«Я раптам зразумеў, як быць сабой!»Так называлася сустрэча, якая адбылася 9 кастрычніка 2015г. у Чэрвеньскай цэнтральнай бібліятэцы з пісьменнікам, намеснікам галоўнага рэдактара часопіса "Бярозка" Генадзем Пятровічам Аўласенка з нагоды 60-годдзя з дня нараджэння. Сустрэча сабрала шмат прыхільнікаў яго творчасці. Гучалі лірычныя вершы Генадзя ў вынананні работнікаў бібліятэкі.Прагучалі песні "Яшчэ далёка да вясны", "Так хочацца кагосьці пакахаць", якія праспявала выкладчык музыкі і спеваў Тамара Рухлова.Госці задавалі пытанні, бралі аўтографы. Словы падзякі за творчасць выказалі Зоя Сушкевіч, Раіса Церашонак, Уладзімір Дарагуж, Уладзімір Адамовіч. Валянціна Тарасік, старшыня Чэрвеньскага раённага Савета дэпутатаў урычыла Ганаровую грамату Чэрвеньскага райвыканкама юбіляру.

Комментарии