У свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваей прыгажосцю, другія-мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай.
21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. З гэтай нагоды ў філіяле Грабенская сельская бібліятэка прайшло кніжнае знаёмства «Адкрый для сябе беларускую кнігу».
Пазнаёміўшыся з кніжнай выставай, дзе бібліятэкар зрабіла агляд прадстаўленых кніг беларускіх аўтараў, прысутныя прынялі ўдзел у літаратурнай гадзіне «Майго краю казкі, чытай іх, калі ласка».
Дзецям прапаноўваліся розныя конкурсы: народная мудрасць у казках, зачараванае слова, хто тут лішні, самы кемлівы, знаўца казак, казачныя героі, чые выказванне, цуды з кошыка.
Вялікую дапамогу пры адказах на пытанні дзецям дапамагала кніжная выстава, бо непасрэдна на ей знаходзіліся кніжкі ,ў якіх жылі героі шматлікіх заданняў. Гучалі беларускія вершы.
Напрыканцы мерапрыемства дзеці з задавальненнем пагарталі яскравыя і цікавыя кніжкі на роднай мове.
Переводчик
Комментарии
Отправить комментарий