Каханая хачу пачуць
Я раз і на заўжды,
А далей, толькі сэрца стук.
Хутчэй, хутчэй вось я, вось ты.
Каб подых твой ляцеў бязмежна,
Каб побач быў са мной заўжды.
Паразумення я чакаю, дабрыні,
Яшчэ цяпла і думак чысціні.
А.Бабук
Паважаныя сябры, дарагія чытачы Чэрвеньскай цэнтральнай раённай бібліятэкі! Сёння пятніца. Сёння мы чытаем роднае, сваё. Па гэтаму запрашаем Вас у літаратурнае падарожжа “Свяці, кахання чыстая зара”. Каханне – самае патаемнае пачуццё ў чалавека. Кажуць, што той, хто па-сапраўднаму кахаў, той быў з Богам. Як нараджаецца каханне? Што такое каханне? У гэтым дапамогуць разабрацца паэты – нашы землякі, з якімі мы можам сустрэцца ў горадзе, стаяць у адной чарзе у краме, чытаць іх вершы і артыкулы ў “Раённым весніку”. Гэта - Генадзь Аўласенка, Алена Бабук, Святлана АДАМОВІЧ, Генадзь Рымашэўскі, Ігар Адамовіч, Раіса Вераціла, Юрый Бабіч. Запрашаем у бібліятэку.
Переводчик
Комментарии
Отправить комментарий