Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы для вучняў Валевачоўскай школы ў рамках бібліятэчнага ўрока прайшла гульня-конкурс "Ведай і любі родную мову".
У спаборніцтве бралі ўдзел каманда хлопчыкаў і каманда дзяўчынак. Першым конкурсам была размінка, дзе удзельнікі хутка перакладалі словы з рускай мовы на родную.
Другі конкурс быў больш складаны. Каманды атрымалі па два сказы на роднай мове, але ў гэтых сказах прысутнічалі англійскія словы, якія ўжывая моладзь. Камандам трэба было перакласці гэтыя сказы на простую мову.
Конкурс "Тлумачальны слоўнік" раскрыў багацце нашай мовы. На жаль не ўсе прыгожыя словы мы сёння ўжываем. Каманда атрымала па тры карткі, на якіх былі невядомыя словы. Адзін чалавек з каманды павінен патлумачыць, што азначае кожнае слова, але не проста так, а паказаць жэстамі ці намаляваць.
Конкурс скорагаворак выявіў сапраўдных дыктараў. І на прыканцы конкурс «Песня года!»Каманда атрымлівала тэкст песні перароблены на беларускі лад. Задача — праспяваць так, каб журы пазнала мелодыю. Спявалі. Большасць балаў атрымалі дзяўчаты
Переводчик
Комментарии
Отправить комментарий