкладаў біялогію і хімію. Затым быў рэдактарам аддзела падлеткавай творчасці часопіса «Маладосць». Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1999 года. У 2014–2015 гг. – галоўны рэдактар часопіса «Бярозка». Зараз на пенсіі. Працягвае пісаць.
Яго вершы друкуюцца ў рэспубліканскіх газетах і часопісах, увайшлі ў калектыўныя зборнікі паэзіі «Першая сустрэча» (1989), «Дзень паэзіі» (1989), «Мая Ігуменшчына» (1994, 1996), «Бацькаўшчына» (2000), «Бацька наш Нёман» (2001). У 2003 годзе выйшла кніга «Час збіраць камяні».
Генадзь Пятровіч шмат піша для дзяцей, друкуецца ў перыядычных выданнях для дзяцей.
Прапануем пазнаёміцца з творамі для дзяцей , якія есць у Чэрвеньскай цэнтральнай раённай бібліятэцы.
Вася Лайдачкін у краіне Шкодных Звычак : казачная аповесць (2009), Прыгоды Васі Лайдачкіна (2015)
Зборнік вясёлых апавяданняў пра Васю Лайдачніка, дзе рэальнае цесна пераплятаецца з казачным, а часам і з фантастычным. Апавяданні займальныя і дасціпныя — школьнікі пазнаюць сябе і сваіх сяброў у героях кнігі і правядуць час з карысцю…
Казкі дзядулі Дняпра (2012)
Кніга «Казкі дзядулі Дняпра» — не проста кніга казак, хоць казак у ёй і сапраўды вельмі шмат...
Але, апроч казак, юныя чытачы (а менавіта на іх і разлічана гэтая кніга) знойдуць у ёй шмат карыснай і цікавай для сябе інфармацыі. І па гісторыі, і па геаграфіі, і, вядома ж, па біялогіі, бо сам аўтар па адукацыі біёлаг…
І ўсё ж асноўнае ў гэтай кнізе — казкі! Самыя разнастайныя: пра звяроў і птушак, пра рыб і лясныя расліны. Гэтыя казкі расказвае дзецям сам дзядуля Дняпро, а таксама галоўныя ягоныя прытокі: Сож, Бярэзіна, Прыпяць... А некалькі казак для дзяцей прынёс дзядулю Дняпру ў сваім маленькім кошычку Вожык. Ён іх дзеля гэтага спецыяльна ў лесе збіраў…
Дашачка і чароўныя акуляры : казачная аповесць (2014)
Казачная аповесць распавядае пра дзяўчынку Дашачку, якая кожнае лета адпачывае ў бабулі і заўсёды з ёй здараюцца нейкія незвычайныя гісторыі. Аднойчы пасля сустрэчы з вожыкам у чароўных акулярах такое пачалося…, што лепш за ўсё прачытаць аб гэтым самому ці з бацькамі, бабулямі і дзядулямі, сёстрамі, братамі і сябрамі, разгледзець малюнкі і атрымаць задавальненне ад цудоўнай кнігі.
Верш, дзе ўсё наадварот : гумарыстычныя вершыкі (2015)
Кнігу «Верш, дзе ўсё наадварот» складаюць вершыкі, якія напісаны з пэўнай доляй гумару і разлічаны на кемлівасць і здагадпівасць маленькіх чытачоў.
Малпачка ― дачка Нябеснага Дракона: казачная аповесць (2016)
Жылі-былі ў адным казачным лесе сябры-зайчаняты: Вушасцік, Таўстун і Карапуз ...
Менавіта гэтымі словамі і пачынаецца казачная аповесць «Малпачка – дачка Нябеснага Дракона». А далей апавядаецца, як гэтыя зайчаняты сустрэлі ў сваім лесе малпачку, якая аказалася зусім нават і не малпачкай, а самай сапраўднай прынцэсай! Да таго ж адзінай дачкой вялікага і магутнага Нябеснага Дракона. Злая чараўніца ператварыла дзяўчынку ў малпачку.
А што было на самай справе, вы даведаецеся, калі прачытаеце казку.
Зайка польку танцаваў : вершы, загадкі (2016)
У вершаваны зборнік Генадзя Аўласенкі "Зайка польку танцаваў" увайшлі дзічячыя вершыкі і загадкі на самыя разнастойныя тэмы. А ў многіх з іх яшчэ і шмат гумару. <br>Кніга гэтая, без сумнення, будзе цікавай не толькі дзецям малодшага школьнага ўзросту і іх бацькам, але і настаўнікам пачатковых класаў.
Колькі колераў у лета? : дзіцячыя вершы, казкі, казачная аповесць (2017)
Ці можна геаграфію, гісторыю, біялогію вывучаць па казках? Любы школьны настаўнік упэўненна адкажа: “Не!” А вось добры беларускі пісьменнік Генадзь Аўласенка, які піша для дзяцей, адкажа наадварот: “Можна!” Каб даведацца, дзе набыць такі незвычайны падручнік, трэба знайсці ў бібліятэцы кнігу гэтага аўтара пад вельмі пазітыўнай назвай “Колькі колераў у лета?”
Снегавік і Вясна: казачная аповесць (2018)
Зімой на ўзлеску вясковыя дзеці вылепілі Снегавіка. Яго нос-морквачка — салодзенькі, смачненькі — прывабіў зайчанят Вушасціка і Таўстуна. А самі зайчаняты вельмі спадабаліся хітрай Лісіцы… З гэтага і пачынаюцца прыгоды герояў у казачным лесе. Па-першае, Снегавік чамусьці прыняў Лісіцу за Спадарыню Вясну. Па-другое, ён вельмі баіцца гэтай самай Вясны, дакладней, баіцца, што яна яго ў ваду ператворыць. Якую ж выгаду можа займець з таго сама Лісіца? Хіба толькі загадае Снегавіку дапамагчы ёй злавіць зайчанятак… Але не хвалюйцеся, усё абавязкова скончыцца добра.
Як зубраня "Зубраня" наведала: казачная аповесць (2019)
Як зубраня "Зубраня" наведала: казачная аповесць (2019)
Жыло-было ў Белавежскай пушчы зубраня Банцік. I марыла яно патрапіць у... «Зубраня». Ну так, у самы знакаміты беларускі летнік.
Але мара ягоная так і засталася б марай, калі б не дапамога лясной феі. Яна не толькі адправіла Банціка і ягонага сябра, зайчанятку Вушасціка, у «Зубраня» (у выглядзе хлапчукоў-падлеткаў, вядома ж), але і даручыла ім выявіць там сярод мноства дзяцей чатырох ваўчанят, якіх, таксама ў выглядзе падлеткаў, адправіў у «Зубраня» злы чараўнік. I, вядома ж, не проста так, а з нейкім нядобрым заданнем.
Ці ўдалося нашым сябрам выканаць даручэнне феі, і што адбылося потым, пра ўсё гэта можна даведацца, прачытаўшы казачную аповесць.
Як зрабіць з мухі слана: казкі-рыфмаванкі (2020)
У зборнік «Як зрабіць з мухі слана» ўвайшлі даволі незвычайныя казкі. Сам аўтар назваў іх «казкамі-рыфмаванкамі». Яны, хоць і не вершаваныя, але маюць рыфму, таму вельмі лёгка чытаюцца і нават запамінаюцца.
Таямніцы назваў: тапанімічныя казкі (2022)
Кніга Генадзя Аўласенкі змяшчае тапанімічныя казкі. У іх аўтар паспрабаваў адказаць на пытанні, чаму той ці іншы населены пункт, што знаходзіцца на Пухаўшчыне (Мінская вобласць), мае сваю назву, з чым можа быць звязана яе паходжанне. Шчыра спадзяемся, што юныя чытачы, якія пазнаёмяцца з незвычайнымі апавяданнямі пра таямніцы геаграфічных назваў (тапонімаў), усур’ёз зацікавяцца гісторыяй роднага краю.
Як валошкі назву гораду далі (2024)
Як валошкі назву гораду далі (2024)
Новая кніга Генадзя Аўласенкі змяшчае тапанімічныя казкі. У іх аўтар адказать на пытанне, з чым можа быць звязана паходжанне назвы таго ці іншага населенага пункта мінскай вобласці. Шчыра спадзяваемся, што юныя чытачы, якія пазнаёмяцца з незвычайнымі апавяданнямі пра таямніцы тапонімаў, усур’ёз закікавяцца гістрыяй роднага краю.
Як вадзянік з людзей жартаваць спрабаваў (2025)
У зборніку тапанімічных казак аўтар у цікавай, займальнай форме тлумачыць назвы населеных пунктаў і вадаёмаў розных рэгіёнаў Беларусі, прапануе юнаму чытачу сваё ўласнае меркаванне пра іх паходжанне, апавядае, з чым можа быць звязана ўзнікненне той ці іншай назвы. Чытач мае магчымасць пазнаёміцца з незвычайнымі казачнымі, а таксама сапраўднымі гісторыямі пра таямніцы беларускіх тапонімаў.
Чаму рэчка Уздзянка такую назву мае (2025)
Комментарии
Отправить комментарий