19 лютага ў Смілавіцкай гарпасялковай бібліятэцы адбылася літаратурная гадзіна “Чароўныя мелодыі беларускай мовы”, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы. Удзельнікі- вучні 1-2 класаў сярэдняй школы №1.
Сустрэча пачалася з гутаркі пра значэнне роднай мовы ў жыцці чалавека і народа.
Далей дзеці пазнаёміліся з беларускімі прыказкамі і прымаўкамі, якія адлюстроўваюць мудрасць і назіральнасць нашых продкаў.
Наступным этапам стала праца з загадкамі. Дзеці адгадвалі загадкі пра жывёл, з’явы прыроды і прадметы побыту. Гэтая частка сустрэчы прайшла асабліва жвава: кожны імкнуўся хутчэй знайсці правільны адказ.
Завяршылася мерапрыемства размовай пра беларускія казкі. Дзеці даведаліся, якія бываюць віды казак і адгадалі казкі па малюнку.
Переводчик
Комментарии
Отправить комментарий