22 лютага ў філіяле Грабенская сельская бібліятэка да юбілею знакамітага беларускага аўтара У. Ягоўдзіка прайшоў час вясёлых чамучак «Як цікава ўсё на свеце з кнігамі Ягоўдзіка дзецям».
У мерапрыемстве прынялі ўдзел 2 каманды. Дзеці адправіліся ў падарожжа, якое складалася з 4 станцый.
На першай «Давайце пазнаёмімся» бібліятэкар расказала дзецям пра жыццёвы і творчы шлях пісьменніка. На другой «Для дзяцей і для бацькоў, маіх даўніх сябрукоў» дзяцей сустракала кніжная выстава, якая зацікавіла дзяцей творамі аўтара, бо яны дапамагаюць ўбачыць прыгажосць нашай краіны, прыроды.
Прыпыніўшыся на станцыі «Нацыянальныя паркі і запаведнікі Беларусі», дзеці паказалі свае веды пра паркі і запаведнікі. На станцыі «Загадкавая» дзеці прадэманстравалі кемлівасць і эрудыцыю.
На працягу ўсяго падарожжа дзеці-чамучкі даведаліся, дзе жыве бабёр, каго называюць «санітарам лесу», чаму зніклі моманты і пра многае іншае. Мерапрыемства прайшло цікава і займальна.
Переводчик
Комментарии
Отправить комментарий